Бумонт
Бумонт — мужчынскае імя.
Бумонт лац. Bumont | |
Bumund | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Boio + Mund |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бумонт» |
Паходжаньне
рэдагавацьБоймунд, Боймунт, Буймонда або Бумунд (Boemund, Boiomunt[1], Boemonda[2], Bumund) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова бой- (буй-, бэй-) (імёны ліцьвінаў Бейка, Бэер, Буйвід; германскія імёны Beiko, Beieri, Boiorix) зьнітоўваецца з швэдзкім boja 'ланцуг, кайданы'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Бумонъту у Новоселках пять чоловеков (1440—1492 гады)[9]; Бумонъту у Гомъи село его (7 лістапада 1442 году)[10]; nobilibusque… Joanne Bumontowicz (24 чэрвеня 1468 году)[11]; Мацко Бумонтович… сына своего Воины (4 лютага 1512 году)[12]; да Мацка Бумонта (каля 1516 году)[13]; Войно Бумонтовичъ (1517 год)[14]; Воин Бумонтович (1528 год)[15]; Война Бумонтовичъ (люты 1529 году)[16].
Носьбіты
рэдагаваць- Бумонт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Мацька Бумонтавіч — валынскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1512 годзе; меў сына Войну
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Hartig J. Die münsterländischen Rufnamen im späten Mittelalter. — Köln — Graz, 1967. S. 142.
- ^ Thüngen L. F. Das Namenbuch: Nachschlagewerk der Namenkunde. — Aschaffenburg, 2003. S. 353.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 325.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 29.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 69.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 294.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 119.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 361.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 497.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 67.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 73.