Тарпэда Менск
«Тарпэда» — беларускі футбольны клюб з гораду Менску, заснаваны ў 1947 годзе. Пасьля першага кола сэзону 2019 году адмовіўся ад удзелу ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Тарпэда Менск | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб «Тарпэда Менск» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1947 | ||||
Горад | Менск, Беларусь | ||||
Стадыён |
Тарпэда Умяшчальнасьць: 5200 | ||||
Чэмпіянат | Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе | ||||
· 2018 | Найвышэйшая ліга, 14 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
Клюб быў заснаваны 26 жніўня 1947 году[1]. У савецкія часы клюб гуляў у чэмпіянаце БССР, пяць разоў аўтазаводцы атрымлівалі ў ім перамогу. З 1992 году «Тарпэда» ўдзельнічала ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Найбольшы посьпех клюб меў у пачатку 2000-х, калі двойчы атрымаў чацьвертае месца. У 2005 годзе клюб з-за фінансавых цяжкасьцяў перайшоў у другую лігу, у якой адразу перамог. Але адразу пасьля гэтага «Тарпэда» спыніла сваё існаваньне. База клюбу была перададзена новаму клюбу, які ўтварыўся на аснове менскай «Зьмены» — ФК «Менск».
У 2007 годзе клюб быў адроджаны аматарамі і заявіўся ў чэмпіянат Менску (чацьверты ўзровень беларускіх ліг).
У лютым 2014 году клюб атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі[2]. У красавіку 2014 году «Тарпэда» папоўніла склад удзельнікаў другой лігі[3]. У 2015 годзе каманда заняла трэцяе месца ў другой лізе і атрымала права на ўдзел у першай лізе ў 2016 годзе. Перад сэзонам 2018 году Беларуская фэдэрацыя футболу адмовілася разглядаць дакумэнты клюбу «Крумкачы» на атрыманьне ліцэнзіі на ўдзел у найвышэйшай лізе, у выніку іх месца заняло «Тарпэда», якое заняла трэцяе месца ў першай лізе ў сэзоне 2017 году[4]. Пасьля першага кола сэзону 2019 году каманда адмовілася ад далейшага ўдзелу ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, ва ўсіх астатніх матчах камандзе былі залічаныя тэхнічныя паразы[5].
Афіцыйны гімн клюбу напісаны гуртом «Чырвоным па Белым (ЧпБ)»[6].
Папярэднія назвыРэдагаваць
- 1947—1998: «Тарпэда»
- 1999—2002: «Тарпэда-МАЗ»
- 2003—2005: «Тарпэда-СКА»
- з 2007: «Тарпэда»
ДасягненьніРэдагаваць
БССРРэдагаваць
- Пераможца чэмпіянату БССР: 1947, 1962, 1966, 1967, 1969
БеларусьРэдагаваць
- Пераможца другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2005
- Фіналіст Кубка Беларусі: 1999—2000
- Найлепшае дасягненьне ў найвышэйшай лізе — 4 месца (2002, 2003)
- Пераможца аматарскага Кубка Менску: 2008, 2009
Статыстыка выступленьняўРэдагаваць
Чэмпіянат і Кубак БеларусіРэдагаваць
Сэзон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Першая (Д1) | 10 | 15 | 5 | 3 | 7 | 15–17 | 13 | Чвэрцьфінал | |
1992—1993 | Першая (Д1) | 9 | 32 | 10 | 10 | 12 | 29–33 | 30 | 1/16 фіналу | |
1993—1994 | Першая (Д1) | 6 | 30 | 9 | 15 | 6 | 18–18 | 33 | Чвэрцьфінал | |
1994—1995 | Першая (Д1) | 6 | 30 | 11 | 10 | 9 | 36–29 | 32 | 1/8 фіналу | |
1995 | Першая (Д1) | 9 | 15 | 5 | 3 | 7 | 12–27 | 18 | 1/16 фіналу | |
1996 | Першая (Д1) | 12 | 30 | 7 | 8 | 15 | 32–53 | 29 | 1/8 фіналу | |
1997 | Першая (Д1) | 8 | 30 | 12 | 6 | 12 | 45–43 | 42 | 1/8 фіналу | |
1998 | Найвышэйшая (Д1) | 7 | 28 | 12 | 8 | 8 | 44–22 | 44 | Паўфінал | Зьмена назваў ліг |
1999 | Найвышэйшая (Д1) | 10 | 30 | 10 | 5 | 15 | 31–47 | 35 | Фіналіст | |
2000 | Найвышэйшая (Д1) | 8 | 30 | 13 | 10 | 7 | 45–28 | 49 | 1/8 фіналу | |
2001 | Найвышэйшая (Д1) | 8 | 26 | 10 | 7 | 9 | 31–32 | 37 | 1/8 фіналу | |
2002 | Найвышэйшая (Д1) | 4 | 26 | 15 | 6 | 5 | 30–16 | 51 | 1/8 фіналу | |
2003 | Найвышэйшая (Д1) | 4 | 30 | 19 | 7 | 4 | 54–20 | 64 | 1/16 фіналу | |
2004 | Найвышэйшая (Д1) | 6 | 30 | 13 | 7 | 10 | 37–31 | 46 | 1/8 фіналу | Адмова й пераход у другую лігу |
2005 | Другая (Д3) | 1 | 26 | 22 | 4 | 0 | 75–9 | 70 | 1/32 фіналу | Выхад у першую лігу |
2006 | Клюб спыніў існаваньне | |||||||||
2007 | Чэмпіянат Менску (Д4) | 5 | 20 | 8 | 3 | 9 | 37–42 | 27 | ||
2008 | Чэмпіянат Менску (Д4) | 5 | 14 | 4 | 3 | 7 | 19–33 | 15 | ||
2009 | Чэмпіянат Менску (Д4) | 3 | 1/32 фіналу | |||||||
2010 | Чэмпіянат Менску (Д4) | 4 | 18 | 10 | 2 | 6 | 35–17 | 32 | 1/32 фіналу | |
2011 | Чэмпіянат Менску (Д4) | 1 | ||||||||
2012 | Чэмпіянат Менску (Д4) | 3 | 14 | 7 | 2 | 5 | 25–20 | 23 | ||
2013 | Чэмпіянат Менску (Д4) | 9 | 22 | 7 | 4 | 11 | 36–38 | 25 | ||
2014 | Другая — Б (Д3) | 12 | 24 | 8 | 7 | 9 | 32–30 | 31 | 1/64 фіналу | |
2015 | Другая — Б (Д3) | 3 | 26 | 15 | 6 | 5 | 44–20 | 51 | 1/32 фіналу | Выхад у першую лігу |
2016 | Першая (Д2) | 9 | 26 | 9 | 6 | 11 | 35–36 | 33 | 1/16 фіналу | |
2017 | Першая (Д2) | 3 | 30 | 17 | 6 | 7 | 60–29 | 57 | 1/16 фіналу | |
2018 | Найвышэйшая (Д1) | 14 | 30 | 6 | 6 | 18 | 20–41 | 24 | 1/8 фіналу | |
2019 | Найвышэйшая (Д1) | 16 | 30 | 1 | 3 | 26 | 4–63 | 6 | 1/8 фіналу |
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Уладзімер Нявінскі (жнівень 2018 году — жнівень 2019 году)[7]
- Леанід Лагун (чэрвень — жнівень 2018 году)[8]
- Сяргей Кабельскі (студзень — чэрвень 2018 году)[9]
- Андрэй Пышнік (чэрвень 2016 году — сьнежань 2017 году)[10]
- Павал Бацюта (сакавік — чэрвень 2016 году)[11]
- Мікалай Бранфілаў (2014—2015)
Крыніцы і заўвагіРэдагаваць
- ^ Минскому «Торпедо» исполнилось 70 лет(рас.)
- ^ Официально зарегистрирован СОО «Футбольный клуб Торпедо Минск»
- ^ Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги
- ^ Минское «Торпедо» сыграет в высшей лиге(рас.)
- ^ Минское «Торпедо» отказалось от участия в чемпионате страны в высшей лиге(рас.)
- ^ Афіцыйны гімн клюбу — «Загінуўшы клюб»
- ^ Минское «Торпедо» вновь сменило главного тренера. На пост заступил Владимир Невинский(рас.)
- ^ Минское «Торпедо» уволило Кабельского. Лагун возглавил команду(рас.)
- ^ Минское «Торпедо» возглавил Сергей Кабельский(рас.)
- ^ Минское «Торпедо» возглавил Андрей Пышник(рас.)
- ^ Павел Батюто возглавил минское «Торпедо»(рас.)