Тарына Турын

італьянскі футбольны клюб з Турына

«Тарына» (па-італьянску: Torino) — італьянскі футбольны клюб з гораду Турын. Заснаваны ў 1906 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі і пяціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клюб правёў большую частку сваёй гісторыі ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футболу. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца бардовы й белы.

Тарына
Torino FC Logo.png
Поўная назва Torino Football Club SpA
Заснаваны 1906
Горад Турын, Італія
Стадыён Стадыё Алімпіка
Умяшчальнасьць: 27 958
Кіраўнік Урбана Кайра[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2021—2022 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
torinofc.it

Апошняе чэмпіёнства клюбу датавана сэзонам 1975—1976 гадоў. Найвышэйшым посьпехам клюбу на эўрапейскай арэне лічыцца другое месца ў Кубку УЭФА сэзону 1991—1992 гадоў. Гістарычна склалася так, што «Тарына» ўваходзіць у лік пяці самых пасьпяховых клюбаў у італьянскім футболе ў пляне перамогаў у чэмпіянаце. У 2005 годзе клюб быў перафундаваны.

З сэзону 2012—2013 гадоў клюб гуляе ў Сэрыі A.

ГісторыяРэдагаваць

Футбольны клюб «Тарына» быў заснаваны 3 сьнежня 1906 году пасьля сустрэчы ў броварным камбінаце Фойгт недалёка ад цэнтру Турына. Асноўнымі гульцамі клюбу адразу сталі некалькі гульцоў «Ювэнтуса» на чале з Альфрэда Дыкам, які пакінуў «Ювэнтус» пасьля таго, як клюб выказаў жаданьне зьехаць з Турыну[1]. Акрамя Альфрэда Дыка, іншымі заснавальнікамі клюбу зьяўляюцца швайцарскі бізнэсовец Ганс Шонброд, які стаў першым старшынём, і Віторыё Поцца, які пазьней стаўся галоўным трэнэрам зборнай Італіі[2]. Першай пляцоўкай клюбу стаў стадыён Вэлядрома Умбэрта I. Клюб папоўнілі такасама некаторыя гульцы зь іншых клюбаў, у тым ліку з клюбу «Тарэнэзэ», які стаў у выніку быў распушчаны[3]. Той факт, што раскол раскол у «Ювэнтусе» й стварэньне «Тарына» не было сяброўскім працэсам, назіраўся ўздым мясцовага супрацьстаяньня, якое стала вядома як Дэрбі дэля Моле[4].

«Тарына» прыняў удзел у першым у сьвеце міжнародным турніры, Torneo Internazionale Stampa Sportiva, у 1908 годзе, якое было арганізавана ў Турыне, дзякуючы італьянскаму часопісу La Stampa Sportiva. «Тарына» атрымаў паразу ў фінале ад швайцарскага клюбу «Сэрвэт» зь лікам 3:1[5]. У 1909 годзе клюб удзельнічаў у міжнародным турніры на прызы сэра Томаса Ліптана пад назвай «Тарына XI», цікава што склад клюбу быў складзены ня толькі са сваіх гульцоў, але й з гульцоў свайго суперніка «Ювэнтусу», але клюб ня здолеў дайсьці да фіналу[6].

СкладРэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Этрыт Бэрыша 1989
2   Аб Брыян Баей 2000
3   Аб Пэр Схуўрс 1999
4   Аб Алясандра Буонджорна 1999
5   Аб Андро Гравіён (ар. Рэймс) 1998
6   Аб Давід Зіма 2000
7   Нап Ян Карамо 1998
8   ПА Іван Іліч (ар. Эляс) 2001
9   Нап Антоніё Санабрыя 1996
11   Нап П’етра Пэльегры 2001
13   Аб Рыкарда Радрыгес (капітан) 1992
14   ПА Раналду Віейра (ар. Сампдорыя) 1998
16   ПА Нікала Ўлашыч (ар. Ўэст Гэм) 1997
17   Аб Вільфрэд Сынго 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Аб Валентына Ляцара (ар. Інтэр) 1996
21   ПА Мішэль Адапо 2000
23   Нап Дэмба Сэк 2001
26   Аб Кафі Джыджы 1992
27   Аб Мёргім Войвада 1995
28   ПА Самуэле Рыччы 2001
32   Бр Ваня Мілінкавіч-Савіч 1997
34   Аб Ола Айна 1996
49   Нап Неманья Раданьіч (ар. Марсэль) 1996
59   ПА Аляксей Міранчук (ар. Аталянта) 1995
66   ПА Гвідас Гіняйтыс 2004
73   Бр Матэо Фіярэнца 2003
77   ПА Караль Лінэты 1995
89   Бр Люка Джэмэльлё 2000

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць