Мантымін — мужчынскае імя.

Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mont + Minno
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Мінімонт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мантымін»

Паходжаньне

рэдагаваць

Мунд або Монт (Mund, Mont) і Міна (Minno) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5]. Такім парадкам, імя Мантымін азначае «гарлівы думкамі» (тое ж, што і імя Мінімонт)[6].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: de genere Monteminorum (Хроніка Прускай зямлі)[9]; item Mantheminne (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[10].

Носьбіты

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1125, 1135.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  8. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  9. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 131.
  10. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 116.