Алсмунт
Алсмунт — мужчынскае імя.
Алсмунт лац. Ałsmunt | |
Ausmunds | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Auso + Mund |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Алсмунт» |
Паходжаньне
рэдагавацьЭльcмунд (Elsmund[1]) і Аўсмунд або Аўсамунд (Ausmunds, Ausomundo[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова алс- (элс-) (імя ліцьвінаў Эльзман; германскае імя Elsmann) паходзіць ад гоцкага alja 'іншы'[4], аснова аўс- узыходзіць да індаэўрапейскага aues 'зьзяць'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].
Носьбіты
рэдагаваць- Чыж Алсмунтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[10]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Kraks navnebog. — Kjøbenhavn, 1912. S. 33.
- ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 76.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 2: Die Ostgoten. Die Langobarden. Die altgermanischen Bestandteile des Ostromanischen. Altgermanisches im Alpenromanischen. — Berlin und Leipzig, 1935. S. 7, 14.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 33.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 46.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 375.