Бэрымунд, Перамонт — мужчынскае імя.

Berimund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Bero + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Перамонт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бэрымунд»

Паходжаньне

рэдагаваць

Берымунд, Перымунт, Бермунд або Бермонд (Beremundus, Peremunt[1], Bermundus, Bermondus) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[3], германскага bero 'мядзьведзь'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].

Адпаведнасьць імя Бірмонт германскаму імю Bermundt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Бірмант (Birmont)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: надъ озеромъ его милости Перемонтомъ (31 сакавіка 1534 году)[10].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Бэрымунд ( па 427) — остгоцкі нобіль

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 264.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  8. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  9. ^ Smoczyński W. Les Noms de famille polonais d’origine lituanienne // Proceedings of the Thirteenth International Congress of Onomastic Sciences, Cracow, August 21—25, 1978 / edited by Kazimierz Rymut. Vol. 2. — Kraków, 1982. P. 439.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 118.