Уладзіслаў Кабышаў

беларускі футбаліст

Уладзісла́ў Ка́бышаў (нар. 28 кастрычніка 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёр». Мае брата Андрэя, які таксама працуе прафэсійным футбалістам.

Уладзіслаў Кабышаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 кастрычніка 2001(2001-10-28)[1] (23 гады)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2021 Дняпро Магілёў 51 (15)
2022—4 Шахцёр Салігорск 39 (4)
2022 Шахцёр Петрыкаў 7 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец магілёўскага «Дняпра». У 2019 годзе пры аб’яднаньні менскага «Промня» і «Дняпра» далучыўся да новай каманды, дзе браў удзел у юнацкіх пяршынствах. Пасьля ліквідацыі клюбу прыяднаўся да навастворанага «Дняпра», трапіўшы, між іншым, адразу ў асноўны склад. Новая каманда пачала з Другой лігі. У 2021 годзе поруч з клюбам дэбютаваў у Першай лізе, згуляўшы 17 красавіка матч супраць «Ліды». Кабышаў зьявіўся ў першай адзінаццатцы ды адзначыўся забітым голам.

У студзені 2022 году футбаліст перайшоў у склад салігорскага «Шахцёра», склаўшы доўгатэрміновую дамову[2]. Гулец рыхтаваўся да Найвышэйшай лігі, але ў выніку быў выпраўлены ў першалігавы фарм-клюб «Шахцёр» зь Петрыкава[3][4]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 9 траўня 2022 году ў матчы супраць «Макслайну», выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне сустрэчы. 22 траўня зьдзейсьніў дзьве галявыя перадачы ў матчы супраць «Маладэчна-2018», а 3 ліпеня ўлучыў мяч у браму гомельскага «Лякаматыва». Праз тыдзень учыніў дубль у браму «Баранавічаў». На пачатку 2023 году вярнуўся ў салігорскі клюб[5], дзе спачатку гуляў у дублюючым складзе. У чэрвені быў падцягнуты да асноўнай каманды, у складзе якой дэбютаваў 9 чэрвеня ў матчы супраць «Іслачы». Гулец хутка замацаваўся ў складзе каманды.

Міжнародная

рэдагаваць

У жніўні 2017 году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў). Дэбютаваў у складзе каманды 16 жніўня 2017 году ў матчы супраць зборнай Грузіі. У кастрычніку 2017 года разам з зборнай браў удзел у кваліфікацыйных матчаў чэмпіянату Эўропы. У сваім адзіным матчы 25 кастрычніка 2017 году супраць Казахстану вызначыўся галявой перадачай.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць