Мо́нтацішкі[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Панаркі. Уваходзяць у склад Крэўскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Монтацішкі
лац. Montaciški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Крэўскі
Насельніцтва: 16 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′33″ пн. ш. 26°11′21″ у. д. / 54.35917° пн. ш. 26.18917° у. д. / 54.35917; 26.18917Каардынаты: 54°21′33″ пн. ш. 26°11′21″ у. д. / 54.35917° пн. ш. 26.18917° у. д. / 54.35917; 26.18917
Монтацішкі на мапе Беларусі ±
Монтацішкі
Монтацішкі
Монтацішкі
Монтацішкі
Монтацішкі
Монтацішкі

Мунд або Мунт, пазьней Монд або Монт (Mund, Munt, Mond, Mont) — імя германскага паходжаньня[3][4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 49 чалавек
  • 2009 год — 16 чалавек[1]

Славутасьці

рэдагаваць
  • Гарадзішча — на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Ліпняк. Пляцоўка авальная, памерамі 40×60 м, абкружана валам вышынёй 2 м. Датуецца I—IV ст. н. э.
  • Курганы могільнік — за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, паміж урочышчам Ройстра і дарогай Крэва — Мірклішкі. 20 насыпаў дыямэтрам 6—12 м, вышынёй 0,5—3 м.
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 349.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1135.
  4. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
  5. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  6. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.