Вілімонт
Вілімонт, Вільмонт (Вільмунт), Вільмунд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ві́льмант.
Вілімонт лац. Vilimont | |
Willimunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Willo + Munt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вільмунт, Вільмунд, Вільмонт, Вільмант |
Зьвязаныя імёны | Монтвіл |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вілімонт» |
Паходжаньне
рэдагавацьВілімунд, Вілімунт, Вілмунт або Вільмунд (Willimund, Willimunt, Wilmunt, Wilmond[1][2]) і Мунтвіл (Muntwil[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгерд, Вільгейда; германскія імёны Willebut, Vilgard, Williheid) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Вілімонт азначае «гарлівая воля» (тое ж, што і імя Монтвіл)[8].
Адпаведнасьць імя Вільмант германскаму імю Willimund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].
Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Willmant (Will-mant)[11]. Адпаведнасьць імя Вільмонт германскаму імю Willmant прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[12].
У Прусіі бытавала імя Вілімунт: Willemunt (1354 год)[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: две службе людеи у Стоклишском повете, што ему дала на вечность, на имя Кикенцов, Юрькгеля Вилмонтовича (7 ліпеня 1513 году)[14]; Рачка Вильмонтовича (17 красавіка 1517 году)[15]; з Упиты… Пронцко Вилмонтович (1533—1535 гады)[16]; Юркгеля Вилмонтовича (сьнежань 1534 году)[17]; села Вилмантовичовъ (1554 год)[18]; Лавринъ Вилимонтъ[19], зъ села Вилмонтовского[20] (1567 год); панъ Лавринъ Вилимонтъ (17 чэрвеня 1595 году)[21]; за Вилимонта (1611—1612 гады)[22]; Грыгорыя Петровича Вилмонтовича, волости Жоранское (22 студзеня 1632 году)[23]; Wilmontt (1667 год)[24]; Michał Wilmunt (1697 год)[25]; Wilmont (1697 і 1701 гады)[26]; Elena Wilmontowna (1699 год)[26]; Eufrazina Wilmontowna (1700 год)[26]; Петръ Вилмонтъ (1727 год)[27]; Wilmonty (1744 год)[28].
Носьбіты
рэдагаваць- Вільмунд Торальфсан († 1148) — першы плябан найстарэйшага кляштару Ісьляндыі
- Вільмунд Дзіклівы — герой ісьляндзкай сагі(de) канца XIV стагодзьдзя
- Лаўрын Вілімонт — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Лаўрын Вілімонт — оўруцкі баярын, які ўпамінаецца ў 1595 годзе
Вільманты — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[29].
Віліманты (Wilimont) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Жытомірскага павету[30].
Вільмунты (Wilmunt) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Бельскага ваяводзтва[31].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 386.
- ^ Harrison H. Surnames of the United Kingdom: A Concise Etymological Dictionary. Vol. 2. — London, 1918. P. 292.
- ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1961. P. 204.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1604.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1603.
- ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 164.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 117.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 133.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 334.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 35.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 149.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 112.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 584.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С, 760.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 6, т. 1. — Киев, 1876. С. 253.
- ^ Русская историческая библиотека, издаваемая Археографической комиссией. Т. 2. — СПб., 1875. С. 255.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 186.
- ^ Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 306.
- ^ Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie od roku 1732 do roku 1782, vydanego. T. 5. — Petersburg, 1860. S. 439.
- ^ а б в Walkowiak J. Współczesne nazwiska Polaków o możliwej genezie litewskiej nieobecne w LPŽ, poświadczone w kartotece antroponimicznej LKI // Onomastica (Wrocław). T. 64, 2020. S. 222.
- ^ Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 4. — СПб., 1889. С. 470.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 218.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1938. S. 150.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1938. S. 154.