Мармонт (Мірмант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Marimundo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Maro + Munt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мірмант
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мармонт»

Паходжаньне

рэдагаваць

Марымунда або Мірамунда, пазьней Мармант (Marimundo, Miramunda[1], Marmont[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Merimanda[7].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: głównemu kmiecia swego w dzierżawie poiurskiei ymieniem Pelda z synami iego Marmonthem у Szymonem у z grunthami za dziesięć kop w ziemi kurthenskiei wiecznie y na wieki przedali (29 траўня 1521 году)[10]; Jerzy Mirmont… Jerzy Milmont (9 лютага 1785 году)[11].

Носьбіты

рэдагаваць

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Мармантовіч у летувізаванай форме[12]

У XIX ст. каля Сьвіранаў існаваў засьценак Марымант (Marymont)[13].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Noms de femmes relevés dans les divers cartulaires étudiés // Genèse médiévale de l'anthroponymie moderne. Tome II-2 : Persistances du nom unique. — Tours, 1992. P. 231—242.
  2. ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 369.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 140.
  8. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  9. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 101.
  11. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 392, 395.
  12. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 165.
  13. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 135.