Аламунт (Альмонт, Эльмонт, Ялмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Alamunt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Alo + Munt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Альмонт, Эльмонт, Ялмонт
Вытворныя формы Яўмонт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Аламунт»

Паходжаньне

рэдагаваць

Аламунд, Аламунт, Альмунт або Эльмунд, пазьней Альмунд (Alamund[1], Alamunt[a], Almunt, Elmund[2], Almond[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Альбут, Алігут, Альмін; германскія імёны Albot, Algut, Almin) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].

У Польшчы ў 1576 годзе адзначалася прозьвішча Elmuntowa (жаночае)[10].

Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: наместника керновского, князя Семена Ялмонтовича Подберезъского (17 сьнежня 1533 году)[11]; Stanisław Alomunt (1675—1677 гады)[12]; Parafia białostocka… Elmonty (1784 год)[13].

Носьбіты

рэдагаваць

У XVI ст. існаваў маёнтак Альмонтавічы (Ольмонтовичи) або Вальмонтавічы ў Жамойцкім старостве[14].

У 1594 годзе ўпаміналася «поле» Альмонты ў Жамойцкім старостве[15].

На гістарычным Падляшшы існуе вёска Альмонты.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Alamuntinga
  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 219.
  2. ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 299.
  3. ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 23.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 53, 176.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  9. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  10. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 1: A—G. — Kraków, 2007. S. 427.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 93.
  12. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 658.
  13. ^ Wernerowa W. Opisy parafii dekanatu knyszyńskiego z roku 1784 // Studia Podlaskie. T. 1, 1990. S. 109, 118.
  14. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 212.
  15. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 113.