Сьвяты

шанаваны тытул асобы ў рэлігіях

Сьвяты (ад праслав. Svętъ, svętъjь; мн. л. — сьвятыя) — мітычная або гістарычная асоба, асабліва шанаваная ў розных рэлігіях за пабожнасьць, праведнасьць, богаспадобнасьць, устойлівае вызнаньне веры, пасярэдніцтва паміж Богам і людзьмі.

«Святыя» (Фра Бэата Анджэліка, XV ст.)

У хрысьціянстве (з выняткам некаторых пратэстанцкіх канфэсій) пабожны і дабрадзейны чалавек, кананізаваны царквой, які ўяўляе сабой узор цноты і які жыве паводле вучэньня Царквы пасьля яго скону на нябёсах і моліцца перад Богам за ўсіх людзей, якія жывуць на зямлі.