Сямён Шасьцілоўскі

беларускі футбаліст

Сямён Шасьцілоўскі (нарадзіўся 30 траўня 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага клюбу «Шахцёр».

Сямён Шасьцілоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 траўня 1994(1994-05-30)[1] (30 гадоў)
Рост 190 см
Вага 88 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2017 Дынама Менск 1 (0)
2012 Бяроза-2010 19 (1)
2013—2014 Бяроза-2010 25 (1)
2015—2017 Гарадзея 44 (1)
2018—2020 Гарадзея 55 (0)
2020—2022 Славія Мазыр 49 (5)
2023—4 Шахцёр Салігорск 15 (0)
Зборныя
2012 Беларусь (да 19)[d]
2013—2016 Беларусь (да 21) 31 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскага «Дынама». У першай палове 2011 году выступаў за фарм-клюб «Дынама-2», пасьля далучыўся да дублю. 27 лістапада 2011 году ў матчы апошняга тура супраць «Менска» (3:4) дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама» ў Найвышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. Сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў клюбе Першай лігі «Бяроза-2010». У першай палове 2013 годк гуляў за дубль, а таксама правёў адзін матч у Лізе Эўропы. Улетку 2013 году ізноў выправіўся ў «Бярозу-2010», але хутка атрымаў цяжкую траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У сэзоне 2014 году заставаўся ў «Бярозе-2010», дзе стаў трывалым гульцом асноўнага складу. Сэзон 2015 году пачаў у складзе «Дынама», але гуляў толькі за дубль. У ліпені таго ж году быў аддадзены менскім «Дынама» ў арэнду «Гарадзеі» да канца сэзону[3], якой дапамог паводле вынікаў сэзону прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.

У студзені 2016 году па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама», але неўзабаве арэнда была падоўжана на ўвесь сэзон 2016 году[4]. Сэзон 2016 году распачаў у якасьці гульца першае адзінаццаткі «цукровых», але ўлетку згубіў месца ў складзе. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2016 году вярнуўся ў Менск[5]. У студзені 2017 года, падпісаўшы новы кантракт з «Дынама», зноў выправіўся ў арэнду ў «Гарадзею»[6]. У сэзоне 2017 году па чарзе выходзіў на поле і сядзеў на лаве запасных.

У лістападзе 2017 году вярнуўся ў «Дынама»[7], аднак у студзені 2018 года зноў стаў трэнавацца з «Гарадзеяй»[8]. У лютым 2018 году падпісаў з «Гарадзеяй» кантракт на два гады[9]. У пачатку сэзону 2018 году пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а зь ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. З чэрвеня па жнівень 2019 году не гуляў праз пашкоджаньне, але пасьля вярнуў месца ў аснове. У верасьні 2020 году перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. Хутка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды, толькі часам адсутнічаў праз траўмы. У лістападзе 2022 году па заканчэнні кантракту зышоў з мазырскага клюбу[11]. У сьнежні 2022 году склаў двухгадовую працоўную ўгоду з салігорскім «Шахцёрам»[12].

Міжнародная

рэдагаваць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Эўропы. 9 верасьня 2013 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Францыі (1:2). Пазьней здолеў замацавацца ў зборнай як асноўны цэнтральны абаронца. Прымаў удзел у Кубках Садружнасьці 2014 і 2015 гадоў у Санкт-Пецярбургу. Турнір 2016 году быў вымушаны прапусьціць з-за траўмы.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Шахцёр»:

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2015 Першая ліга 13 1
2016 Найвышэйшая ліга 16 0
2017 Найвышэйшая ліга 15 0
2018 Найвышэйшая ліга 20 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць