Монтуш (Монцюш), Монтш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Muntsch
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Munt + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Монтш, Монцюш
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Монтуш»

Паходжаньне

рэдагаваць

Мунтш або Мунч (Muntsch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[2] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[4] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Proinde ego Katherina Monthvssowa (30 верасьня 1471 году)[6]; ego nobilis Katharina Monthuschowna (15 лютага 1484 году)[7]; Миколаи Монтюшевич (1524 год)[8]; Монтюшевичъ (1528 год)[9]; бояринъ… Мартина Монтшовича (27 верасьня 1581 году)[10]; Donatoryusz pan Montusz ma włok (8 жніўня 1748 году)[11]; pan Mantusz… przywileiu pana Montusza na włok (15 лютага 1762 году)[12].

Носьбіты

рэдагаваць

Монтушы (Montusz) гербу Ясенчык[13] — літоўскі шляхецкі род зь Берасьцейскага павету[14].

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  5. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 319.
  7. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 393.
  8. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 14.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 60.
  10. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 10.
  11. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 410.
  12. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 398.
  13. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 282.
  14. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 333.