Любань
Лю́бань — места ў Беларусі, на рацэ Арэсе. Адміністрацыйны цэнтар Любанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 917 чалавек[1]. Знаходзіцца за 152 км на поўдзень ад Менску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ўрэчча (лінія Баранавічы — Асіпавічы); аўтамабільныя дарогі на Глуск, Жыткавічы, Вызну, Салігорск і Слуцак.
Любань лац. Lubań | |||||
Гістарычная Новая сынагога | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1566 | ||||
Горад з: | 1968 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Любанскі | ||||
Вышыня: | 138 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 10 917 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1794 | ||||
Паштовы індэкс: | 222451 | ||||
СААТА: | 6234501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′0″ пн. ш. 27°59′40″ у. д. / 52.8° пн. ш. 27.99444° у. д.Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 27°59′40″ у. д. / 52.8° пн. ш. 27.99444° у. д. | ||||
± Любань | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://lyuban.minsk-region.by/ |
Любань — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Любань як мястэчка Ярэміцкай воласьці Наваградзкага ваяводзтва датуецца 1566 годам. Мясьціна ўваходзіла ў склад Слуцкага княства і знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў.
У 1560-я гады ў Любані было 35 двароў[2]. У 1582 годзе сыны князя слуцкага Юрыя Алелькавіча падзялілі паміж сабою ўладаньні, што засталіся ім у спадчыну ад бацькі. Частка земляў і маёмасьці, у тым ліку Любань, трапіла да малодшага Алелькі — Аляксандра[3]. У 1589—1621 гадох Любань знаходзілася ў часовым валоданьні слуцкіх купцоў Тышэвічаў, якія трымалі мястэчка ў закладзе за грошы, пазычаныя ў іх князем. У 1617 годзе[2] мясьціна адыйшла да мужа памерлай Соф’і Алелькаўны Януша Радзівіла.
На 1648 год у Любані быў 81 двор, паводле іншых зьвестак на сярэдзіну XVII стагодзьдзя — 161 двор[2]. 28 лістапада 1661 году князь Багуслаў Радзівіл выдаў статут, які рэгуляваў павіннасьці любанцаў. Мяшчане мусілі плаціць чынш, выконваць работы з аднаўленьня гацяў і плацінаў, будаваць масты. Жыхары мястэчка вызваляліся ад работаў на карысьць князя. Б. Радзівіл зацьвердзіў самакіраваньне Любані на чале з бургамістрам, даў мяшчанам права апэляцыі да старосты Слуцкага княства. Магнацкая адміністрацыя ня мела права караць мяшчанаў — біць розгамі, кулакамі і інш. На 1682 год — 100 двароў. У 1791 годзе мястэчка ўвайшло ў склад новаўтворанага Случарэцкага павету.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Любань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У гэты час у мястэчку дзеяла царква, працавалі 2 млыны і карчма. 4 верасьня 1794 году каля мястэчка адбылася бітва паміж 2-тысячным аддзелам паўстаўнцаў пад камандаю Стафана Грабоўскага і расейскімі карнікамі. У 1808 годзе Любань увайшла ў склад Забалацкай воласьці. У гэты час тут было 76 дымоў. У 1839 годзе адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. На 1846 год — 90 двароў, працавалі вадзяны млын і карчма, на 1867 год — 133 двары, дзеялі царква і 2 юдэйскія малітоўныя дамы.
На 1884 год у Любані было 136 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 157 двароў, дзеялі царква і сынагога, працавалі царкоўнапрыходзкая і 2 юдэйскія малітоўныя школы, заезны двор, 6 крамаў і крупадзёрка. Побач зь мястэчкам існавала аднайменная сяло, дзе было 108 двароў, хлебазапасны магазын, карчма. У 1907 годзе ў Любані адкрылася расейская народная вучэльня. На 1909 год — 339 двароў, працавала паштова-тэлеграфная кантора.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Любань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У кастрычніку — лістападзе 1920 году каля Любані праходзіла разьмежаваньне паміж бальшавікамі і польскім войскам. 26 траўня 1922 году мястэчка ўвашло ў склад Слуцкага павету БССР. На 1923 год тут было 232 двары, на 1924 год — 351. 17 ліпеня 1924 году Любань стала цэнтрам раёну. У гэты час працавалі сельсагаспадарчае і спажывецкае таварыствы, рыбаарцель, шавецкая і кравецкая майстэрні, хлебапякарня. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1966 годзе на поўнач ад Любані, на рацэ Арэсе збудавалі вялікае вадасховішча. 7 сакавіка 1968 году паселішча атрымала статус места. У красавіку 2009 году мясцовыя ўлады разбурылі старадаўнюю драўляную сынагогу, не зважаючы на пратэсты грамадзкасьці[4].
-
Месца бітвы 4.09.1794 г. І. Аткінсон, 1899 г.
-
Шырокая вуліца. К. Лагун, 1935 г.
-
Надрэчная вуліца. К. Лагун, 1935 г.
-
Надрэчная вуліца. К. Лагун, 1936 г.
-
Мост цераз Арэсу. К. Лагун, 1935 г.
-
Рынак. К. Лагун, 1930-я гг.
-
Гульня ў валейбол. К. Лагун, 1930-я гг.
-
Сынагога, да 1941 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVI стагодзьдзе: 1566 год — 225 чал.[5]
- XVII стагодзьдзе: 1677 год — 75 чал.; 1682 год — каля 650 чал.
- XVIII стагодзьдзе: 1793 год — 286 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1808 год — 499 чал.; 1834 год — 197 чал.[6]; 1867 год — 628 чал.[7]; 1884 год — каля 500 чал.[8]; 1897 год — 941 чал. у мястэчку Любані і 815 чал. у сяле Любані
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 2014 чал.; сьнежань 1919 году — 2211 чал.; 1923 год — 1680 чал.[9], зь іх 863 беларусы і 817 жыдоў[10]; 1939 год — 3048 чал.; 1959 год — 3,7 тыс. чал.; 1970 год — 6,7 тыс. чал.; 1991 год — 11,6 тыс. чал.; 1997 год — 12,1 тыс. чал.[11]; 1998 год — 12,2 тыс. чал.[12]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 11,7 тыс. чал.; 2009 год — 11 256 чал.[13] (перапіс); 2011 год — 11,3 тыс. чал.[14]; 2015 год — 11 114 чал.[15]; 2016 год — 11 000 чал.[16]; 2017 год — 10 973 чал.[17]; 2018 год — 10 917 чал.[1]
Рэлігія
рэдагавацьУ Любані дзеяюць царква Сьвятога Спаса (Спаса-Праабражэнская) і касьцёл Маці Божай Фацімскай.
Адукацыя
рэдагавацьУ Любані працуюць 3 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 7 дашкольных установаў.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.
Культура
рэдагавацьДзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Інтэрнацыянальная вуліца | Паддубская вуліца |
Леніна вуліца | Новажыдоўская вуліца Тальская вуліца |
Першамайская вуліца | Надрэчная вуліца |
Савецкая вуліца | Шырокая вуліца[18] |
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці. Рыбакамбінат «Любань».
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Любані |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее Любанскі музэй народнай славы. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Любань»[19].
Славутасьці
рэдагаваць- Дом сьвятара (пачатак ХХ ст.)
- Могілкі юдэйскія
- Сынагога (цяпер музычная школа)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сынагога (ХІХ ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Юдэйскія могілкі
-
Новая царква
-
Новы касьцёл
-
Вуліца
Асобы
рэдагаваць- Міхаіл Стралец (нар. 1959) — гісторык-германіст, доктар гістарычных навук, прафэсар
- Іван Сяржанін (1898—1973) — заоляг, сябар-карэспандэнт НАН Беларусі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 225.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. — Мн.: Ураджай, 1996.
- ^ Абакунчык Г. Любань: разбураная драўляная сынагога, ідзе змаганьне за другую, Радыё Свабода, 13 траўня 2009 г.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. — Мн.: Ураджай, 1996.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 156.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 157.
- ^ Jelski A. Lubań // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 373
- ^ Удальцоў В. Любань // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 410.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 157.
- ^ Удальцоў В. Любань // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 409.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 393.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 155.
- ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Горад Любань (гістарычная даведка). Любаншчына. Праверана 2 верасьня 2012 г.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Любанскага р-на / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка і інш. — Мн.: Ураджай, 1996. — 438 с. ISBN 985-04-0160-5.
- Харэўскі С. Маршруты па Беларусі: Над ракой Арэсай // «Наша Ніва», 19 траўня 2009 г.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Любань , Radzima.org
- Сайт Любаншчыны
- Любань (рас.), Глёбус Беларусі