Альфрэд Зэн
Альфрэд Зэн (ням. Alfred Senn; 19 сакавіка 1899 — 9 лютага 1978) — амэрыканскі філёляг швайцарскага паходжаньня, дасьледнік славянскіх і балтыйскіх моваў. Спэцыялізаваўся на летувіскай мове.
Альфрэд Зэн | |
па-нямецку: Alfred Senn | |
Дата нараджэньня | 19 сакавіка 1899 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 лютага 1978 (78 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | філялёгія |
Месца працы | |
Дзеці | Alfred E. Senn[d] |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў унівэрсытэт Фрыбуру, атрымаў ступень доктара філязофіі ў галіне мовазнаўства.
У 1921 годзе зьехаў у Летуву, дзе год працаваў у Міністэрстве інфармацыі. У 1922—1930 гадох займаўся навуковай працай ва ўнівэрсытэце Коўны, атрымаў годнасьць дацэнта і пэўны час ачольваў факультэт параўнальна-гістарычнага мовазнаўства[1].
У 1930 годзе эміграваў разам з жонкай у ЗША, дзе ў 1931 годзе паступіў на працу ва Ўнівэрсытэт Вісконсіну. У 1938 годзе перайшоў на працу ў Пэнсыльванскі ўнівэрсітэт.
Літва і ліцьвіны
рэдагавацьПадтрымаў меркаваньне францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна пра германскае паходжаньне імёнаў ліцьвінаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў[2].
Зьвярнуў увагу на сьведчаньне панаваньня беларускай мовы ў раньнім Вялікім Княстве Літоўскім: «Польскія місіянэры, якія прыйшлі да ліцьвінаў, знайшлі ў іх ужо гатовую царкоўную тэрміналёгію, якую яны прынялі бязь зьменаў. Гэтая тэрміналёгія была беларускага паходжаньня. Ліцьвіны ўзялі яе ад беларускіх місіянэраў, значыць, ад праваслаўных. Гэтая праваслаўная місія, відаць, была пасьпяховай. Яна была такой пасьпяховай, што частка гэтай беларускай тэрміналёгіі захавалася аж да дваццатага стагодзьдзя»[3][4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kubilius О. A Short history of Vilnius University. — Mokslas, 1979. P. 146.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Зинкявичус З. К истории литовских личных имѐн восточнославянского происхождения // Балто-славянские этноязыковые контакты. — Москва, 1980. С. 152.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 162.