Марыбор

места ў Славеніі

Марыбор (па-славенску: Maribor; па-нямецку: Marburg an der Drau) — горад на ўсходзе Славеніі, другі па велічыні горад краіны (насельніцтва гораду паводле перапісу 2002 г. — 101 847 чалавек, насельніцтва акругі — 110 668 чалавек). Марыбор разьмешчаны на рацэ Драва ля ўзножжа гары Пагор’е. Горад зьяўляецца цэнтрам гістарычнай вобласьці Ніжняя Штырыя. Горад вядомы з VIII ст. У 843 годзе ўвайшоў у склад Усходне-Францкага каралеўства. З 1282 году знаходзіўся ва ўладаньнях аўстрыйскіх Габсбургаў. З 1918 году быў у складзе Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (з 1929 году — Каралеўства Югаславія). У 1941—1945 гадах горад быў акупаваны нямецкімі войскамі і ўключаны ў склад Трэцяга Райху. Вызвалены ў траўні 1945 году югаслаўскім войскам. З 1991 году месьціцца ў складзе незалежнай Славеніі.

Марыбор
славен. Maribor
19-03-03-Maribor-RalfR-DJI 0444.jpg
Першыя згадкі: 1164
Краіна: Славенія
Кіраўнік: Андрэй Фіштравэц[d]
Плошча:
  • 41 км²
Насельніцтва: 96 211 чал.
Тэлефонны код: 02
Паштовы індэкс: 2000
Нумарны знак: MB
Геаграфічныя каардынаты: 46°33′27″ пн. ш. 15°38′44″ у. д. / 46.5575° пн. ш. 15.64556° у. д. / 46.5575; 15.64556Каардынаты: 46°33′27″ пн. ш. 15°38′44″ у. д. / 46.5575° пн. ш. 15.64556° у. д. / 46.5575; 15.64556
Марыбор на мапе Славеніі
Марыбор
Марыбор
Марыбор
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.maribor.si/

АсобыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць