Скірмант
Скірмант, Скірмунт (Скірмунд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Імя Скірмант (Скірмонт) зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Монтаўт зьвязвае Скірмонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[2], празь імёны Монтгерд і Гердзімонт — зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]), а празь імя Скаламонт — з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[4].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Скірмунт складаецца з фармантаў -скір- (германскія імёны Scirbald, Skirgaud[5], Scierhilt), які паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты', і -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Скірмунт азначае «чыстая гарлівасьць» або «ясны розум» (упаміналася старажытнае германскае імя Scaramunt)[7]. Дасьледнік зьвяртае ўвагу на тое, што імя Скірмунт (як і Скіргайла) мае спалучэньне -ск-, уласьцівае для германскіх імёнаў і неўласьцівае для ўсходнебалтыйскіх[8].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імю Скірмонт цалкам адпавядае германскае імя Sciremunt[9]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Skirmontowu plemeniku (1422 год[11], паводле запісу ад 18 кастрычніка 1618 году[12]); Скирмонъту Марковичи а Балбол (9 лістапада 1449 году)[13]; Mathia Skyrmunthowycz, Stanislao Skyrmunthowycz (9 жніўня 1474 году)[14]; Mathia Skyrmuntowycz (15 красавіка 1475 году)[15]; бояринъ нашъ Пинский Богушъ Скиръмонтъ (25 чэрвеня 1551 году)[16]; на Крыштофе Богушевичи Скирмонтовичи (16 лістапада 1563 году)[17]; Крышътофъ Скирмонтъ (1565 год)[18]; Иванъ Скирмонтовъ… Тимошъ Скирмонтовъ… Янъ Скирмонтовъ… Трохимъ Скирмонтовъ… Тотъ же Скирмонтъ… Савка Скирмонтовъ… Янъ Скирмонтъ (1566 год)[19]; Войтехъ Якубовичъ Скирмонтъ[20], Крыштофъ Скирмонтъ[21] (1567 год); Jan Skirmont (1 ліпеня 1569 году[22], 1673 год[23], 18 сьнежня 1732 году[24]); Joachimus Skirmund (1578—1798 гады)[25]; пана Яроша Скирмонта (22 лістапада 1595 году)[26]; возный воеводства Полоцкого Иванъ Скирмонтъ (12 красавіка 1621 году)[27]; woznego jenerala Połockiego Iwana Skirmunta (22 студзеня 1624 году)[28]; Generosus D.nus Valentinus Skirmont (1639 год)[29]; ia Tymofiey Skirmont (17 ліпеня 1652 году)[30]; пану Есифу Ивановичу Скирмонъту, пана Михала Федоровича Скирмонта (1657 год)[31]; ur. Mikołaja Skirmunta (20 лістапада 1658 году)[32]; po śmierci ur. Mikołaja Stefanowicza Skirmonta (20 траўня 1659 году)[33]; Jm. pan Hieronim Skirmont (1667 год)[34]; Kazimierz Skirmont… Adam Skirmont[35], Gabriel Skirmont[36] (1673 год); Joachimus Skirmont (1675—1677 гады)[37]; войтъ Пещацкій Янъ Скирмонтъ (18 жніўня 1676 году)[38]; przed nami Adamem Skirmuntem — prezyduiącym (12 кастрычніка 1689 году)[39]; Anna Skirmuntówna Władysławowa Kałusowska (1690 год)[40]; panow Skirmuntow (20 лістапада 1737 году)[41]; Józef Skirmunt (18 жніўня 1744 году)[42]; przez Józefa Skirmunta (19 жніўня 1744 году)[43]; przed nami Adamem Skirmuntem prezesem (7 лютага 1781 году)[44]; Adam Skirmunt… Tomasz Skirmunt sędzia grodzki pow. pińskiego… Szymon Skirmunt m. pow. pińskiego (8 лютага 1790 году)[45]; Adam Skirmuntt sędzia ziemski piński (18 лістапада 1790 году)[46].
Носьбіты рэдагаваць
- Скірмант — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе; меркаваны пачынальнік роду Скірмунтаў
- Богуш Скірмант — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстароста клецкі ў 1551 годзе
- Іван Скірмунт — жыхар мястэчка Варонечы (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1618 годзе[47]
- Крыштап з Мінгайла Скірмант — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, гараднічы амсьціслаўскі ў 1685 годзе[48]
- Марцін, Пётар, Якаў, Кандрат, Міхаіл, Ян, Стась і Лявон Скірманты — жыхары вёскі Чуракоў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1727 годзе[49]
- Антон, Лявон і Максім Скірманты — жыхары вёскі Чурагаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1731 годзе[50]
З XVII ст. прыдомкам Скірмант або Скірмунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Стравінскіх гербу «Прыяцель»[51].
Скірмунты-Цянгілы — літоўскі шляхецкі род[52].
Глядзіце таксама рэдагаваць
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 511.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 495.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 62.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 333.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 340.
- ^ Грушевский А. С. Пинское Полесье. Т. 2. — К., 1903. С. 96.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 13.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 231.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 89—90, 93, 97.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 571.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1205.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 356.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 141, 155.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 464.
- ^ Масальскі Д. Аб Ліцьвінох і Беларусах у Браўнсбэргскім сэмінары 1578—1798 // Родныя Гоні. Кн. 4, чэрвень 1927. С. 17—20.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 148.
- ^ Археографический сборник документов, относящийся к истории Северо-Западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 263.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 30. — Витебск, 1903. С. 24.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 422.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 5. — Витебск, 1874. С. 264.
- ^ Полоцк. — Минск, 2012. С. 600.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 185.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 120, 236.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo mścisławskie 1667 r. — Warszawa, 2008. S. 26.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 139.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 156.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 7, 26, 41, 399.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 93, 95.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 31.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 155.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 31. — Вильна, 1906. С. 533.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 74.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 72.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 33. — Вильна, 1908. С. 248.
- ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 312.
- ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 318.
- ^ Яўген Анішчанка, Инвентарь 1618 г. полоцкой архепископии, Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 красавіка 2017 г.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 69.
- ^ Яўген Анішчанка, Чураки инвентарь 1727 г. Полоцкое воеводство, Архіў гісторыка Анішчанкі, 26 жніўня 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Слощеница инвентарь 1731 г. Полоцкое воеводство, Архіў гісторыка Анішчанкі, 7 ліпеня 2017 г.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 110.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ц, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура рэдагаваць
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)