Цімафей Калачоў

беларускі футбаліст

Цімафе́й Калачо́ў (нарадзіўся 1 траўня 1981 году) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Найлепшы футбаліст Беларусі 2013 і 2016 гадоў. За нацыянальную зборную Беларусі згуляў 76 гульняў і забіў 10 галоў. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[4].

Цімафей Калачоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 траўня 1981(1981-05-01)[1][2][3] (43 гады)
Рост 173 см
Вага 69 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2002 Дняпро Магілёў 73 (11)
2003 Шахцёр Салігорск 30 (5)
2004 Шахтар Данецк 2 (0)
2004 Марыюпаль 3 (0)
2005 Хімкі 28 (3)
2006—2007 Растоў 55 (4)
2008—2009 Крылы Саветаў 32 (6)
2010—2019 Растоў 207 (20)
Зборныя
2001—2004 Беларусь (да 21) 24 (3)
2004—2016 Беларусь 76 (10)

Кар’ера

рэдагаваць
 
У кашулі «Растову».

Пачынаў прафэсійную кар’еру ў складзе магілёўскага «Дняпра-Трансмашу». У 2003 годзе перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У складзе гарнякоў правёў выдатны сэзон, у які быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі. Пасьля пераехаў у чэмпіянат Украіны. Але, замацавацца ў данецкім «Шахтары» ня здолеў, Цімафей выступаў пераважна за другую каманду данчанаў.

У сэзоне 2005 году выступаў у Першай лізе Расеі за «Хімкі», а на наступны сэзон перабраўся ў клюб Прэм’ер-лігі «Растоў». Паводле вынікаў сэзону 2007 году «Растоў» страціў месца ў элітным дывізіёне, і Цімафей перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў».

У 2010 годзе вярнуўся ў «Растоў» і стаў там адным з ключавых гульцоў. Выдатна правёў сэзон 2013—2014 гадоў, у якім забіў 6 галоў і дапамог камандзе заняць высокае сёмае месца ў чэмпіянаце, а таксама здабыў Кубак Расеі. У сэзоне 2015—2016 гадоў стаў срэбраным прызэрам чэмпіянату Расеі, а ў наступным сэзоне пасьпяхова гуляў за «Растоў» у Лізе чэмпіёнаў. Завяршыў кар’еру ў траўні 2019 году.

Міжнародная

рэдагаваць

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне ў 2004 годзе.

З 2004 году трывала выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. У сьнежні 2016 году, пасьля няўдалага пачатку адбору на чэмпіянат сьвету 2018, абвесьціў аб завяршэньні кар’еры ў зборнай[5].

Трэнэрская кар’ера

рэдагаваць

У студзені 2020 году вярнуўся ў «Растоў», дзе правацаў трэнэрам у дзіцяча-юнацкіх камандах клюбу[6].

У чэрвені 2021 году стала вядома, што Калачоў далучыцца да трэнэрскага штабу «Чайкі» зь Песчанакопскага[7]. Пакінуў клюб у чэрвені 2022 году. У сьнежні 2022 году вярнуўся ў трэнерскі штаб «Чайкі» ў якасьці памочніка Ігара Сямшова[8].

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць