Гальмонт
Гальмонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гальмант.
Гальмонт лац. Halmont | |
Helmunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Hello + Munt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гальмант |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гальмонт» |
Паходжаньне
рэдагавацьГальмунд, Гельмунд або Гельмунт (Hallmund[1][2], Helmund[3], Helmunt) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова гал- (гел-) (імёны ліцьвінаў Галень, Галабут, Гельман; германскія імёны Hellinus, Halboth, Hallmann) паходзіць ад германскага haliþ 'мужчына, герой'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: P. [Jan] Holmont z tejże dym (1690 год)[10].
Носьбіты
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Heggstad L., Hødnebø F., Simensen E. Norrøn Ordbok. — Oslo, 1997.
- ^ Hallmund, Nordic Names
- ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 177.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 739.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 89.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 48.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 516.