Скаламонт (Скамонт) — мужчынскае імя.

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Імя Скаламонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Монтаўт зьвязвае Скаламонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], а празь імёны Монтгерд і Гердзімонт — зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]). Зь іншага боку фармант -скалк- (-шалк-) празь імя Войшалк зьвязвае Скаламонта з германскім (гоцкім) імём Готшалк (Гудэскалк)[4], а празь імя Коншалк — з германскім імём Конрад, пашыраным сярод літоўскіх князёў і баяраў (Конрад Войдатавіч, Конрад Гудзігердавіч, Конрад Монтаўтавіч ды іншыя)[5].

Скелемунд, Скелемунт або Скелемонда (Scelemundus, Scelemunt[6], Scelemondo[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -скалк- (-шалк-) (германскія імёны Butaskalks[9], Scaleman, Walscalch; гоцкія імёны Ascalc, Gudescalcus) паходзіць ад гоцкага skalks 'слуга', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[10]. Такім парадкам, імя Скаламонт азначае «слуга гарлівасьці»[11]. Дасьледнік зьвяртае ўвагу на тое, што імя Скаламонт (як і Скірмонт, Скіргайла) мае спалучэньне -ск-, уласьцівае для германскіх імёнаў і неўласьцівае для ўсходнебалтыйскіх[12].

На германскую этымалёгію імя Скамонт зьвяртае ўвагу францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[13]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Skumandus (Хроніка Прускай зямлі)[15]; а внуки мы Доментовы, а правнуки есми СколомендовыЗадошчына»); od P. Rafała Szlamonta (1690 год)[16]; zascianek Bartkiskow Swirpliszki… Woyciech Skomont… Eliasz Skomont (24 чэрвеня 1695 году)[17].

Носьбіты рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Alberts W. Het Rijnverkeer bij Lobith anno 1306: de tolrekening van Lobith over het jaar 1306—1307 betreffende invoer en uitvoer van handelsgoederen. — Zutphen, 1986. S. 47.
  7. ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 237.
  8. ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 48, 71.
  9. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 167.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  11. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  12. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  13. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 164.
  14. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  15. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. P. 127—128, 137, 142—143, 147.
  16. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 101.
  17. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 399.

Літаратура рэдагаваць