Мунд
Мунд (Мунт), Монт (Монд, Монць, Мондзь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Мунд, Мунда або Мунт, пазьней Монд або Монт (Mund, Munda, Munt[1], Mond[2], Mondt[3], Mont[2]) — імя германскага паходжаньня, якое цалкам адпавядае пашыранаму ў германскіх імёнах фарманту -мунд-, які зьвязваюць з старагерманскім mund 'абарона'[4][5]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Demundis, Mundil, Osmund, Rajmund (Rejmund), Richmundis, Rymund, Sismont (Sismunt), Warmundus, Żygmont (Zygmont, Żygmunt, Zygmunt, Sigesmund, Sigismund)[9].
У Прусіі бытавалі імёны Munthe / Munte / Monte (1289, 1338, 1352, 1360, 1378, 1398, 1409 і 1425 гады)[10][11], Monteko / Montike / Montke / Mantiko / Monteke / Monticke[a] (1348, 1360, 1393, 1407 і 1443 гады)[12][13], Muntyl / Muntil / Montil / Montel / Mundill[b] (1331, 1360, 1386, 1419 і 1425 гады)[14][15], Montynne[c] (1459 год)[10], Montite / Mundite[d] (1318 і 1327 гады)[10], Montere / Muntir[e] (1289 год)[17][10], Monthewinne[f][10], Kymund / Kymunt[g] (1396 і 1407 гады)[20][21], Noremunt[h][24], Willemunt[i] (1354 год)[26], Wissemunt[j][28].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Henricus Monte Nattangorum capitaneus (Хроніка Прускай зямлі)[29]; Ивашку у Крожах чоловекъ Кголиминъ, Монътьев братъ (1440—1492 гады)[30]; Chrin et Janko Montowicz, familiaribus meis (13 чэрвеня 1456 году)[31]; земль пустых в Оболцохъ… на имя Любовы Мондевича (12 жніўня і 17 верасьня 1519 году)[32]; Ян Монтевичъ (1528 год)[33]; слугъ и людеи… а Ивана Монътевича (5 лютага 1540 году)[34]; Степанецъ Монтевичъ Кожемяка (20 сьнежня 1549 году)[35]; дом Лукаша Монъдя… огородъ Лукаша Мондя (19 лютага 1566 году)[36]; Кондратъ Монтъ, мещанинъ Ковенскій (да 1600 году)[37][k].
Носьбіты рэдагаваць
- Мунда († 536) — усходнерымскі афіцэр барбарскага паходжаньня
- Сьвяты Мунд († каля 962) — шкоцкі абат, Сьвяты
- Грынь і Янка Монтавічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1456 годзе
- Ян Монцевіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Прос Мунд (1589—1644) — нарвэска-дацкі адмірал у Трыццацігадовай вайне
Мантовічы[40] (Montowicz) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[41].
Глядзіце таксама рэдагаваць
Заўвагі рэдагаваць
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Mundicho[1]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Muntilo (Mundil)[1]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Muntin[1]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Muntito[1]
- ^ Адзначалася германскае Munter (< Mundher)[16]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Mondawin (Mundawins)[18]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Kemmunt (Gimmund)[19]
- ^ Адзначалася германскае імя Normund[22][23]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Willimund[25]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Wisemund[27]
- ^ Таксама: et actio inter famatum Ioannem Montan civem et consularem Wilnensem (сакавік 1584 году)[38], Ioannes Montan (23 лістапада 1584 году)[39]
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в г д Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1135.
- ^ а б Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 64.
- ^ Ferguson R. The Teutonic Name System applied to the Family Names of France, England, and Germany. — London, 1864. P. 276.
- ^ Mundi, Nordic Names
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
- ^ а б в г д Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 61—62.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 640—641.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 636, 640.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 63.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 62—63.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 641.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
- ^ Dukavičienė I. XIII amžiaus prūsų asmenvardžiai prūsų registre // Acta linguistica Lithuanica. T. 72, 2015. P. 235.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 2: Die Ostgoten. Die Langobarden. Die altgermanischen Bestandteile des Ostromanischen. Altgermanisches im Alpenromanischen. — Berlin und Leipzig, 1935. S. 13.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 642.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 45.
- ^ Codex Diplomaticus Prussicus. Bd. 3. — Königsberg, 1848. S. 107.
- ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
- ^ Normund, Nordic Names
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 72.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1604.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 117.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1624.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 120.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 107, 112, 117, 128.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 249.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. S. 163—164.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 294.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 100.
- ^ Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 174, 177.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 646, 653.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 276 (62) (1584, 1586, 1597). — Vilnius, 2010. P. 15.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 276 (62) (1584, 1586, 1597). — Vilnius, 2010. P. 80.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 143.