Максім Кавалевіч

беларускі футбаліст

Максім Кавалевіч (нар. 2 траўня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра».

Максім Кавалевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 траўня 2002(2002-05-02)[1] (22 гады)
Рост 172 см[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—4 Шахцёр Салігорск 48 (5)
2021—2022 Шахцёр Петрыкаў 55 (16)
Зборныя
2023—4 Беларусь (да 21) 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 кастрычніка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец акадэміі бабруйскай «Белшыны», дзе першым трэнэрам гульца быў Дзьмітры Мігас. Пасьля далучыўся да Акадэміі АБФФ, дзе лічыўся адным з самых пэрспэктыўніх гульцоў краіны[3]. У ліпені 2019 году прыяднаўся да салігорскага «Шахцёра», дзе спачатку спаборнічаў у складзе клюбнага дубля. Паводле вынікаў сэзону 2020 году футбаліст стаў найлепшым бамбардзірам першынства дублёраў, маючы на сваіх рахунку 22 забітыя мячы.

У лютым 2021 году пачаў гуляць за петрыкаўскі «Шахцёр». Запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе 18 красавіка 2021 году ў матчы супраць койданаўскага «Арсэналу». Першым улучаным голам адзначыўся толькі 8 жніўня, засмуціўшы брамніка «Баранавічаў». Ужо ў наступным сэзоне гулец па-сапраўднаму выкрыў свой талент. 17 красавіка 2022 году ў матчы супраць «Асіпавічаў» футбаліст вызначыўся галявой перадачай. Затым ужо ў наступным матчы 23 красавіка супраць «Воршы» Кавалевіч улучыў мяч у браму суперніка, а таксама вызначыўшыся асыстэнцкім дублем. У матчы 11 чэрвеня супраць «Слоніму-2017» паўабаронца двойчы пацэліў мяч у сетку слонімцаў. 28 жніўня ў чарговым матчы супраць «Воршы» футбаліст вызначыўся забітым голам і хет-трыкам з галявых перадачаў. Чарговы забіты дубль учыніў 17 верасьня ў браму «Астраўца». У наступным матчы 2 кастрычніка супраць «Маладэчна-2018» зладзіў галявы хет-трык. Па заканчэньні сэзону Кавалевіч стаў найлепшым бамбардзірам клюбу з 13 забітымі галамі і другім найлепшым асыстэнтам з 11 перадачамі. У дадатак каманда скончыла розыгрыш Першай лігі на трэцім радку[4].

Паўабаронца вярнуўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе дэбютаваў 26 лістапада у матчы Кубка Беларусі супраць «Менску», адзначыўшыся голам. 25 лютага 2023 году стаў уладальніка Супэркубка Беларусі, але ўвесь матч правёў на лаве запасных. 4 сакавіка выйшаў у складзе гарнякоў на матч Кубка Беларусі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», а 18 сакавіка таго ж году запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся ў матчы супраць нафаполацкага «Нафтану». У гэтым жа сустрэчы ўлучыў мяч у браму паўночнікаў. З улікам зыходу з каманды шматлікіх лідэраў, гулец хутка замацаваўся ў складзе, адгуляўшы ў матчах чэмпіянату 2023 году амаль усе сустрэчы.

Міжнародная

рэдагаваць

У лістападзе 2017 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 16 гадоў) у таварыскім матчы супраць зборнай Летувы. Улетку 2018 году быў выкліканы да шыхтаў зборнай Беларусі (да 17 гадоў), зь якой увосень таго ж году браў удзел у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы. У студзені 2019 году поруч з камандай стаў уладальнікам Кубка Разьвіцьця. У сакавіку 2023 году атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 21 году)[5], у складзе якой запачаткаваў выступы 24 сакавіка ў матчы супраць зборнай Андоры, замяніўшы на 71-й хвіліне Максіма Касараба.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Шахцёр»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць