Мантывін
Мантывін (Монтвін) — мужчынскае імя.
Мантывін лац. Mantyvin | |
Mondawin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mond + Wino |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Монтвін |
Зьвязаныя імёны | Winimunt |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мантывін» |
Паходжаньне
рэдагавацьМундавін або Мондавін (Mundawins, Mondawin) і Вінімунт (Winimunt[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Людвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Liuduin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[5].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[6] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[7].
У Прусіі бытавала імя Monthewinne[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montivino Eyrdowicz (6 сьнежня 1410 году)[9]; до тивуна Радунского Монтвина (23 жніўня 1560 году)[10]; nobilis Laurentius Montvinowic (6 сакавіка 1631 году)[11].
Носьбіты
рэдагаваць- Монтвін — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, радунскі цівун
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1616.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 2: Die Ostgoten. Die Langobarden. Die altgermanischen Bestandteile des Ostromanischen. Altgermanisches im Alpenromanischen. — Berlin und Leipzig, 1935. S. 13.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 62.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 84.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 221.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 8, Т. 2. — Киев, 1894. С. 73.