Юры Цыгалка

беларускі футбаліст

Ю́ры Цыга́лка (нарадзіўся 27 траўня 1983 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1]. Завяршыў кар’еру ў пачатку 2014 году.

Юры Цыгалка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 траўня 1983(1983-05-27) (41 год)
Рост 185 см
Вага 75 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2001 Дынама-Юні[d] 16 (0)
2001—2005 Дынама Менск 61 (0)
2005 Усход 8 (0)
2006—2007 Дынама Берасьце 27 (0)
2008—2009 Пандурый 0 (0)
2009 Усход 10 (0)
2010—2013 Шахцёр Салігорск 100 (0)
Зборныя
2001 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2002—2004 Беларусь (да 21) 5 (0)
2003 Беларусь 3 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

У 2000 годзе пачаў кар’еру футбаліста ў складзе менскага «Дынама-Юні». Пазьней выступаў у асноўнай камандзе, а таксама ў казаскім «Усходзе», затым перайшоў у склад берасьцейскага «Дынама». З 2008 году па 2009 год абараняў колеры румынскага клюбу «Пандурый», у 2009 годзе зноў вярнуўся ва «Ўсход», і ўжо ў 2010 годзе перайшоў у «Шахцёр» з Салігорску. У пачатку 2014 году пакінуў «Шахцёр»[2], пасьля чаго абвесьціў пра завяршэньне кар’еры[3].

Міжнародная

рэдагаваць

З 2002 па 2004 гады быў гульцом моладзевай зборнай Беларусі, зь якой выступіў на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне. Таксама, у 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай за якую правёў 3 матчы.

Дасягненьні

рэдагаваць

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

У Юрыя ёсьць брат-блізьнюк, Максім Цыгалка, які скончыў кар’еру з-за траўмы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць