Цьвермунт
Цьве́рмунт, Цьвярмонт (Цьвірмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Цьвермунт лац. Ćviermunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | þwairhs- + Munt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Цьвярмонт, Цьвірмонт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Цьвермунт» |
Паходжаньне
рэдагавацьПаводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Цьвермунт складаецца з асноваў цьвер- (імя ліцьвінаў Цьвербут), якая паходзіць ад гоцкага þwairhs 'гнеўны, порсткі, ваяўнічы'[1], і -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt), якая паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[2]. Такім парадкам, імя Цьвермунт азначае «гарлівая ваяўнічасьць»[3].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[4] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[5].
Варыянт імя ў гістарычных крыніцах: Билятовичомъ Твирмонътову землю; а самого Твирмунъта пану Кезкгаилу (9 лістапада 1449 году)[6]; людеи Mедницкого повета за Велею… Паца Твирмонтовича (25 верасьня 1509 году)[7].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 66.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. С. 238.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)