Попісы войска Вялікага Княства Літоўскага

Попісы войска Вялікага Княства Літоўскага — вайсковыя рэестры Вялікага Княства Літоўскага раньняга Новага часу, напісаныя дзяржаўнай рускай мовай. Падавалі сьпіс вайсковаабавязаных і колькасьць іх вайсковай службы. Захаваліся попісы 1528, 1565 і 1567 гадоў, улучаныя ў Літоўскую мэтрыку. Важная крыніца дзеля вывучэньня вайсковай справы, дэмаграфіі, структуры землеўладаньня, гістарычнай геаграфіі і анамастыкі Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя спробы попісаў фіксуюцца ў XV стагодзьдзі. У XVІ—XVІІ стагодзьдзях попісы праводзіліся з розных прычынаў і абыймалі мясцовыя альбо больш буйныя вайсковыя адзінкі. Значна радзей рабіліся ўсеагульныя попісы ўсяго войска.

Гэтыя дакумэнты дазваляюць зразумець складаную герархію годнасьцяў, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, варыянты ўзбраеньня, спэцыфіку тагачасных прозьвішчаў, этнічную прыналежнасьць шляхты, а таксама даюць магчымасьць падлічыць колькасьць насельніцтва краіны. Большую частку войска складалі беларусы й украінцы (у прапорцыі 70/30 альбо 60/40).

Да нашага часу захаваліся тры вялікія попісы, якія дапаўняюць адзін аднаго, але не ахопліваюць усёй тэрыторыі й шляхты княства.

Попіс 1528 году

рэдагаваць

302-старонкавы рукапіс. Ён мае назву «Пастанова на вялікім сойме віленскім у 1528 годзе, месяца траўня 1-га дня, зробленая для абароны земскай, колькі з пана-Рады, радцаў і ўсіх грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага павінна быць прызначана. Даць коней для службы з сваёй маёмасьці».

Уваходзіць у копію Літоўскай Мэтрыкі 523 (кніга Публічных справаў 1) канца XVІ ст. — пачатку XVІІ ст.

Попіс 1565 году

рэдагаваць

122-старонкавы рукапіс мае назву «Рэестар вайсковага перапісу гаспадарскага Вялікага Княства Літоўскага, які павінен быў быць сабраны й запісаны ў год ад нараджэньня Сына Божага тысяча пяцьсот шэсьцьдзесят пяты месяц ліпеня дзевятага дня, пры гетманстве й справах Яго міласьці Мікалая Радзівіла, ваяводы троцкі, гетман найвышэйшага Вялікага Княства Літоўскага, староста мерацкі, ваявода лідзкі й сумільскі, і войска, апісанае празь мяне, Міхайла Рыгоравіча. Каляда, слуга Яго Каралеўскай Мосьці»

Попіс 1567 году

рэдагаваць

У кнізе 912 аркушаў, зь іх 51 незапоўнены. Рукапіс захоўваецца ў Варшаве. Мае назву «Лета Божага Нараджэньня 1567 году. Попіс войска земскага Вялікага Княства Літоўскага, якое зьбіралася пастановай Гарадзенскага сойму ў месцы, праз граматы караля яго міласьці, прызначаным у Маладэчне, які загадана было сабраць і перапісаць у Красным Сяле перад яго міласьцю гетманам Рыгорам Аляксандравічам Хадкевічам, уладаром віленскім, гетманам найвышэйшага Вялікага Княства Літоўскага, старостам гарадзкім, уладаром магілёўскім, празь мяне, слугу яго міласьці Стэфана Якімовіча, адпісана]]».

Выданьне

рэдагаваць
  • Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. Кн. Публічных спраў. — Менск, 2003.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць