Геймант, Гаймант (Гаймунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Haimund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Haimo + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гаймунт, Гаймант
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Геймант»

Паходжаньне

рэдагаваць

Гаймунд (Haimund) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова гайм- (гейм-) (імёны ліцьвінаў Гейман, Індрых; германскія імёны Heyman, Hindrich) паходзіць ад германскага haima, haimi 'айчына, месца жыхарства'[2], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Andreas Haymontowicz (1604 год)[7]; gratulationes a studiosa iuventute Academiae Vilnensis Societatis Jesu… poésies latines de… Andreas Haymuntowicz (1609 год)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

Гейманты (Hejmont) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[9].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 732, 1134.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 97.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  6. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  7. ^ Trypućko J. Polonica vetera Upsaliensia: catalogue des imprimés polonais ou concernant la Pologne des XVe, XVIe, XVIIe et XVIIIe siècles conservés à la Bibliothèque de l’université royale d’Upsala. — Uppsala, 1958. P. 165.
  8. ^ Trypućko J. Polonica vetera Upsaliensia: catalogue des imprimés polonais ou concernant la Pologne des XVe, XVIe, XVIIe et XVIIIe siècles conservés à la Bibliothèque de l’université royale d’Upsala. — Uppsala, 1958. P. 26.
  9. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 88.