Сьвяты Мунд
Мунд (лац. Mundus, анг. Saint Munde; ? — каля 962) — шкоцкі абат, Сьвяты[1].
Сьвяты Мунд | |
Сьвяты | |
---|---|
Памёр | каля 962 |
Дзень памяці | 15 красавіка |
Біяграфія
рэдагавацьБыў пробашчам вялікага кляштару ў Аргайле, заснаваў у Шатляндыі некалькі кляштарў. Таксама за ім былі сфармуляваныя максымы пра братэрскую любоў, лагоднасьць, цану адзіноты і патрэбу бесьперапыннай памяці пра бытаваньне Бога.
Мунда часта блытаюць зь сьвятым Фінтанам Муну (памяць 21 кастрычніка), але ён раней шанаваўся як найпершы заступнік Шатляндыі.