Ільля Сьвірыдзенка

беларускі футбаліст

Ільля́ Сьвірыдзе́нка (нар. 9 кастрычніка 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Ільля Сьвірыдзенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 кастрычніка 2002(2002-10-09)[1] (21 год)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 Шахцёр Салігорск 15 (0)
2022 Шахцёр Петрыкаў 11 (1)
2024—4 Шахцёр Петрыкаў 1 (0)
Зборныя
2022 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец асіпавіцкай ДЮСШ. З 2019 году пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2022 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 10 красавіка 2022 году, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Іслачы» (1:1). У ліпені 2022 году быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр»[2]. У лістападзе 2022 году вярнуўся ў асноўную каманду. У сэзоне 2023 году часьцей заставаўся на лаве запасных, але напрыканцы розыгрышу часам выходзіў у пачатковым складзе. Праз зыход у міжсэзоньні лідэраў каманды ды забарону на рэгістрацыю «Шахцёрам» новых гульцоў трывала замацаваўся ў першым складзе дружыны.

Міжнародная рэдагаваць

21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненьні рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць