Мунда
Мунда, Мунд (лац. Mundo; грэц. Μοῦνδος; Moundos[1] ? — 536) — усходнерымскі афіцэр барбарскага паходжаньня.
Біяграфія
рэдагавацьУ пачатку VI стагоддзя зьбег ад гепідаў за Дунай (відаць, на правы бераг рэкі). Там ён сабраў вялікае войска зь мясцовых сялянаў і пачаў рабаваць суседнія тэрыторыі, кантраляваныя гепідамі і Рымскай імпэрыяй[2][3].
У 505 годзе ў зьвязе з остготамі разьбіў пад Гаррэум Маргі вайсковага магістра Ілірыка Флавіюса Сабініяна. Пазьней перайшоў на бок імпэрыі і атрымаў пасаду магістра мілітум. У 532 годзе адыграў важную ролю ў здушэньні паўтаньня Ніка ў Канстантынопалі, у 535 годзе ачоліў армію, выпраўленую ў остгоцкую Італію. Загінуў у бітве з остготамі пад камандаю Асінара і Грыпа.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Krautschik S. Mundo // Reallexikon der germanischen Altertumskunde. — de Gruyter, 2002. P. 763.
- ^ Скржинская Е. Ч. Комментарии к «Гетике» Иордана (комментарии № 781—785) // Иордан. Гетика. — СПб.: Алетейя, 1997. С. 363—366.
- ^ Amory P. People and Identity in Ostrogothic Italy: 489—554. — Cambridge: Cambridge University Press. P. 397—399.