Сармонт
Сармонт (Шармонт, Жармонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ша́рмант.
Сармонт лац. Sarmont | |
Sarmund | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Saro + Mund |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Шармонт, Жармонт, Шармант |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сармонт» |
Паходжаньне
рэдагавацьСарамунд або Сармунд (Saramund, Sarmund[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dawid Sarmontowicz (1 ліпеня 1680 году)[7]; Aleksander Szarmant… Dawid Szarmont (2 сакавіка 1758 году)[8]; p. Kazimierz Szarmont, woyt (1784 год)[9].
Носьбіты
рэдагавацьУ XVI ст. існавала «ніва» Жарманцішка ў Жамойцкім старостве[10].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Verdeutschungsbücher des Allgemeinen deutschen sprachvereins. — Berlin, 1900. S. 54.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1134, 1300.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 1. — Вильнюс, 1959. С. 307.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 39—40.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 522.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 112.