Аляксандар Сялява
Алякса́ндар Сяля́ва (нарадзіўся 17 траўня 1992 году, Бялынічы, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага клюбу «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Аляксандар Сялява | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 траўня 1992[1] (32 гады) | |
Рост | 180 см[2] | |
Вага | 76 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Менск | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2011 | Клечаск[d] | 24 (3) |
2012—2015 | Тарпэда-БелАЗ | 73 (4) |
2016—2020 | Шахцёр Салігорск | 113 (1) |
2021 | Дынама Менск | 27 (0) |
2022—2023 | Растоў | 19 (1) |
2023— | Дынама Менск | 38 (3) |
Зборныя | ||
2012—2014 | Беларусь (да 21) | 6 (0) |
2020— | Беларусь | 13 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьГуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, адкуль быў адлічаны ў пачатку 2009 году праз мэдычныя праблемы, аднак паўторнае абсьледаваньне ня выявіла праблемаў са здароўем гульца. Пазьней выступаў за другалігавы «Клечаск», дзе быў адным з асноўных гульцоў.
У 2012 годзе перайшоў у табар жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», дзе спачатку гуляў за дубль. У сэзоне 2013 году замацаваўся ў аснове жодзінскага клюбу на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2016 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр» поруч з аднаклюбнікам Ігарам Бурко[3]. Першую палову сэзону 2016 году прапусьціў праз пашкоджаньні, але ў ліпені вярнуўся да шыхтаў і здабыў месца ў першай адзінаццатцы дружыны. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[4]. У першай палове сэзона 2017 году ў асноўным выходзіў на замену, пазьней замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Сялява застанецца ў камандзе на наступны сэзон[5]. У лістападзе 2018 году склаў новую працоўную ўгоду з «Шахцёрам»[6]. У 2019—2020 гадах заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу, толькі ў другой палове 2020 году радзей зьяўляўся на полі.
У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр»[7] і неўзабаве падпісаў пагадненьне зь менскім «Дынама»[8], дзе стаў адным з асноўных гульцоў каманды. У сьнежні 2021 году перайшоў у расейскі «Растоў»[9]. Пакінуў растоўскі клюб па заканчэньні кантракту ў чэрвені 2023 году[10]. У ліпені 2023 году зноў далучыўся да менскага «Дынама»[11]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[12].
Міжнародная
рэдагавацьУ 2012 годзе быў упершыню выкліканы ў склад моладзевай зборнай Беларусі, але потым перастаў да яе трапляць. 14 жніўня 2013 году вярнуўся ў зборную ў матчы супраць зборнай Ісьляндыі, з таго часу трывала гуляў за моладзевую зборную, правёўшы да вясны 2014 году яшчэ чатыры матчы. 4 верасьня 2020 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм у матчы Лігі нацыяў УЭФА супраць зборнай Альбаніі (0:2).
Дасягненьні
рэдагавацьСтатыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 |
Шахцёр Салігорск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 25 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Aleksandr Selyava // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г д е https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/syalyava-alyaksandr
- ^ «Шахтер» объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой (рас.)
- ^ Бурко и Селява продлили контракты с "Шахтером"
- ^ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
- ^ Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с "Шахтером"
- ^ Бурко, Архипов и Селява покинули "Шахтер"
- ^ Селява подписал контракт с минским "Динамо"
- ^ Александр Селява стал игроком "Ростова"
- ^ Селява покинул "Ростов" (рас.) Праверана 2023-06-29 г.
- ^ Селява стал игроком минского "Динамо" (рас.) Праверана 2023-07-07 г.
- ^ Александр Селява принял решение по поводу своего будущего (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball