Air Serbia
Air Serbia (на сэрбскай кірыліцы Ер Србиjа) — дзяржаўная авіякампанія Сэрбіі, знаходзіцца ў Бялградзе. Да распаду Югаславіі называлася Jугословенски Аеротранспорт (JAT) і мела міжнародную назву Yugoslav Airlines. 26 кастрычніка 2013 году Jat Airways была пераназвана ў Air Serbia.
Air Serbia | |
Заснаваная | 1927 |
---|---|
Выкарыстоўваныя базы | Аэрапорт імя Ніколы Тэслы |
Вузлы | Бялград |
Бонусная праграма | Etihad Guest |
Альянс | няма |
Колькасьць самалётаў | 21 |
Прызначэньні | 63[1] |
Старэйшая кампанія | Сэрбія |
Штаб-кватэра | Бялград, Сэрбія |
Ключавыя постаці | Данэ Кондзіч (ґенэральны дырэктар) |
Сайт | Air Serbia |
Гісторыя
рэдагавацьАвіякампанія была заснавана ў 1927 годзе пад назвай Аеропут, а ў 1947 яе пераназвалі ў Jугословенски Аеротранспорт. У 1980-х гадох была адной з найбуйнейшых авіякампаній Эўропы. Аднак сытуацыя пагоршылася, калі напачатку 1990-х ААН увяла санкцыі, якія азначалі для кампаніі спыненьне міжнародных рэйсаў. Падчас бамбардаваньня Югаславіі ў 1999 годзе сіламі НАТА 9 авіяляйнэраў кампаніі былі эвакуяваныя ў Румынію[2]. Сёньня JAT ізноў зьдзяйсьняе рэйсы ў гарады Эўропы і падтрымлівае партнэрства зь некаторымі авіякампаніямі, у тым ліку Люфтганзай.
У 2006 годзе сэрбскія СМІ паведамлялі пра заплянаванае супрацоўніцтва кампаніі з Air India. Мэтай гэтага называлася заснаваньне новай кампаніі. Да таго ж, паведамлялася пра пляны Air India выкарыстоўваць Бялградзкі аэрапорт імя Ніколы Тэслы як транспартны вузел для палётаў у Паўночную Амэрыку. У жніўні 2007 году стала вядома пра прыватызацыю кампаніі, пасьля таго як годам раней яна ўпершыню ізноў стала прыбытковай. Цікавасьць да куплі кампаніі праявілі Air India, Аэрафлот, Air Berlin, Air One і Icelandair.
JAT Airways зьяўляецца галоўнай авіякампаніяй Сэрбіі. Акрамя яе, існуюць таксама авіякампаніі Aviogenex і Master Airways.
1 жніўня 2013 году JAT Airways і Etihad Airways падпісалі пагадненьне аб стратэгічным партнэрстве. Паводле гэтага пагадненьня 49% акцый JAT Airways пераходзяць да Etihad, пры гэтым Сэрбскі ўрад захоўвае 51% акцый JAT Airways. Паводле гэтага ж пагадненьня JAT з кастрычніка 2013 году павінна пачацца дзейнасьць пад брэндам Air Serbia па-сэрбску: Ер Србиjа. 26 кастрычніка 2013 году брэнд JAT канчаткова перастаў існаваць, і авіякампанія стала працаваць пад брэндам Air Serbia.
Міжнародныя рэйсы
рэдагавацьJAT Airways зьдзяйсьняе палёты зь Бялграду ў Франкфурт-на-Майне, Маскву, Мюнхэн, Бэрлін, Лёндан, Парыж, Вену, Цюрых і іншыя эўрапейскія гарады. Максымальная адлегласьць рэйсаў, якія зьдзяйсьняюцца кампаніяй, на студзень 2010 — 4074 км (Абу-Дабі), мінімальная — 278 км (Сараева)[a].
Азія
рэдагавацьАэрапорт | Краіна | Адлегласьць, км | Самалёт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Абу-Дабі | ААЭ | 4074 | Boeing 737—300 | да 4 лютага 2010 |
Дубай | ААЭ | Boeing 737—300 і Boeing 737—700 | з 9 лютага 2010 | |
Ларнака | Кіпр | 1780 | Boeing 737—300 | |
Стамбул | Турцыя | 926 | Boeing 737—300 і Boeing 737—400 | |
Тэль-Авіў | Ізраіль | 2090 | Boeing 737—300 |
Афрыка
рэдагавацьАэрапорт | Краіна | Адлегласьць, км | Самалёт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Манасьцір | Туніс | 1400 | Boeing 737—300 | |
Трыпалі | Лібія | 1820 | Boeing 737—300 | |
Туніс | Туніс | Boeing 737—300 | сэзонны |
Эўропа
рэдагавацьАэрапорт | Краіна | Адлегласьць, км |
---|---|---|
Амстэрдам | Нідэрлянды | 1581 |
Атэны | Грэцыя | 1044 |
Бэрлін | Нямеччына | 1126 |
Брусэль | Бэльгія | 1513 |
Валета | Мальта | 1466 |
Варшава | Польшча | 967 |
Вена | Аўстрыя | 597 |
Гамбург | Нямеччына | 1380 |
Гановэр | Нямеччына | 1320 |
Гётэборг | Швэцыя | 1710 |
Дусэльдорф | Нямеччына | 1348 |
Капэнгаген | Данія | 1462 |
Лёндан | Вялікабрытанія | 1840 |
Любляна | Славенія | 510 |
Масква | Расея | 1950 |
Мілян | Італія | 1020 |
Мюнхэн | Нямеччына | 900 |
Падгорыца | Чарнагорыя | 360 |
Парыж | Францыя | 1542 |
Прага | Чэхія | 858 |
Рым | Італія | 833 |
Салёнікі | Грэцыя | 658 |
Сараева | Босьнія і Герцагавіна | 278 |
Скоп’е | Паўночная Македонія | 468 |
Стакгольм | Швэцыя | 1823 |
Трыест | Італія | 641 |
Франкфурт-на-Майне | Нямеччына | 1175 |
Ціват | Чарнагорыя | 400 |
Цюрых | Швайцарыя | 1028 |
Штутгарт | Нямеччына | 1094 |
Былыя рэйсы
рэдагавацьУ табліцы прыведзены сьпіс былых маршрутаў, калі-небудзь зьдзейсьненых самалётамі кампаніі Jat:
Самалёты ў эксплюатацыі
рэдагавацьНа сьнежань 2016 году авіяпарк Air Serbia складаўся з[3]:
Катастрофы
рэдагавацьУ гісторыі пасажырскіх перавозак авіякампаніі Jat Airways былі дзьве катастрофы, у якіх загінулі 68 чалавек з 69 іх пасажыраў і чальцоў экіпажа:
- 26 студзеня 1972 — падчас палёту па маршруце JU364 Стакгольм — Капэнгаген — Загрэб — Бялград адбыўся выбух на борце і наступнае крушэньне самалёту McDonnell Douglas DC-9. Самалёт знаходзіўся на вышыні 10 000 мэтраў на ўчастку Капэнгаген — Загрэб. Яго абломкі зваліліся ў раёне вёскі Чэска Каменіцы (Чэхаславаччына, цяпер Усьцецкі край, Чэхія). Загінулі ўсе 23 пасажыры, і чатыры зь пяці чальцоў экіпажу. Выжыла толькі сьцюардэса Весна Вулавіч[4].
- 11 верасьня 1973 — самалёт маршруту Цітаград — Скоп’е ўрэзаўся ў гару Маганік каля Цітаграду (цяпер — Падгорыца, Чарнагорыя). Загінулі ўсе пасажыры і чальцы экіпажу, усяго 41 чалавек.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ тут і далей у табліцах зьвесткі па адлегласьці паводле часопісу Jat Airwais New Review.