Германт
Германт (Гермунд, Гермунт), Гірмонт (Гірмунт, Гермонд, Кірмонт), Гармонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Германт лац. Giermant / Hiermant | |
Geromont | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gero + Mont |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гермунд, Гермунт, Гірмунт, Гермонд, Гірмонт, Гармонт, Кірмонт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Германт» |
Паходжаньне
рэдагавацьГермунт, Гермунд, Гарымунд, Гірмунд або Кермунт, пазьней Герамант (Germunt, Germund, Garimund, Girmund, Girmunt[1], Kermunt, Geromont[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гервід, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Gervida, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
Адпаведнасьць імя Германт германскаму імю Germund[7], якое ўпамінаецца ў VIII ст. і часта сустракаецца ў дакумэнтах VIII—XIX стагодзьдзяў, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Allexius Girmontonis de Lyda (1445 год)[10]; et alios homines in Serenczany Gyrmvnth (1461 год)[11]; Germunt (Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі)[12]; Кгермонт… Гермонт (Хроніка літоўская і жамойцкая)[13]; Кгирмонт (Еўраінаўскі летапіс, Летапіс Красінскага); Кгермонт Свинторовичь, князь жмутский и литовский («О плюндрованю руского панства от литвы»)[14]; Giermondus… Germundus (Альбэрт Каяловіч, 1650 год)[15].
Носьбіты
рэдагаваць- Германт — легендарны літоўскі князь, сын Сьвінтарога
- Гармонт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[16]
- Гірмунт — адзін з даньнікаў, запісаных у 1461 годзе Андрэем Даўгердавічам касьцёлу ў Лынтупах
- Станіслаў Рыгоравіч Гірмонт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[17]
У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся Кірмонты (Кирмонты)[18]
На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Гірмантаўцы, у былым Жамойцкім старостве — Гірмонтышкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 100.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 207.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 583, 603.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Schmittlein R. T.J.M. van Els : The Kassel manuscript of Bede’s «Historia ecclesiastica gentis Anglorum» and its old english material, Assen 1972 // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1973. P. 305.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 84.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 119.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 274.
- ^ Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Maciejá Stryjkowskiego. T. 1. — Warszawa, 1846. S. 47.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 31.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 210.
- ^ Historiae Litvanae. — Dantisci, 1650. P. 138, 141, 145, 262.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 47.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 269.
- ^ Каталог древним актовым книгам губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, а также книгам некоторых судов губерний Могилевской и Смоленской, хранящимся ныне в Центральном архиве в Вильне. — Вильна, 1872. С. 636.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)