Ігар Малашчыцкі

беларускі футбаліст

І́гар Малашчы́цкі (нар. 6 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёра».

Ігар Малашчыцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 чэрвеня 2002(2002-06-06)[1] (22 гады)
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 35
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—4 Шахцёр Салігорск 5 (0)
2021 Шахцёр Петрыкаў 1 (0)
2022 Арсэнал Койданаў 0 (0)
2022 Шахцёр Петрыкаў 3 (0)
2024—4 Шахцёр Петрыкаў 8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец акадэміі салігорскага «Шахцёра». У пачатку 2018 году далучыўся да дублюючага складу каманды, а з наступнага году часам трапляў у заўякі асноўнай каманды. У 2020 годзе двойчы згуляў у складзе каманды ў Найвышэйшай лізе. У жніўні 2021 году дзеля здабыцьця гульнявога досьведу быў выпраўлены ў арэнду ў петрыкаўскі «Шахцёр»[2]. Свой дэбютны матч у розыгрышы Першай лігі згуляў 21 лістапада 2021 году супраць «Слоніму-2017». У лютым 2022 году гулец на правах арэнднага пагадненьня прыяднаўся да койданаўскага «Арсэналу», аднак першую палову сэзону на пляцоўцы не зьяўляўся. У выніку брамнік быў адкліканы з арэнды і зноў накіраваны ў петрыкаўскі «Шахцёр», дзе свой першы матч сэзону правёў 17 верасьня 2022 году супраць «Астраўца», замяніўшы на 86-й хвіліне Паўла Шчарбачэню. Сваю адзіную сустрэчу сэзону цалкам Малашчыцкі згуляў толькі 12 лістапада, калі абараняў браму ў матчы супраць «Ліды». Рыхтавацца да сэзону 2023 году пачаў поруч з салігорскім «Шахцёрам», дзе быў адным з рэзэрвовых брамнікаў. 21 ліпеня 2024 году згуляў за салігорцаў у матчы Кубка Беларусі супраць «Івацэвічаў». 4 жніўня абараняў браму клюбу ў матчы чэмпіянату супраць «Нафтану». Сэзон 2024 году пачаў у складзе рэзэрвовай каманды клюбу, якая спаборнічала ў Першай лізе, а таксама працягваў часам гуляць за салігорскую дружыну ў элітным дывізіёне айчыннага першынства.

Міжнародная

рэдагаваць

Улетку 2018 году быў выкліканы да шыхтаў зборнай Беларусі (да 17 гадоў), у складзе якой дэбютаваў у жніўні ў таварыскім матчы супраць аднагодак Латвіі. У сакавіку 2019 году браў удзел з камандай у адборачных матчах да чэмпіянату Эўропы да 17 гадоў. Таксама выклікаўся на зборы зборнай Беларусі (да 19 гадоў).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць