Рыдмонт — мужчынскае імя.

Redmund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rido + Mund
Іншыя формы
Вытворныя формы Радзімонт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рыдмонт»

Паходжаньне

рэдагаваць

Рэдэмунд або Рэдмунд (Redemund, Redmundo[1], Redmund[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -рыд- (-рыт-) (імёны ліцьвінаў Рыдэль, Рытаўт, Зэгрыда; германскія імёны Riedel, Ritoldus, Segrida) паходзіць ад бургундзкага rîdan[5], стараісьляндзкага ridha, стараангельскага rīdan 'езьдзіць конна'[6], аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) — ад гоцкага *rêþs[7], германскага rad- 'рада'[8], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[11] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пустовъщины… а Ридмонтову (12 кастрычніка 1509 году)[13].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 37 (283).
  2. ^ Alhaug G. 10 001 navn: norsk fornavnleksikon. — Cappelen Damm, 2011.
  3. ^ Redmund, Nordic Names
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1216.
  5. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 2: Die Ostgoten. Die Langobarden. Die altgermanischen Bestandteile des Ostromanischen. Altgermanisches im Alpenromanischen. — Berlin und Leipzig, 1935. S. 143.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 190.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  9. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  11. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  12. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 327.