Гезімунд (імя)
Гезімунд, Гесмонт (Гейсімонт, Гейсмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гізы́мант (Гісімунт, Гіжы́мант).
Гезімунд лац. Giezimund / Hiezimund | |
Gesimund | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Geso + Mund |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гісімунт, Гесмонт, Гізымант, Гіжымант, Гейсімонт, Гейсмонт |
Зьвязаныя імёны | Mundegis |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гезімунд» |
Паходжаньне
рэдагавацьГайсмунд, Гесімунд, Гісімунд, Гісмунд або Гісмонд (Gaismunds[1], Gesimund, Gisimund, Gismund, Gismondus[2][3][4]) і Мундыгіс (Mundegis[5]) — імёны германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гіжбэрт; германскія імёны Geske, Giesel, Gisbert) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[7], германскага gaizá 'завостраны кій'[8], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[9] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[11] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Бортъко Кгесмонтовичъ (1528 год)[13]; Янъ Павловичъ з Кгейсимонтовъ[14], Матей Шимковичъ з Кгейсмонтъ[15] (1567 год); Andrzej Gisimunt (1578 год)[16][17]; Stanisław Gizymont Skarbnik Połocki (1674 год)[18]; Gizymont (1789 год)[19]; Marianna Gesmont (1811 год)[20].
Носьбіты
рэдагаваць- Гезімунд — водца готаў
- Гезімунд († па 430 або 440) — остгоцкі нобіль
- Бортка Гесмонтавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Станіслаў Гізымант — скарбнік полацкі, які ў 1674 годзе падпісаў элекцыю караля і вялікага князя Яна Сабескага[21]
Гіжымант (Giżymont) — літоўскі шляхецкі род[22].
У XIX ст. каля Ліды існавала вёска Гесмонты (Giesmonty)[23].
На памежжы гістарычных Лідчыны і Віленшчыны існуе вёска Гейсманты, якая ў XIX ст. таксама ўпаміналася як Гесмонты (Giesmonty)[24].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 119.
- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 29.
- ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 40.
- ^ Топорова Т. В. Культура в зеркале языка: древнегерманские двучленные имена собственные. — Москва, 1996. С. 14.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 415.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 646.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 759.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 768.
- ^ Spisy dawnych mieszkańców, Portal historyczno-krajoznawczy (z odniesieniami do współczesności) o Ostrowiu i ziemi kryńskiej z Wielkiego Księstwa Litewskiego, krainie między Biebrzą i Narwią
- ^ Citko L. Nazewnictwo osobowe północnego Podlasia w XVI w. — Białystok, 2001. S. 58.
- ^ Prawa Konstytucye y Przywileie Krolestwa Polskiego, y Wielkiego Xięstwa Litewskiego, y wszystkich Prowincyi należących. — Warszawa, 1738. S. 297.
- ^ Wiadomość o kleynocie szlacheckim oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskiey i Wielkim Ziestwie Litewskim. — Warszawa, 1789. S. 30.
- ^ Dziewieniszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Niesiecki K. Herbarz polski. T. 4. — Lipsk, 1839. S. 134.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 291.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 55.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 77, 83, 86, 97, 102—103, 107, 110, 113, 128, 133, 136, 139, 148, 150, 176—177, 189, 217, 227.