Кірыл Вяргейчык

беларускі футбаліст

Кірыл Вяргейчык (нарадзіўся 23 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, нападнік. Сын футбаліста і футбольнага функцыянэра Юрыя Вяргейчыка.

Кірыл Вяргейчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 жніўня 1991(1991-08-23)[1] (33 гады)
Рост 189 см
Вага 80 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2015 Шахцёр Салігорск 54 (3)
2012 Тарпэда-БелАЗ 11 (2)
2014 Дынама Берасьце 27 (4)
2016—2018 Віцебск 70 (20)
2016 Нёман Горадня 11 (0)
2019—2020 Дынама Менск 23 (2)
2020 Віцебск 5 (0)
2021—2023 Слуцак 71 (9)
Зборныя
2010—2012 Беларусь (да 21) 5 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры», дзе галоўным трэнэрам працаваў ягоны бацька. Паступова стаў праходзіць у асноўны склад. Другую палову 2012 году правеў у арэндзе ў «Тарпэда-БелАЗ», дзе стала выходзіў у асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону 2012 году вярнуўся ў «Шахцёр». У сэзоне 2013 годзе пачаў часьцей зьяўляцца на полі, звычайна выходзячы на замену.

У сакавіку 2014 году падпісаў арэндны кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[3], дзе трывала выступаў на пазыцыі цэнтральнага або флянгавага нападніка. У сьнежні 2014 году па сканчэньні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[4], дзе зноў пераважна толькі выходзіць на зьмену.

У студзені 2016 году прыбыў на прагляд у «Слуцак», але не падышоў клюбу[5]. Неўзабаве ў сакавіку 2016 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[6]. У жніўні 2016 году перайшоў у клюб «Віцебск»[7] У «Віцебску» спачатку выходзіў на замену, апасьля пачаў зьяўляцца і ў першай адзінаццатцы. У сэзоне 2018 году з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць высокае чацьвертае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у сьпіс 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату.

У студзені 2019 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[8]. Вяргейчык ня здолеў замацавацца ў складзе менчукоў, бо часьцей выходзіў на замену. У верасьні 2020 году на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[9]. Па заканчэньні арэнды ў сьнежні 2020 году пакінуў віцебскую каманду[10], а неўзабаве разьвітаўся і з «Дынама»[11].

У лютым 2021 году склаў працоўную дамову з «Слуцкам»[12]. У сэзоне 2021 году пераважна быў гульцом рэзэрвы. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з случакамі[13]. У студзені 2024 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Слуцак»[14] і завяршыў прафэсійную кар’еру[15].

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2015 Найвышэйшая ліга 14 2
Нёман Горадня 2016 Найвышэйшая ліга 11 0
Віцебск 14 2
2017 Найвышэйшая ліга 26 7
2018 Найвышэйшая ліга 30 11
  1. ^ а б в Kirill Vergeichik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б http://sfc-slutsk.by/person/98
  3. ^ Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком (рас.)
  4. ^ Кирилл Вергейчик и Константин Руденок покинули брестское «Динамо» (рас.)
  5. ^ Василевский, Дуда, Тихоновский, Вергейчик и Петренко покинули расположение «Слуцка» (рас.)
  6. ^ Кирилл Вергейчик стал игроком «Немана» (рас.)
  7. ^ Кирилл Вергейчик подписал контракт с «Витебском» (рас.)
  8. ^ Минское «Динамо» объявило о подписании контракта с Кириллом Вергейчиком (рас.)
  9. ^ Минское "Динамо" отдало Кирилла Вергейчика в аренду в "Витебск" (рас.)
  10. ^ Кирилл Вергейчик вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Витебске" (рас.)
  11. ^ Пятеро футболистов покинули минское "Динамо" (рас.)
  12. ^ Вергейчик и отбывший дисквалификацию за участие в "договорняке" Харитонов стали игроками "Слуцка" (рас.)
  13. ^ "Слуцк" продлил соглашение с Вергейчиком (рас.)
  14. ^ Покинули СФК "Слуцк". (рас.) Афіцыйны сайт «Слуцка»
  15. ^ Кирилл Вергейчик завершил карьеру в 32 года (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць