Нарымонт (Нарымунт, Нармунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча На́рмант.

Паходжаньне Рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Імя Нарымонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Монтаўт зьвязвае Нарымонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], празь імёны Монтгерд і Гердзімонт — зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]), а празь імя Скаламонт — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[4].

Яшчэ ў Раўданскім рукапісе, апублікаваным Тэадорам Нарбутам, імя Нарымонт тлумачылася як «канец сьвятла»[5]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -нар- (гоцкія імёны Narthildis, Nerigaud, Ragnaris, Asinarius) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6] (існуе паўночнагерманскае імя Normund[7][8]). Такім парадкам, тлумачэньне імя Нарымонт Раўданскім рукапісам як «канец сьвятла» адпавядае германскаму сэнсу гэтага імя («захаваньне палкасьці»)[5].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імю Нарымонт адпавядае германскае імя Nortmunt[9] (Normund, *Norimund), ад якога ўтварылася назва мясцовасьці ў Францыі[10]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Се язъ, князь Василии Наримонтовичь (1390 год)[12]; Reussen könig Norman (Хроніка Віганда)[13]; Narmanthe rex Rutenorum (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[14]; Narimuth[a] або Нарамонтъ[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Narimunth (Ян Длугаш); Наримонтъ Гедиминовичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[15]; Наримонтъ Гедименовичь (Сафійскі першы летапіс)[16]; Narimunt (1461 год)[17]; Narmvnth (Narmunth; паміж 8 і 13 сакавіка 1462 году)[18]; князь Юрьи Наримонтович (5 красавіка 1501 году)[19]; Наримонтъ Гедименовичь[20], Наримантъ Гедимановичь[21][22] (Ніканаўскі летапіс); чоловеку Радунискому Наримонту Рачковичу (11 лістапада 1513 году)[23]; Нарымонтъ Вожъкгиновичъ[24], Миколаи Нармонътовичъ[25], Грицъ Нармонътовичъ[26] (1528 год); Миколаи Нармонтович (да 1533 году)[27]; чоловекъ господарьский Молявицкий Стась Нармунтовичь… отець мой Нармунтъ… Стасю Нармунтовичу (13 кастрычніка 1539 году)[28]; его милости пана Василія Михаловича Нарымунта (20 кастрычніка 1576 году)[29]; возного Станислава Нармунътя (22 лістапада 1595 году)[30]; xiazecia Romana Narimuntha Ruzinskiego (1613 год)[31]; w Milaykiszkach, alias Narmontach strzelcy… Maciey Narmontowicz (1641 год)[32]; Johannes Narmont, Adamus Narmont, Casimirus Narmont (20 кастрычніка 1655 году)[33]; JM. Pani Zofia Narmuntowa (1690 год)[34]; Eua Barbara Filia Adami Narmonth (1 студзеня 1705 году)[35]; Adamum Filium Adami Narmunt (16 студзеня 1707 году)[36]; Adamus Narmunt (28 траўня 1707 году)[37]; Jan Narymontt (18 жніўня 1744 году)[38]; Cyprjan Narmont (1759 год)[39]; Stanisław Narmont (9 лютага 1785 году)[40].

Носьбіты Рэдагаваць

Нарманты гербаў «Габданк» і ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[43].

Нармунтовічы[44] (Narmuntowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[45].

Глядзіце таксама Рэдагаваць

Заўвагі Рэдагаваць

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  8. ^ Normund, Nordic Names
  9. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  10. ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1961. P. 203.
  11. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  12. ^ Меновая грамота Василия Наримонтовича (1390?), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  13. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 508.
  14. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 76.
  15. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 53.
  16. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 220.
  17. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 271.
  18. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 274.
  19. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 540.
  20. ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 206.
  21. ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 216.
  22. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 178.
  23. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 135.
  24. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
  25. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164, 166.
  26. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
  27. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 22.
  28. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 48.
  29. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 42.
  30. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 148.
  31. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 156.
  32. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 42.
  33. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 304, 328.
  34. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 178.
  35. ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 452.
  36. ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 463.
  37. ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 465.
  38. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 74.
  39. ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 162.
  40. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 405.
  41. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 172
  42. ^ Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 145.
  43. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 675.
  44. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты
  45. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 360.

Літаратура Рэдагаваць