Мільмонт
Мільмонт (Мэльмонт, Мільмунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мільмонт лац. Milmont | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Milo + Mont |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мэльмонт, Мільмунт |
Зьвязаныя імёны | Muntemil |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мільмонт» |
Паходжаньне
рэдагавацьМіла (Milo) і Мунд або Монт (Mund, Mont) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мельвід, Мілар; германскія імёны Milike, Melvid, Milehar) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[3][4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Адзначалася старажытнае германскае імя *Mallamundus (Malla-mundus)[7], Malmund[8][9].
Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Мілімант (Milimont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[10].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[11] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].
У Прусіі бытавала імя Мунтыміл: Munthemil (1289 год)[13]; Muntemil (1299 год)[13], Muntmille (1334 год)[14], Montemyle (1392 год)[15].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре ясвонские на имя… Евнивил Милмонтовичъ (30 траўня 1496 году)[16]; Jakub Milmunt (1662 год)[17]; Milmont… Mikołaj Milmont… Samuel Milmont… Jana Milmonta… Stanisław Szymowicz Milmont[a] (1667 год)[18]; Zachariasz Milmont[19], Paweł Milmont[20], Pani Jagnieszka Kuszłeykówna Aleksandrowa Milmontowa[21] (1690 год); Marianna Melmont (1725 год)[22]; Dominik Milmont (16 красавіка 1764 году)[23]; Jerzy Milmont (9 лютага 1785 году)[24]; Marianna Milmontt (1794 год)[25].
Носьбіты
рэдагаваць- Еўнівіл Мільмонтавіч — ясвойнскі баярын, які ўпамінаецца ў 1496 годзе
- Бартламей Мільмант (Bartłomiej Milmont) — навучэнец Папскай сэмінарыі ў Вільні ў пачатку XVIII стагодзьдзя[26]
Мільмонты (Мільманты, Міліманты[27]) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці[b].
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Таксама ўпамінаюцца Krzysztof Wojciechowicz Mimont… Symon Mimont na miejscu Mikołaja Mimonta
- ^ Гісторык Гжэгаж Блашчык аб'ядноўвае Мільмонтаў і Мімонтаў з больш вядомымі Мінімонтамі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1123, 1135.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 179.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Zanardelli T. Premier essai d'une carte de la Belgique donnant les noms de lieux d'après leurs patois respectifs // Bulletin de la Société d'anthropologie de Bruxelles. T. 16. — Bruxelles, 1897. P. 101.
- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 64.
- ^ Johansson G. Personnamn i svenska ortnamn: lekmannafunderingar. — Börjesson, 1961. S. 192.
- ^ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ а б Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 641.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 63.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 62.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 120.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 85.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 205.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 210.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Ksiestwa Litewskiego. T. 1. — Warszawa, 2006. S. 399.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 395.
- ^ Kołtyniany k. Szyłele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Poplatek J. Wykaz alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1773 // Ateneum Wileńskie. R. 11, 1936. S. 267.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты