Мэмфіс Дэпай

нідэрляндзкі футбаліст

Мэ́мфіс Дэпа́й (па-нідэрляндзку: Memphis Depay; нарадзіўся 13 лютага 1994 году, Моордрэхт, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Добра вядомы дзякуючы сваёй здольнасьці на далёкія стрэлы і дрыблінг.

Мэмфіс Дэпай
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 1994(1994-02-13)[1] (30 гадоў)
Рост 178 см[2]
Вага 78 кг[2]
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыка Мадрыд
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015
2015—2017
2017—2021
2021—2023
2023—
ПСВ Эйндговэн
Манчэстэр Юнайтэд
Алімпік Ліён
Барсэлёна
Атлетыка Мадрыд
90 (39)
33 (2)
139 (63)
30 (13)
26 (9)
Зборныя
2013— Нідэрлянды 88 (44)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
27 сакавіка 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Мэмфіс пачаў сваю кар’еру ў ПСВ, дзе пад уплывам трэнэра Філіпа Каку, стаў неад’емнай часткай калектыву, забіўшы 50 галоў у 124 гульнях ва ўсіх спаборніцтвах. У сэзоне 2014—2015 гадоў ён стаў лепшым бамбардзірам Эрэдывізіі з 22 галамі ў 30 гульнях і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны ўпершыню з 2008 году. Акрамя таго, Мэмфіс атрымаў трафэй Ёгана Круіфа як лепшы талент году. У траўні 2015 году Дэпай падпісаў кантракт з ангельскім «Манчэстэр Юнайтэд», паводле справаздачы брытанцы выклалі 25 млн фунтаў стэрлінгаў за маладога гульца. Агулам за Манчэстэр Мэмфіс Дэпай правёў 33 матчы, забіў два мячы і зрабіў адну перадачу. Сам заяўляў, што не адчуваў падтрымкі ў гэтай камандзе[3]. У студзені 2017 году перайшоў у «Ліён», кантракт быў разьлічаны да лета 2021 году, сума трансфэру склала 16 мільёнаў эўра і 9 мільёнаў бонусаў[4] (паводле іншых зьвестак, сума трансфэру 16,5 млн эўра[5]). Ён узяў гульнявы нумар 9[5]. Прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Францыі красавіка 2018 году[6]. У сьнежні пад час матчу 18 туру чэмпіянату Францыі з «Рэнам» атрымаў пашкоджаньне левага калена[7] і вымушаны быў прыпыніць выступы за каманду[8]. У траўне 2020 году прэзыдэнт клюбу «Ліён» паведаміў, што Мэмфіс Дэпай хутчэй за ўсё сыдзе з каманды[9]. 19 чэрвеня 2021 году быў абвешчана, што «Барсэлёна» здолела без аніякай платы займець гульца, які склаў з каталёнцамі двухгадовую ўгоду[10]. Паводле словаў бабулі Дэпая, ён з 4 гадоў імкнуўся стаць гульцом «Барсэлёны»[11].

У складзе зборнай Нідэрляндаў выступае з 2013 году. Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 2014 году. Некалькі разоў забіваў галы ў браму зборнай Беларусі: у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году і ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы (два галы і дзьве перадачы)[12].

Дасягненьні рэдагаваць

ПСВ Эйндговэн:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Барсэлёна»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Memphis Depay // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://www.atleticodemadrid.com/jugadores/memphis-depay-2023-2024?_gl=1*5ca4bu*_up*MQ..*_ga*MTkyNzI0OTk4Ny4xNzA3NDgxNTk0*_ga_K2ECMCJBFQ*MTcwNzQ4MTU5My4xLjAuMTcwNzQ4MTU5My4wLjAuMA..*_ga_3CXRLVL7G2*MTcwNzQ4MTU5My4xLjAuMTcwNzQ4MTU5My4wLjAuMA..*_ga_1E5LGRF83X*MTcwNzQ4MTU5My4xLjAuMTcwNzQ4MTU5My4wLjAuMA..*_ga_SQ24F7Q7YW*MTcwNzQ4MTU5My4xLjAuMTcwNzQ4MTU5My4wLjAuMA..
  3. ^ Русаков, Д. (23 сакавіка 2016) Мемфис Депай не чувствует поддержки в «МЮ» (рас.). Footballhd.ru.
  4. ^ Депай подписал с «Лионом» контракт до 2021 года (рас.). Национальный спортивный телеканал (21 студзеня 2017).
  5. ^ а б Депай будет выступать за "Лион" под номером 9 (рас.). Спорт-Экспресс (20 студзеня 2017).
  6. ^ Депай — лучший игрок чемпионата Франции в апреле (рас.). SOCCER.RU (10 мая 2018).
  7. ^ Евро-2020 - Мемфис Депай порвал крестообразные связки и выбыл до конца сезона (рас.). OBOZREVATEL (16 сьнежня 2019).
  8. ^ Малкин, А. (15 сьенжня 2019) Мемфис Депай может пропустить остаток сезона (рас.). FootBoom.
  9. ^ Президент «Лиона» заявил, что Депай, скорее всего, покинет команду. (рас.). Спорт-Экспресс (10 мая 2020).
  10. ^ «Memphis Depay Barça's fourth signing». FC Barcelona.
  11. ^ «How troubled teen, Memphis Depay, became a Dutch icon». The Guardian.
  12. ^ Мемфис Депай и сборная Нидерландов покуражились над Беларусью (рас.). Football.ua (21 сакавіка 2019).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць