Мінімонт
Мінімонт (Мінімунд, Мінімунт) — мужчынскае імя.
Паходжаньне рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Імя Мінімонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імёны Монтгерд і Гердзімонт зьвязвае Мінімонта зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[2]), а празь імя Скаламонт — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[3]. Тым часам фарманты -мін- і -монт- празь імёны Таўтмін і Монтаўт зьвязваюць Мінімонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[4].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імю Мінімонт адпавядае германскае імя Munimund[5]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -мін- (германскія імёны Minegis, Minard, Minsuind) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Мінімонт азначае «гарлівы думкамі»[8] (тое ж, што і Мантымін).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iohannes dictus Minimunth (17 студзеня 1413 году)[9]; cum Mynimund Sessnykowicz[10], Minimund Sessnikouicz[11], Mynimund Sessnicouicz[12] (2 кастрычніка 1413 году); меняеть с Кибортомъ Минимонтовичомъ у Кернаве (Киборт Минимонтович[13], 1440—1492 гады)[14]; Минимонтъ, Минамонтъ[15] (1449—1478), Юрьи Минмонтовичъ з братею (1 траўня 1528 году)[16], przedemną Mateuszem Minmontem ziemskim xięstwa Żmuydzkiego regentem (25 траўня 1554 году, 1563 год, 1565 год, 18 лютага 1578 году)[17]; jmp. Adam Stanisław z Minmonta [s] Juszkiewicz, podstoli wendeński (27 ліпеня 1661 году)[18].
Носьбіты рэдагаваць
- Мінімонт (у каталіцтве Ян; † па 1440) — літоўскі баярын, меў сына Кібарта
- Юры Мінімонтавіч — кроскі баярын, які ўпаамінаецца ў 1528 годзе
- Матэвуш Мінімонт — земскі рэгент Жамойцкага княства
- Марцін Мацеевіч Міньмантовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1585 годзе[19]
- Адам Станіслаў зь Мінмонта Юшкевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, падстолі вэндэнскі
Глядзіце таксама рэдагаваць
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 2. — Posnaniae, 1892. P. 191.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 271.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — Москва, 1897. С. 537.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 65.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 152, 261, 277, 367.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 339—340.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 173.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура рэдагаваць
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)