Судзімонт (Судымунд, Судымунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Імя Судзімонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Монтаўт зьвязвае Судзімонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], празь імёны Монтгерд і Гердзімонт — зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]), а празь імя Скаламонт — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[4].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Судзімонт складаецца з фармантаў -суд- (германскія імёны Sutbodus, Sudmar[5], Sutmodis[6]), які паходзіць ад гоцкага sauþa 'вобраз', і -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'. Такім парадкам, імя Судзімонт азначае «вобраз гарлівасьці» (упаміналася старажытнае германскае імя Sodilmunt)[7].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імю Судзімонт адпавядае германскае імя Suaidemund[8]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sudemund von Wesisken (30 студзеня 1384 году[10])[11]; Pextis et filij eius Sudimunt (1387—1394 гады)[12]; Sudemont de Wesisken (20 красавіка 1393 году)[13]; Sudemunt[14], Sedemunt[15] (Хроніка Віганда); Sudimunth nostre curie pincerna (23 траўня 1409 году)[16]; Sudymunth (29 красавіка 1431 году)[17]; Sudimundi Dorgyeowicz[18], Sudimundi Dorgeowycz[19] (Sudimund Dorgewicz[20]; 1 верасьня 1431 году); Segmund Dorgewicz (15 траўня 1432 году)[21]; Sudimundi Creviensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[22]; Sugimund Crewensis [capitanei] (27 лютага 1434 году)[23]; zacznemu Szudzimundowi (15 жніўня 1434 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.)[24]; Ивашку Судимонътовичу[25], Ивашко Судимонътович[26], Пану Судимонъту шесть чоловековъ[27], пану Судимонъту Доркгевичу[28], Судимонъту чоловекъ[29] (Судимонът Доркгевич[20], 1440—1492 гады); Olyechno Svdymvntho supremo nostro subpincerna (28 ліпеня 1449 году)[30]; Svdvmvnth Rymowydowicz (1460 год)[31]; Olechnowi Sudumunthowiczowi (8 траўня 1481 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.)[32]; Johannes, Barthko germani Svdzymonthowyczy (1486 год)[33]; nobili Bartholomaeo Sudzymunthowicz (1490 год)[34]; Довкгордовъ сын Судимонтъ (22 сакавіка 1525 году)[35]; Станислав Судмонтовичъ[36], Петръ Судмонтовичъ[37], Наркгал Судмонътовичъ[38] (1528 год); близкимъ своимъ Станиславу Судмонтовичу а Стасю Киртовтовичу Семашковича (9 лютага 1556 году)[39]; Michał Sudymonthowicz, nazwany Swach, Olechnowi Sudymonthowiczowi brathu swemu (25 лютага 1561 году)[40]; писара земского браславского Северина Судимонтовича Кропивницкого (12 лістапада 1583 году)[41]; пан Балтромеи Судимонт (15 студзеня 1597 году)[42]; Muxaилъ Судимонтовичь Кропивницкій (1 верасьня 1619 году)[43]; Pater Ambrosius Sudimont (13 лістапада 1747 году)[44].

Носьбіты рэдагаваць

Судзімонты гербу «Тупая Падкова» — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[48]. З XVII ст. прыдомкам Судымунтавіч карыстаўся валынскі шляхецкі род Чэчаляў гербу «Яліта»[49].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 563.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 203.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18, 25.
  8. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  9. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  10. ^ Договор между Витовтом и Тевтонским орденом о передаче Жемайтии, Селонии и Судовии (1384), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  11. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 4.
  12. ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  13. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 32.
  14. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 626, 640—641.
  15. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 657.
  16. ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 260.
  17. ^ Полехов С.В., Наумов Н.Н. Татарская тематика в переписке сановников Тевтонского ордена. 1431–1432 гг. // Золотоордынское обозрение. 2020. Т. 8. № 4. С. 787.
  18. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
  19. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  20. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 304.
  21. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
  22. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  23. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  24. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 25.
  25. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21, 56.
  26. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 23.
  27. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 25.
  28. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
  29. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 44.
  30. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220.
  31. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 259.
  32. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 52.
  33. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 415.
  34. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 760.
  35. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 158.
  36. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 74.
  37. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
  38. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  39. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 21. — Вильна, 1894. С. 203.
  40. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 83.
  41. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 70 (1582—1585 гг.). — Менск, 2008. С. 92.
  42. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 444.
  43. ^ Памятники, изданные Временной комиссией для разбора древних актов. Т. 1. — Киев, 1848. С. 12.
  44. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 541.
  45. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 434.
  46. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 68.
  47. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 42.
  48. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 799.
  49. ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 117.

Літаратура рэдагаваць