Лос-Анджэлес

горад у ЗША

Лос-Анджэлес (па-ангельску: Los Angeles) — горад у ЗША, на поўдні штату Каліфорнія, на беразе Ціхага акіяна. Насельніцтва 3929 тыс. чал. (сам горад, 2014 год), 12 875 тыс. чал. (уключаючы прыгарады) (2006). Лос-Анджэлес быў заснаваны ў 1781 годзе гішпанскімі асаднікамі. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Мэксыкі ўваходзіў у ейны склад. У 1847 годзе падчас амэрыкана-мэксыканскай вайны горад перайшоў да ЗША. Горад мае мянушкі: Л. А. (L.A.), Горад анёлаў (The City of Angels), Вялікі апэльсін (The Big Orange) ды іншыя. Жыхароў Лос-Анджэлесу называць «Angelenos». Першым эўрапейцам, які ступіў на бераг паблізу Лос-Анджэлесу ў 1542 годзе быў Хуан Радрыгес Кабрыльлё.

Лос-Анджэлес
анг. Los Angeles
Лос-Анджэлес
Герб Лос-Анджэлесу Сьцяг Лос-Анджэлесу
Дата заснаваньня: 4 верасьня 1781
Горад з: 4 красавіка 1850
Краіна: ЗША
Штат: Каліфорнія
Мэр: Карэн Бас[d][1]
Плошча:
Вышыня: 93 м н. у. м.
Насельніцтва: 3 928 864 чал. (2014)
Часавы пас: UTC-8
летні час: UTC-7
Тэлефонны код: 213, 310, 323, 424, 661, 818
Паштовыя індэксы: 90001-90068, 90070-90084, 90086-90089, 90091, 90093-90097, 90099, 90101-90103, 90174, 90185, 90189, 90291-90293, 91040-91043, 91303-91308, 91342-91349, 91352-91353, 91356-91357, 91364-91367, 91401-91499, 91601-91609
Геаграфічныя каардынаты: 34°3′0″ пн. ш. 118°17′0″ з. д. / 34.05° пн. ш. 118.28333° з. д. / 34.05; -118.28333Каардынаты: 34°3′0″ пн. ш. 118°17′0″ з. д. / 34.05° пн. ш. 118.28333° з. д. / 34.05; -118.28333
Лос-Анджэлес на мапе ЗША ±
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://lacity.gov/

Лос-Анджэлес ёсьць адным з найбуйнейшых сусьветных культурных, навуковых, эканамічных, адукацыйных цэнтраў[3], а таксама займае важнае месца на рынку забаваў, як то вытворчасьць кіно, музыкі, тэлебачаньня, кампутарных гульняў.

Гісторыя

рэдагаваць

На прыбярэжных тэрыторыях ля сучаснага Лос-Анджэлесу, у XVI стагодзьдзі жылі індзейцы Тонгва й Чумаш. Першыя эўрапейцы, прысталі да берагу ў раёне цяперашняга Лос-Анджэлесу ў 1542 годзе на двух караблях «Сан Сальвадор» і «Ля Вікторыя» (водазьмяшчэньнем па 50 тонаў кожнае), стаў мараплавец Хуан Радрыгес Кабрыльлё. Адплыўшы зь Ля Навідад у Мэксыцы 27 ліпеня 1542 году, Кабрыльлё высадзіўся ў бухце Сан Дыега 28 верасьня. У той час на беразе існавала індзейская вёска Янг-На. Сам першаадкрывальнік памёр 3 студзеня 1543 году й быў пахаваны на востраве Сан-Мігель, названым пасьля ягоным імем «Хуан Радрыгес». Аб сваім плаваньні Кабрыльлё запісаў у часопісе, які прывёз ягоны лоцман, і цяпер ён захоўваецца ў адным з архіваў Сэвільлі ў Гішпаніі)[4].

Толькі праз 227 гадоў тут высадзілася наступная экспэдыцыя ачоленая Гаспарам дэ Партолям, у якой удзельнічаў францысканскі місіянэр Хуан Крэсьпі, які адзначыў у сваіх цыдулках прыдатнасьць мясцовасьці для селішча. У 1771 годзе іншы місіянэр, Хуніпэра Сэра, заснаваў на гэтым месцы місію, названую ў гонар арханёла Гаўрыіла. Да таго часу на тэрыторыі сучаснага Лос-Анджэлесу існавала каля 30 паселішчаў індзейцаў Тонгва, дзе пражывала каля 3 тысячаў чалавек. 4 верасьня 1781 году, па патрабаваньню губэрнатара абедзьвюх Каліфорніяў Фэліпэ дэ Нэвэ, побач зь місіяй групоўкі гішпанскіх каляністаў, якая складалася з 46 чалавек, было заснавана сяло пад назвай Паселішча Паны Марыі, царыцы анёлаў, на рацэ Парсьюнкула (гішп. El Pueblo de Nuestra Señora la Reina de los Ángeles sobre El Río Porciúncula)[5]. Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў новае паселішча заставалася ўсяго толькі маленькім мястэчкам, але да 1820 году яно ператварылася ў найбуйнейшае сьвецкае паселішча ў Каліфорніі: тут жыло 650 чалавек. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Мэксыкі Лос-Анджэлес нядоўга ўваходзіў у ейны склад, але ў выніку паразы Мэксыкі ў амэрыкана-мэксыканскай вайне горад перайшоў у склад ЗША паводле мірнай дамовы 1848 году. Праз два гады пасьля гэтага, у 1850 годзе, Лос-Анджэлес атрымаў афіцыйны статус гораду.

У 1876 годзе кампанія Southern Pacific завяршыла будаўніцтва чыгункі да Лос-Анджэлесу[6]. Цытрусавыя пладаводзтва, асабліва вырошчваньне апэльсінаў, хутка стала асновай мясцовай гаспадаркі. За апошнія сорак гадоў XIX стагодзьдзя насельніцтва вырасла з 2,3 тыс. да 100 тыс. жыхароў. У 1892 годзе ў раёне гораду былі выяўленыя месцы заляганьня нафты й да 1923 году на раён Лос-Анджэлесу прыходзілася чвэрць усёй сусьветнай вытворчасьці вуглевадародаў з нафты[7]. У 1913 годзе Ўільям Малголанд скончыў будаўніцтва акведука, які забясьпечыў вадой хутка пашыраючыся Лос-Анджэлес. З 1920-х гадоў у Лос-Анджэлесе хуткімі тэмпамі сталі разьвівацца авіяцыйная прамысловасьць і адчыняцца кінастудыі. У 1932 годзе горад прыняў X летнія Алімпійскія гульні.

 
Стары пляц Лос-Анджэлесу ў 1869 годзе.

Пачатак Другой сусьветнай вайны надаў новы штуршок разьвіцьцю гораду. У гэты пэрыяд у горад перасяляліся шэраг нямецкіх дзеячаў навукі, культуры й мастацтва, якія ўцякалі ад нацыскага рэжыму, сярод іх Ліён Фэйхтвангер, Томас Ман, Фрыц Лянг, Бэртальд Брэхт. У 1942 годзе тысячы жыхароў Лос-Анджэлесу японскага паходжаньня былі выселеныя ў зачыненыя лягеры, якія знаходзіліся за межамі горада. Інтэрнаваньне праводзілася ў адпаведнасьці з урадавым распараджэньнем № 9066, якое падпісаў прэзыдэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвэлт[8]. У пасьляваенныя гады горад хутка разьвіваўся й пашыраўся, будаваліся шматлікія транспартныя разьвязкі, хмарачосы. У 1984 годзе ў Лос-Анджэлесе ізноў былі праведзены летнія Алімпійскія гульні, у якіх не ўзялі ўдзел спартоўцы з краінаў сацыялістычнага лягера.

У канцы XX — пачатку XXI стагодзьдзя многія кварталы горада, як то Галівуд, Сільвэр-Лэйк, цэнтральная частка горада, Карэйскі квартал, былі падвергнуты джэнтрыфікацыі[9].

Геаграфія

рэдагаваць
 
Пляж у Санта-Моніцы.
 
Пальмы ля пляжу Оўшэн-біч.

Горад разьмешчаны ў прыбярэжнай нізіне, прылеглай да затокі Санта-Моніка, і акаймаваны горамі Сан-Габрыел, Санта-Моніка й Санта-Ганна. Паводле зьвестак бюро перапісу насельніцтва ЗША, агульная плошча Лос-Анджэлесу складае 1290,6 км², у тым ліку 1214,9 км² — суша й 75,7 км² — водныя прасторы (5,86%). Максымальная працягласьць гораду з поўначы на поўдзень складае 71 км, з усходу на захад — 47 км, працягласьць гарадзкіх межаў складае 550 км. Гарадзкая тэрыторыя зьяўляецца дзевятай па плошчы ў кантынэнтальнай частцы ЗША, гэта значыць выключаючы Джуна, штат Аляска й Ганалулу, штат Гаваі).

Аглямэрацыя Вялікі Лос-Анджэлес працягваецца амаль на 200 км паміж гарадамі Вэнтура й Сан-Бэрнардына. Найвышэйшы пункт гораду — пік Сёстры Элсі (1548 м)[10]. Самая буйная рака ёсьць рака Лос-Анджэлес, якая бярэ пачатак у даліне Сан-Фэрнанда, яна па большай частцы працякае ў штучным бэтонным рэчышчы, а ў засушлівы час практычна перасыхае.

Багацьце прыродных зонаў у раёне гораду, як то існасьць паблізу пляжаў, выдмаў, балотаў, гораў, пагоркаў, рэкіаў, стварае ўмовы для існаваньня разнастайнасьці біялягічных супольнасьцяў. Лос-Анджэлес у асноўным атачаюць засушлівыя субтрапічныя рэдкалесьсі з багацьцем яскрава квітнеючых расьлінаў. Разам з тым, надзвычайная урбанізацыя ляндшафту прыводзіць да памяншэньня распаўсюджваньня й зьнікненьня многіх біялягічных відаў з рысаў гораду й ягоных навакольлях. Вуліцы, сады й сквэры Лос-Анджэлесу засаджаны шматлікімі рэдкімі й экзатычнымі дэкаратыўнымі расьлінамі, сярод якіх існуюць розныя віды пальмаў, камеліі й іншых.

Геалёгія

рэдагаваць

Лос-Анджэлес знаходзіцца ў актыўнай сэйсьмічнай зоне з-за сваёй блізкасьці да разлому Сан-Андрэас, і разлому Пунта-Гілс, які праходзіць праз сам горад [11] . Апошнім буйным землятрусам стаў разбуральны землятрус 1994 году, эпіцэнтар якога знаходзіўся ў паўночнай частцы даліны Сан-Фэрнанда. Гэтая праява стыхіі, якая адбылася менш чым праз два гады пасьля масавых пагромаў у Лос-Анджэлесе, стала сапраўдным шокам для жыхароў Каліфорніі, прычыніўшы матэрыяльны страты на многія мільярды даляраў.

Іншыя буйныя землятрусы ў XX стагодзьдзі мелі месца ў гэтым рэгіёне ў 1933, 1971 і 1987 гадох. Як бы тое ні было, большасьць землятрусаў, якія адбываюцца ў раёне горада, адчуваюцца толькі як слабыя штуршкі, невялікія ваганьні рэгіструюцца сэйсмомэтрамі практычна штодня.

Горад разьмешчаны ў зоне субтрапічнага міжземнаморскага клімату, дзякуючы гэтаму рэгіёну характэрна мяккая, даволі вільготная зіма й цёплае, нават сьпякотнае, часьцяком засушлівае лета. Брызы, што дзьмуюць зь Ціхага акіяна, робяць клімат у раёнах гораду, прылеглых да берагавой лініі, больш прахалодным летам і больш цёплым зімой, у параўнаньні з такімі «кантынэнтальнымі» раёнамі гораду, як, напрыклад, даліна Сан-Фэрнанда. Дзённая тэмпэратура летам можа перавышаць 32 °C, пры тым што сярэдняя максымальная звычайна трымаецца ў рэгіёне 29 °C; сярэдняя мінімальная начная — звычайна ў раёне 18 °C. Узімку днём сярэдняя максымальная тэмпэратура складае 21 °C, сярэдняя мінімальная начная — каля 8 °C. Зафіксаваны за час назіраньняў тэмпэратурны максымум складае 48,33 °C (22 ліпеня 2006 году), мінімальная тэмпэратура назіралася зімой 1989 году: -7,8 °C[12].

Дажджы найбольш характэрныя для зімовых і вясновых месяцаў, люты зьяўляецца самым вільготным месяцам. У сярэднім у Лос-Анджэлесе за год выпадае 355,6 мм ападкаў, сярэдняя колькасьць дзён з ападкамі складе 35. Сьнег у межах гораду выпадае рэдка, у той жа час горы, якія атачаюць Лос-Анджэлес, досыць рэгулярна пакрываюцца сьнегам. Дзякуючы кліматычным умовам, у некаторыя дні ў Лос-Анджэлесе магчыма ў адзін і той жа дзень займацца горналыжным спортам і сэрфінгам[13][14].

  Кліматычныя зьвесткі для Лос-Анджэлесу  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 32,8 33,3 35,0 38,9 41,1 43,0 46,1 46,7 45,3 44,1 38,3 34,4 46,7
Сярэдні максымум t, °C 18,7 18,8 18,6 22,7 25,6 27,2 31,1 30,8 29,8 26,6 21,3 18,8 21,3
Сярэдняя t, °C 13,9 14,4 14,6 16,0 18,3 21,1 26,7 25,5 23,2 21,4 18,4 14,2 17,4
Сярэдні мінімум t, °C 8,8 9,6 10,3 11,6 13,5 15,3 17,1 17,9 17,3 15,1 11,6 8,8 13,1
Абсалютны мінімум t, °C −2,8 1,1 1,7 5,6 7,2 8,9 11,1 12,8 10,6 6,1 3,3 0,6 −2,8
Норма ападкаў, мм 61,0 63,8 50,3 18,3 3,6 0,8 0,3 3,8 7,9 8,6 44,7 42,2 305,3
Крыніца: Надвор'е й клімат, World Weather

Экалягічныя праблемы

рэдагаваць

Праз сваё геаграфічнае разьмяшчэньне, моцную залежнасьць ад аўтамабіляў і партоваму комплексу Лос-Анджэлес/Лонг-Біч, горад сутыкаецца з праблемай забруджваньня паветра ў выглядзе смогу. Лос-Анджэлеская катлавіна і даліна Сан-Фэрнанда схільныя да атмасфэрнай інвэрсіі, якая ўтрымлівае выхлапныя газы ад аўтамабіляў, самалётаў, цягнікоў, суднаў, вытворчасьці і іншых крыніцаў[15].

 
Відарыс Лос-Анджэлесу з бачным смогам па-над ім.

Сэзон, калі над горадам трымаецца смог, доўжыцца прыблізна з траўня па кастрычнік[16]. У той час як у іншых буйных местах дождж можа прынесьці палёгку, Лос-Анджэлес атрымлівае ўсяго 380 мм ападкаў у год, што прыводзіць да назапашваньня забруджваньня цягам многіх дзён запар. Праблемы якасьці паветра ў Лос-Анджэлесе і іншых буйных гарадах сталі чыньнікам прасоўваньня заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяродзьдзя, улучна з Законам аб чыстым паветры. Калі гэты закон быў зацьверджаны, штат Каліфорнія ня змог распрацаваць Плян рэалізацыі штату, які дазволіў бы адпавядаць новым стандартам якасьці паветра, галоўным чынам праз узровень забруджваньня ў Лос-Анджэлесе, выкліканага выкарыстаньнем старых аўтамабіляў[17]. У апошнія гады Каліфорнія ёсьць лідэрам у ЗША ў намаганьнях абмежаваньня забруджваньня, уводзячы абавязковыя нормы для транспартных сродкаў зь нізкім узроўнем выкідаў. Чакаецца, што смог будзе працягваць зьмяншацца ў наступныя гады дзякуючы актыўным захадаў, якія ўлучаюць выкарыстаньне электрычных і гібрыдных аўтамабіляў, паляпшэньне працы грамадзкага транспарту ды іншыя ініцыятывы.

Колькасьць папярэджаньняў аб першай ступені смогу ў Лос-Анджэлесе зьнізілася з больш чым 100 у год у 1970-х гадах да амаль нуля ў новым тысячагодзьдзі[18]. Не зважаючы на паляпшэньні, штогадовыя справаздачы Амэрыканскай асацыяцыі пульманолягаў за 2006 і 2007 гады прызналі горад найбольш забруджаным у краіне паводле кароткатэрміновага і круглагадовага ўтрыманьня часьцінак у паветры[19]. У 2008 годзе Лос-Анджэлес заняў другое месца паводле ўзроўня забруджваньня, але захаваў першае месца паводле круглагадовага ўтрыманьня часьцінак у паветры[20]. У 2010 годзе горад дасягнуў сваёй мэты, забясьпечыўшы 20% сваёй энэргіі з аднаўляльных крыніцаў[21]. Паводле апытаньня Амэрыканскай асацыяцыі пульманолягаў у 2013 годзе, Лос-Анджэлес займаў першае месца ў краіне паводле ўзроўня смогу і чацьвертае паводле кароткатэрміновага і круглагадовага забруджваньня[22].

Дэмаграфія

рэдагаваць

Паводле перапісу насельніцтва ЗША 2010 году[23], насельніцтва Лос-Анджэлесу складала 3 792 621 чалавек[24]. Шчыльнасьць насельніцтва была роўная 8092,3 чалавекі/км². Узроставы склад насельніцтва разьмяркоўваўся наступным чынам: 874 525 чалавек (23,1%) мелі век да 18 гадоў, 434 478 чалавек (11,5%) ад 18 да 24 гадоў, 1 209 367 чалавек (31,9%) ад 25 да 44 гадоў, 877 555 чалавек (23,1%) ад 45 да 64 гадоў і 396 696 чалавек (10,5%) мелі узрост 65 гадоў ці былі старэйшымі[24]. Сярэдні век, такім чынам, складаў 34,1 гады. На кожныя 100 жанчынаў прападала 99,2 мужчыны.

Этнічная прыналежнасьць

рэдагаваць
 
Крама з пэрсыдзкамоўнай шыльдай у Тэгеранджэлесе.

Паводле ўсё ж таго перапісу 2010 году, расавая структура насельніцтва Лос-Анджэлесу разьмяркоўвалася наступным чынам, у горадзе налічвалася 1 888 158 эўрапеоідаў (49,8%), 365 118 мурынаў (9,6%), 426 959 азіятаў (11.3%), 28 215 карэнных амэрыканцаў (0,7%), 5577 жыхароў з продкамі зь Ціхаакіянскіх астравоў (0,1%), а таксама 902 959 прадстаўнікоў іншых расаў (23,8%) і 175 635 асобаў зьмяшанай расы (4,6%)[24]. У горадзе жылі 1 838 822 гішпанамоўныя жыхары ці лацінаамэрыканцаў любой расы (48,5%).

 
Этнічнае разьмеркаваньне насельніцтва паводле раёнаў:

     Эўрапеоіды

     Мурыны

     Азіяты

     Лацінаамэрыканцы

     Іншыя

Лос-Анджэлес ёсьць домам для людзей з больш чым 140 краінаў, якія размаўляюць на 224 розных мовах[25]. Этнічныя кварталы, як то Чайнатаўн, гістарычны Філіпінскі квартал, Карэйскі квартал, Малая Армэнія, Малая Этыёпія, Тэгеранджэлес, Малое Токіё, Малы Банглядэш і Тайскае мястэчка, дэманструюць шматмоўны і разнастайны характар гораду.

Не гішпанамоўныя эўрапеоіды складалі 28,7% насельніцтва ў 2010 годзе[24], у параўнаньні з 86,3% у 1940 годзе[26]. Большасьць іх пражывае ў раёнах уздоўж ціхаакіянскага ўзьбярэжжа, а таксама ў кварталах каля і на тэрыторыі гораў Санта-Моніка ад Пасыфік-Палісэйдс да Лос-Фэліз. Найбуйнейшай этнічнай групай сярод гішпанамоўных у Лос-Анджэлесе ёсьць мэксыканцы, якія фармуюць 31,9% ад насельніцтва гораду. За імі крочаць выхадцы з Сальвадору (6,0%) і Гватэмалы (3,6%). Гішпанамоўнае насельніцтва мае даўнюю гісторыю, павязаную з мэксыканска-амэрыканскай і цэнтральнаамэрыканскай супольнасьцямі. Яны расьсяроджаныя ва ўсім Лос-Анджэлесе і ягоных прадмесьцях. Найбольшая канцэнтрацыя адзначаецца ў раёнах вакол цэнтральнай часткі гораду, як то ўсходні Лос-Анджэлес, паўночна-ўсходні Лос-Анджэлес і Ўэстлэйк. Больш за тое, пераважная большасьць жыхароў раёнаў на ўсходзе паўднёвага Лос-Анджэлесу ў бок Даўні маюць лацінаамэрыканскае паходжаньне.

 
На вуліцы ў Чайнатаўне.

Найбуйнейшымі этнічнымі групамі азіяцкага паходжаньня ў Лос-Анджэлесе ёсьць філіпінцы (3,2%) і карэйцы (2,9%), якія маюць уласныя даўнія этнічныя анклавы, як то Карэятаўн у раёне Ўілшыр-Цэнтру і гістарычны Філіпінатаўн[27]. Кітайцы, якія фармуюць 1,8% насельніцтва гораду, пераважна пражываюць па-за межамі гораду, насяляючы даліну Сан-Габрыел на ўсходзе акругі Лос-Анджэлес, але маюць значную прысутнасьць у горадзе, асабліва ў Чайнатаўне[28]. У Чайнатаўне і Тайтаўне таксама пражываюць тайцы і камбаджыйцы, якія складаюць адпаведна 0,3% і 0,1% насельніцтва гораду. Японцы складаюць толькі 0,9% насельніцтва Лос-Анджэлесу, але маюць этнічны раён Маленькае Токіё ў цэнтры гораду. Таксама вялікая суполка японцаў прысутная ў раёне Сатэл у заходнім Лос-Анджэлесе. Віетнамцы фармуюць 0,5% насельніцтва гораду. Індыйцы складаюць 0,9% насельніцтва Лос-Анджэлесу. У горадзе жывуць таксама армяне, асырыйцы і іранцы, многія зь якіх насяляюць такія анклавы, як то Маленькая Армэнія і Тэгеранджэлес[29][30].

Мурыны ёсьць дамінуючай этнічнай групай у паўднёвым Лос-Анджэлесе, які з 1960-х гадоў стаў найбуйнейшай афраамэрыканскай суполкай на захадзе ЗША. Раёны паўднёвага Лос-Анджэлесу з найбольшай канцэнтрацыяй мурынаў улучаюць Крэншаў, Болдўін-Гілз, Лэймэрт-Парк, Гайд-Парк, Грэмэрсі-Парк, Манчэстэр-Сквэр і Ўатс[31]. З 1990-х гадоў рост кошту жыцьця ў горадзе найбольш адбіўся на афраамэрыканскім насельніцтве. Колькасьць мурынаў хутка зьмяншаецца, і многія раёны, якія раней былі пераважна афраамэрыканскімі, сталіся значна больш разнастайнымі[32][33]. У раёне Фэрфакс таксама маецца значная суполка эрытрэйцаў і этыёпаў[34].

Лос-Анджэлес мае другую паводле велічыні ў сьвеце колькасьць мэксыканцаў, армянаў, сальвадорцаў, філіпінцаў і гватэмальцаў сярод гарадоў, трэцюю паводле велічыні колькасьць канадцаў у сьвеце і найбуйнейшую ў краіне суполку японцаў, іранцаў, камбаджыйцаў і цыганаў[35]. Італьянская суполка сканцэнтраваная ў раёне Сан-Пэдра[36].

 
Сынагога на бульвары Ўілшыр уважаецца адной з найвялікшых сынагогаў гораду.

Паводле зьвестак Дасьледчага цэнтру П’ю 2014 году, хрысьціянства ўважаецца найбольш распаўсюджанай рэлігіяй у Лос-Анджэлесе (65%)[37][38]. Рымска-каталіцкае арцыбіскупства Лос-Анджэлесу лічыцца найвялікшым арцыбіскупствам ў краіне[39]. Кардынал Роджэр Магоні, як арцыбіскуп рупіўся будаўніцтвам Катэдры Маці Боскай Анёльскай, якая была адкрытая ў верасьні 2002 году ў цэнтры Лос-Анджэлесу[40]. У 2011 годзе быў адноўлены звычай, які калісьці быў распаўсюджаны, але потым быў перарваны, — ладжаньне працэсіі і імшы ў гонар Маці Боскай, у памяць пра заснаваньне гораду ў 1781 годзе.

 
Каталіцкая царква сьвятога Вінцэнта дэ Поля.

Маючы 621 000 габрэяў у горадзе і прадмесьцях, Лос-Анджэлес мае другую паводле велічыні габрэйскую суполку ў ЗША пасьля Нью-Ёрку. Многія з габрэяў Лос-Анджэлісу зараз жывуць на заходнім узьбярэжжы і ў Сан-Фэрнанда. Калісьці шмат зь іх да Другой сусьветнай вайны жылі ў раёне Бойл-Гайтс. Асноўныя грамады габрэяў улучаюць Гэнкак-Парк, Піка-Робэртсан і Валі-Віладж, шмат ізраільскіх габрэяў насяляюць раёны Энсына і Тарзана, а пэрсыдзкія габрэі жывуць у Бэвэрлі-Гілз. У Лос-Анджэлісе маюцца суполкі розных кірункаў юдаізму, улучна з рэфармістамі, кансэрватыстамі, артадоксамі і рэканструкцыяністамі. Сынагога Брыд-стрыт ва ўсходнім Лос-Анджэлісе, пабудаваная ў 1923 годзе, была найвялікшай сынагогай у заходняй частцы краіны ад Чыкага. Цяпер яна не ўжываецца ў рэлігійных мэтах, а працуе як музэй і грамадзкі цэнтар.

Міжнародная царква чатырохскрайняга Эвангельля была заснавана ў Лос-Анджэлесе Эймі Сэмпл Макфэрсан у 1923 годзе. Дасюль сядзіба арганізацыі месьціцца ў горадзе. Цягам доўгіх гадоў суполка зьбіралася ў храме Анжэлус, які за часам свайго будаўніцтва быў адной з найвялікшых цэркваў у краіне.

 
Другая царква Хрыста, якая раней выкарыстоўвадася прыхільнікамі хрысьціянскай навукі.

Лос-Анджэлес мае багатую і ўплывовую традыцыю пратэстанцтва. Першае пратэстанцкае служэньне ў Лос-Анджэлесе адбылося суполкай мэтадыстаў у прыватным доме ў 1850 годзе, а найстарэйшая пратэстанцкая царква, якая працягвае працаваць у месьце, Першая кангрэгацыйная царква, была заснаваная ў 1867 годзе. У пачатку 1900-х гадоў ўнівэрсытэт Баёла апублікаваў дакумэнты, якія заклалі грунт хрысьціянскага фундамэнталісцкага руху, а Абуджэньне на Азуза-стрыт паклала пачатак пяцідзесятніцтву. Мэтрапольная супольнасьць цэркваў таксама паўстала ў рэгіёне Лос-Анджэлесу. Важнымі цэрквамі ў горадзе ёсьць Першая прэсьбітэрыянская царква, Бэл-Эйрская прэсьбітэрыянская царква, Першая афрыканская мэтадысцкая эпіскапальная катэдра, Царква Бога ў Хрысьце ў заходнім Лос-Анджэлесе, Другая баптысцкая царква, Крэйншаўскі хрысьціянскі цэнтар, Мэмарыяльная хрысьціянская царква Макарці і Першая кангрэгацыйная царква. У раёне Галівуду таксама маюцца некалькі значных цэнтраў і цэркваў, у тым ліку Цэнтар славы саенталёгіі.

Празь вялікую шматэтнічнасьць Лос-Анджэлесу тут назіраецца шырокая разнастайнасьць рэлігіяў, улучаючы будызм, індуізм, іслам, зараастрызм, сыкхізм, багаізм, розныя ўсходнія праваслаўныя цэрквы, суфізм, сінтаізм, таоізм, канфуцыянства, кітайскія народныя рэлігіі і мноства іншых. Імігранты з Азіі, напрыклад, утварылі шэраг значных будысцкіх кангрэгацыяў, а першы будысцкі храм у горадзе быў пабудаваны ў 1875 годзе. Таксама мае распаўсюд атэізм ды іншыя сэкулярныя перакананьні, а горад ёсьць найбуйнейшым у рэгіёне вядомым як «Пояс без рэлігійных установаў».

Беспрытульнасьць

рэдагаваць

На студзень 2020 году ў Лос-Анджэлесе налічвалася 41 290 валацугаў, што фармавала блізу 62% ад агульнай колькасьці валацугаў акругі. У параўнаньні з папярэднім годам іх стала на 14,2% больш. Галоўным раёнам канцэнтрацыі людзей без прытулку ёсьць раён Скід-Роў, дзе жывуць блізу 8 тысячаў валацугаў. Павелічэньне колькасьці такіх людзей у Лос-Анджэлесе павязанае зь недахопам даступнага жыльля і з праблемамі з наркатычнай залежнасьцю. Амаль 60% зь 82 955 чалавек, якія сталі беспрытульнымі ў 2019 годзе, заявілі, што іхны бадзяжны лад жыцьця быў выкліканы эканамічнымі цяжкасьцямі. У Лос-Анджэлесе мурыны ў чатыры разы часьцей за іншых сутыкаюцца зь беспрытульнасьцю.

Эканоміка

рэдагаваць
 
У бізнэсовым раёне гораду.

Лос-Анджэлес ёсьць найбуйнейшы прамысловы й эканамічны цэнтар Захаду ЗША[41]. Асноўнымі прамысловымі галінамі, якія забясьпечваюць эканамічнае разьвіцьцё гораду, ёсьць міжнародны гандаль, тэле- й кінавытворчасьць, ваенная, авіяцыйна-касьмічная, нафтаперапрацоўчая, электратэхнічная, аўтазборачная, прыборабудаўнічая, харчовая прамысловасьці. Актыўна разьвіваюцца біятэхналёгіі. Добра разьвіта нафтаздабыча, а сярод іншых значных галінаў эканомікі: фінансы, тэлекамунікацыі, мэдыцына, транспарт, турызм, а таксама індустрыя забаваў і культуры.

У Лос-Анджэлесе разьмешчаны штаб-кватэры трох кампаніяў, якія ўваходзяць ў сьпіс 500 найбуйнейшых кампаніяў ЗША, як то вайсковая й авіяцыйна-касьмічная Northrop Grumman, нафтавая Occidental Petroleum і будаўнічая кампанія KB Home. Акрамя таго у горадзе разьмяшчаюцца штаб-кватэры такіх вядомых карпарацыяў, як то 20th Century Fox, Guess?, Paramount Pictures, Health Net, 21st Century Insurance і іншыя. Яшчэ большая колькасьць штаб-кватэраў буйных кампаніяў разьмяшчаюцца ў гарадох-спадарожніках, дзе больш нізкія стаўкі падаткаабкладаньня спалучаюцца зь перавагамі блізкасьці мэгаполісу; сярод такіх кампаніяў ёсьць Hilton Hotels у Бэвэрлі-Гілз, The Walt Disney Company і Warner Bros. у Бэрбанку, DreamWorks SKG у Глендэйлу, Sea Launch у Лонг-Біч, Activision у Санта-Моніцы. Цікавы той факт, што нягледзячы на ​​тое, што Лос-Анджэлес лічыцца сталіцай сусьветнага кінематографу, толькі адна з найбуйнейшых студыяў здымае фільмы ў Галівудзе. Асноўныя здымачныя пляцоўкі іншых кампаніяў вынесеныя ў прыгарады Лос-Анджэлесу, як то Бэрбанк, Калвэр і Глендэйл.

Лос-Анджэлес ёсьць месца правядзеньня шэрагу буйных міжнародных выставаў, сярод якіх Electronic Entertainment Expo («E3») і Greater Los Angeles Auto Show. Адным з найбуйнейшых выстававых комплексаў гораду зьяўляецца Los Angeles Convention Center.

Мастацтва і культура

рэдагаваць
 
Гістарычным цэнтрам гораду лічыцца Лос-Анджэлескі пляц.

Лос-Анджэлес часта называюць творчай сталіцай сьвету, бо кожны шосты жыхар места працуе ў творчых індустрыях[42]. У гэтым горадзе жыве і працуе больш мастакоў, пісьменьнікаў, кінэматаграфістаў, актораў, танцораў і музыкаў, чым у любым іншым горадзе цягам усёй гісторыі чалавецтва[43]. На Лос-Анджэлес моцна паўплывала як культура ЗША, гэтак і Мэксыкі, бо Каліфорнія калісьці была часткай гэтай краіны, а раней — часткай Гішпанскай імпэрыі[44]. Горад таксама славіцца мноствам муралаў.

Славутасьці

рэдагаваць
 
Віла Эль-Кабрыльлё была пабудаваная ў гішпанскім каляніяльным стылі.

Архітэктура Лос-Анджэлесу зазнала ўплывы з боку Гішпаніі, Мэксыкі і ЗША. Папулярныя стылі ў горадзе ўлучаюць гішпанская архітэктура каляніяльнага адраджэньня, нэамісіянэрскі стыль, стыль каліфарнійскага чурыгерэска, міжземнаморскае адраджэньня, ар-дэко і стыль сярэдзіны ХХ стагодзьдзя.

Выбітнымі будынкамі і збудаваньнямі ёсьць знак Галівуду, канцэртная заля імя Ўолта Дыснэя, будынак Кэпітал Рэкардс, катэдра Маці Боскай Анёльскай, фунікулёр «Палёт анёлаў», Кітайскі тэатар Граўмана, тэатар Долбі, абсэрваторыя Грыфіта, Цэнтар Геці, віла Геці, дом Стала, Мэмарыяльны Калізэй Лос-Анджэлесу, L.A. Live, Музэй мастацтваў акругі Лос-Анджэлес, гістарычны раён Вэнэцыянскіх каналаў і набярэжная, Тэматычны будынак міжнароднага аэрапорту Лос-Анджэлесу, Брэдбэры-будынак, вежа Банка ЗША, Гранд-цэнтар Ўілшыр, Галівудзкі бульвар, Лос-Анджэлеская ратуша, Галівуд-Боўл, Crypto.com-арэна, Доджэр-стэдыюм і вуліца Альвэра.

Кінэматограф і выканальніцкае мастацтва

рэдагаваць
 
Кітайскі тэатар Граўмана на Галівудзкай алеі славы.

Выканальніцкае мастацтва адыгрывае значную ролю ў фармаваньні культурнай ідэнтычнасьці Лос-Анджэлесу. Паводле зьвестак Інстытута інавацыяў Стывэнза ў горадзе ладзяцца больш за 1100 штогадовых тэатральных пастановак і 21 прэм’ера кожны тыдзень[43]. Музычны цэнтар Лос-Анджэлесу ёсьць адным з трох найбуйнейшых цэнтраў выканальніцкіх мастацтваў у краіне. Яго штогод наведвае больш за 1,3 мільёнаў чалавек[45]. Канцэртная заля імя Ўолта Дыснэя ўважаецца цэнтральным аб’ектам Музычнага цэнтру. Тут свае выступы робіць Лос-Анджэлескі філярманічны аркестар[46]. Вядомыя арганізацыі, як то Цэнтральная тэатральная група, Лос-Анджэлескі майстар-хор і Лос-Анджэлеская опэра, таксама лічацца рэзыдэнтамі Музычнага цэнтру. Таленты гадуюцца таксама ў іншых установах, як то школе Колбэрна і Музычнай школе Торнтана.

 
Галівуд-боўл і знак Галівуду на тле.

Галівудзкі раён гораду прызнаны цэнтрам кінаіндустрыі сьвету і займае гэтае пачэснае месца яшчэ з пачатку XX стагодзьдзя. Тут таксама маецца і цэнтар тэлевізійнай індустрыі[47]. У горадзе месьцяцца галоўныя кінастудыі і буйныя гуказапісвальныя кампаніі. У Лос-Анджэлесе штогод ладзяцца цырымоніі ўганараваньня прэстыжных прэміяў, як то Оскар, Эмі, Грэмі і многіх іншых узнагародаў індустрыі забаваў. Тут таксама месьціцца Школа кінэматаграфічных мастацтваў, якая ёсьць найстарэйшай кінашколай у ЗША[48].

Музэі і галерэі

рэдагаваць
 
Віла Геці ёсьць адным з двух будынкаў Музэю Геці.

У акрузе Лос-Анджэлес разьмешчаны 841 музэй і мастацкая галерэя[49], што робіць места горадам з найбольшай колькасьцю музэяў на душу насельніцтва ў ЗША[49]. Сярод вядомых музэяў вылучаюцца Музэй мастацтваў акругі Лос-Анджэлес, які ўважаецца найбуйнейшым мастацкім музэем на захадзе краіны[50], Цэнтар Геці, Музэй аўтамабіляў Пітэрсэна[51], Бібліятэка Гантынгтана[52], Музэй натуральнай гісторыі[53], баявы карабель «Аёва»[54], музэй сучаснага мастацтва з больш чым 2000 твораў The Broad[55] і Музэй сучаснага мастацтва[56]. Значная колькасьць мастацкіх галерэяў месьціцца ў раёне Гэлеры-Роў, дзе дзясяткі тысяч людзей штомесяц наведваюць выставы[57].

Бібліятэкі

рэдагаваць

Сыстэма публічных бібліятэкаў гораду мае ў сваім кіраваньні 72 бібліятэкі[58]. Тыя раёны, якія не абслугоўваюцца гарадзкімі бібліятэкамі, маюць філіі публічнай бібліятэкі акругі Лос-Анджэлес. Многія з гэтых філіях дасяжныя мясцовым жыхарам пехатою.

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільны

рэдагаваць
 
Адня з найвялікшых разьвязак гораду.

Лос-Анджэлес ёсьць найбольш аўтамабілізаваны горад у сьвеце: у ім зарэгістравана на 1,8 млн аўтамабіляў больш, чым ліцэнзаваных кіроўцаў. Штодня аўтамабілі ў сукупнасьці праязджаюць па вуліцах горада 160 млн кілямэтраў. Лос-Анджэлес валодае адной з самых разьвітых у сьвеце сыстэмаў аўтамагістраляў, многія зь якіх пабудаваны на эстакадах. Перасячэньні магістраляў суправаджаюцца грандыёзнымі шматузроўневымі транспартнымі разьвязкамі. У цэлым горад мае ў асноўным прастакутную пляніроўку, вуліцы выцягнутыя з поўначы на ​​поўдзень і з усходу на захад, шэраг найбольш буйных і вядомых вуліцаў носяць назвы бульвараў.

 
Разьвязка на скрыжаваньні аўтадарог I-10 і I-15.

У сувязі зь недастатковым фінансаваньнем, многія вуліцы Лос-Анджэлесу пакрытыя асфальтам невысокай якасьці, у якім бываюць выбоіны. Але асноўнай праблемай гарадзкога руху зьяўляюцца аўтамабільныя «пробкі»: на 2009 год, Транспартны інстытут Тэхасу назваў Лос-Анджэлес горадам з найбольш загружанымі дарогамі. Галоўным чыньнікам затораў зьяляецца непрыстасаванасьць забудовы да абслугоўваньня грамадзкім транспартам, вялікая колькасьць прыватных аўтамабіляў, адсутнасьць абмежаваньняў на іхняе выкарыстаньне ў межах гораду.

Варта адзначыць, што насуперак распаўсюджанай памылцы, што ў Лос-Анджэлесе нібыта ніхто ня ходзіць пешшу, многія вуліцы цэнтра горада, а таксама лякальных цэнтраў раёнаў Лос-Анджэлесу поўныя хадакоў. У такіх раёнах перамяшчэньне пешшу часьцяком значна хутчэйшае за перамяшчэньне аўтатранспартам з-за аўтамабільных затораў і праблемаў з паркоўкай. Гарадзкая адміністрацыя пры ўзгадненьні праектаў новага будаўніцтва зараз патрабуе абавязковага ўключэньня ў іхнюю інфраструктуру аўтапарковак.

Аўтобусная сетка

рэдагаваць
 
Аўтобус на вуліцах Лос-Анджэлесу.

Аглямэрацыйная ўправа транспарту акругі Лос-Анджэлес, таксама вядомая як Мэтра, ды іншыя рэгіянальныя агенцыі забясьпечваюць шырокую сетку аўтобусных маршрутаў, якая ахоплівае акругу Лос-Анджэлес. У той жа час Дэпартамэнт транспарту Лос-Анджэлесу адказвае за арганізацыю мясцовых і міжгародніх аўтобусных перавозак пераважна ў межах гораду і некалькіх суседніх грамадаў на паўднёвым захадзе акругі[59], але найбуйнейшая аўтобусная сыстэма ў горадзе кіруецца Мэтра[60].

Сыстэма, якой апэруе Мэтра, улучае 117 маршрутаў, якія ахопліваюць Лос-Анджэлес і суседнія прадмесьці, галоўным чынам на паўднёвым захадзе акругі. Большасьць маршрутаў праходзіць уздоўж канкрэтных вуліцаў гарадзкой сеткі і вядзе ў цэнтар Лос-Анджэлесу або празь яго[61]. На трэці квартал 2023 году сыстэма мела сярэднюю колькасьць пасажыраў блізу 692 500 чалавек у будны дзень, а ў 2022 годзе агульная колькасьць пасажыраў склала 197 950 700 чалавек[62]. Мэтра таксама кіруе дзьвюма лініямі Мэтра-Басўэй, лініямі G і J, якія ёсьць хуткаснымі аўтобуснымі маршрутамі з прыпынкамі і частасьцю, падобнымі да лёгкай чыгуначнай сыстэмы Лос-Анджэлесу.

Існуюць таксама меншыя рэгіянальныя сыстэмы грамадзкага транспарту, якія абслугоўваюць пэўныя гарады або рэгіёны акругі Лос-Анджэлесу. Лос-Анджэлескія міжнародныя аэрапорты таксама арганізуюць два экспрэс-маршруты, якія ладзяць перавозкі на хуткасных трасах ад чыгуначнай станцыі Юніян. Гатоўкай можна аплаціць падарожжа ўва ўсіх аўтобусах, але пераважным спосабам аплаты ў Мэтра ды 27 іншых рэгіянальных аўтобусных агенцыях ёсьць TAP-карта — бескантактавая картка з захоўваньнем сродкаў[63]. Паводле зьвестак адмысловага апытаньня 2016 году, 9,2% жыхароў гораду, якія працуюць, падбіраліся на працу з дапамогай грамадзкага транспарту[64].

 
Мапа лініяў гарадзкога мэтро.
 
Лос-Анджэлескі вакзал Юніян.

Агенцыя Мэтра таксама кіруе сыстэмай мэтрапалітэну і лёгкачыгуначнага транспарту ў Лос-Анджэлесе і ягонай акрузе. Гэтая сыстэма складаецца зь лініяў мэтро B і D, а таксама лёгкачыгуначных лініяў A, C, E і K[61]. Для ўсіх паездак у гэтай сыстэме патрабуецца выкарыстаньне TAP-карткі[65]. На трэці квартал 2023 году сыстэма мэтро ў Лос-Анджэлесе ўважаецца дзявятай паводле загружанасьці ў ЗША, а сыстэма лёгкай чыгункі займае другое месца паводле загружанасьці ў краіне[62]. У 2022 годзе сыстэма зладзіла перавозку 57 299 800 пасажыраў, або каля 189 200 чалавек у будныя дні[62]. З моманту адкрыцьця першай лініі, лініі A, у 1990 годзе, сыстэма значна пашырылася, і цяпер працягваюцца працы ў далейшым пашырэньні. На сёньня сыстэма абслугоўвае шматлікія раёны ўва ўсёй акрузе, маючы 172,8 км чыгуначных шляхоў. Мэтро злучае горад з Лонг-Біч, Пасадэнай, Санта-Монікай, Норўакам, Эль-Сэгунда, Паўночным Галівудам і Інглўудам. На 2023 год у сыстэме мэтрапалітэну налічвалася 101 станцыя.

Лос-Анджэлес таксама ёсьць цэнтрам прыгараднай акружной чыгуначнай сыстэмы Мэтралінк, якая злучае Лос-Анджэлес з акругамі Вэнтура, Орындж, Рывэрсайд, Сан-Бэрнардына і Сан-Дыега. Сыстэма ўлучае восем лініяў і 69 станцыяў, якія цягнуцца на 878 км чыгуначных шляхоў[66]. Мэтралінк забясьпечвае перавозку ў сярэднім 42 600 пасажыраў у будны дзень, а самай загружанай лініяй уважаецца лінія на Сан-Бэрнардына[67]. Акрамя Мэтралінк, Лос-Анджэлес зьвязаны зь іншымі гарадамі міжгароднімі пасажырскімі цягнікамі Амтрак, якія курсуюць па пяці розных маршрутах[68]. Адзін з гэтых маршрутаў, як то Пасыфік-Сэрфлінэр, прапануе некалькі штодзённых рэйсаў паміж Сан-Дыега і Сан-Луіс-Абіспа праз станцыю Юніян[69]. Гэта самая загружаная лінія Амтраку па-за межамі Паўночна-Ўсходняга калідора[70].

Авіяцыйны

рэдагаваць
 
Тэматычны будынак міжнароднага аэрапорту Лос-Анджэлесу.

Галоўным міжнародным і нутраным аэрапортам, які абслугоўвае Лос-Анджэлес, ёсьць Міжнародны аэрапорт Лос-Анджэлесу, які мае код LAX[71]. Ён месьціцца на заходнім баку Лос-Анджэлесу недалёка ад стадыёна Со-Фай ў Інглўудзе.

Іншыя буйныя камэрцыйныя аэрапорты ў навакольлях улучаюць:

Адзін з самых загружаных аэрапортаў агульнай авіяцыі таксама месьціцца ў Лос-Анджэлесе. Гэта аэрапорт Ван-Найс[75].

Гарады-сябры

рэдагаваць
  1. ^ а б https://mayor.lacity.gov/about-mayor-karen-bass
  2. ^ United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files (анг.)Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
  3. ^ The World According to GaWC 2008. Globalization and World Cities Study Group and Network, Loughborough University.
  4. ^ In memory of Juan Rodriguez Cabrillo who gave the world California. — Chula vista, California, 1913.
  5. ^ The History of Los Angeles County California. laavenue.com
  6. ^ Mulholland, Catherine, «William Mulholland and the Rise of Los Angeles». Berkeley: University of California Press, 2000): ст. 15.
  7. ^ «The Story of Oil in California». Priweb.org (1921-06-25)
  8. ^ Transcript of Executive Order 9066: Resulting in the Relocation of Japanese (1942)". ourdocuments.gov
  9. ^ David Zahniser. Welcome to Gentrification City. laweekly.com
  10. ^ Mount Lukens, or Sister Elsie Peak (mountain, Los Angeles, California, United States). Britannica Online Encyclopedia
  11. ^ San Andreas Fault Set for the Big One. Physorg.com
  12. ^ Weatherbase: Historical Weather for Los Angeles, California, United States of America. weatherbase.com
  13. ^ «We’re Not in Kansas, but We Do Get Twisters». Los Angeles Times.
  14. ^ Burt, Christopher (2004). Extreme Weather: A Guide and Record Book. New York: Norton. 100.
  15. ^ Stimson, Thomas E. (1955). «What can we do about smog?». Popular Mechanics: 65.
  16. ^ «Smog Hangs Over Olympic Athletes». New Scientist: 393. 1983.
  17. ^ «Early Implementation of the Clean Air Act of 1970 in California». EPA Alumni Association.
  18. ^ Marziali, Carl (4.03.2015). «L.A.’s Environmental Success Story: Cleaner Air, Healthier Kids». USC News.
  19. ^ «Most Polluted Cities». American Lung Association.
  20. ^ «Pittsburgh and Los Angeles the most polluted US cities». CityMayors.
  21. ^ «Los Angeles meets 20 percent renewable energy goal». Bloomberg News.
  22. ^ «American Lung Association State of the Air 2013 – Los Angeles-Long Beach-Riverside, CA». American Lung Association State of the Air 2013.
  23. ^ «2010 Census Interactive Population Search: CA — Los Angeles». United States Census Bureau.
  24. ^ а б в г «Los Angeles (city), California». United States Census Bureau.
  25. ^ «Los Angeles, California Population 2019». World Population Review.
  26. ^ «Race and Hispanic Origin for Selected Cities and Other Places: Earliest Census to 1990». United States Census Bureau.
  27. ^ Shyong, Frank (6.01.2020). «Here’s how HIFI, or Historic Filipinotown got its name». Los Angeles Times.
  28. ^ «Welcome to Los Angeles Chinatown». Chinatownla.com.
  29. ^ Najafi, Leila (23.10.2021). «A Guide to Tehrangeles, Los Angeles’s Pocket of Iranian Culture». Condé Nast Traveler.
  30. ^ Eater Staff (17.08.2016). «Where to Eat Armenian Food in L.A.». Eater.com.
  31. ^ Ray, MaryEllen Bell (1985). «The City of Watts, California: 1907 to 1926». Rising Pub. — ISBN 978-0-917047-01-5.
  32. ^ «Do you want to sell your house? In historically Black Leimert Park, the question triggers fear and anger». Los Angeles Times.
  33. ^ «This Is a Black Neighborhood. You Aren’t Black. | There Goes the Neighborhood». WNYC Studios.
  34. ^ Barkan, Elliott Robert (17.01.2013). «Immigrants in American History: Arrival, Adaptation, and Integration». Abc-Clio. — С. 693. — ISBN 9781598842197.
  35. ^ Hayden, Dolores (24.02.1997). «The Power of Place: Urban Landscapes as Public History». MIT Press. — С. 83. — ISBN 9780262581523.
  36. ^ Bitetti, Marge (2007). «Italians in Los Angeles». Arcadia. — ISBN 9780738547756.
  37. ^ «Religious Landscape Study: Adults in the Los Angeles Metro Area». Pew Research Center.
  38. ^ «America’s Changing Religious Landscape». Pew Research Center: Religion & Public Life.
  39. ^ Pomfret, John (2.04.2006). «Cardinal Puts Church in Fight for Immigration Rights». Washington Post.
  40. ^ Stammer, Larry B.; Becerra, Hector (4.09.2002). «Pomp Past, Masses Flock to Cathedral». Los Angeles Times.
  41. ^ Los Angeles: Economy. city-data.com
  42. ^ «Is Los Angeles really the creative capital of the world? Report says yes». SmartPlanet.
  43. ^ а б «Only In LA: Tapping L.A. Innovation». University of Southern California.
  44. ^ Hayoun, Massoud. «Mexican LA: History, culture and resistance». Al Jazeera.
  45. ^ «Explore the Center». Music Center of Los Angeles County.
  46. ^ «About Walt Disney Concert Hall». LA Phil.
  47. ^ Morrison, Pat (9.03.2021). «What city do you live in? Don’t say Hollywood». The Los Angeles Times.
  48. ^ Waxman, Sharon (31.01.2006). «At U.S.C., a Practical Emphasis in Film». The New York Times.
  49. ^ а б «The Los Angeles Region». Loyola Marymount University.
  50. ^ «Overview». Los Angeles County Museum of Art.
  51. ^ «Welcome to the Petersen Automotive Museum». Petersen.org.
  52. ^ «About the Huntington». Huntington Library.
  53. ^ «Natural History Museum of Los Angeles». nhm.org.
  54. ^ «Battleship USS Iowa». PacificBattleShip.com.
  55. ^ «Modern Architecture in Los Angeles». BrianPetruzzelli.com.
  56. ^ «Welcome to the Museum of Contemporary Art». MOCA.org.
  57. ^ Mather, Kate (5.08.2011). «Downtown L.A. Art Walk safety changes planned». Los Angeles Times.
  58. ^ «Los Angeles Public Library Branches». Los Angeles Public Library.
  59. ^ «DASH, Commuter Express, Cityride». LADOT Transit.
  60. ^ «Los Angeles Metro Service in Pasadena». Visit Pasadena.
  61. ^ а б «Schedules». LA Metro.
  62. ^ а б в «Transit Ridership Report Third Quarter 2024». American Public Transportation Association.
  63. ^ «TAP Overview». TAP.
  64. ^ «Means of Transportation to Work by Age». Census Reporter.
  65. ^ «How to Pay». LA Metro.
  66. ^ «Welcome to Metrolink». Metrolink Trains.
  67. ^ «Transit Ridership Report». American Public Transportation Association.
  68. ^ «Amtrak Routes & Stations». Amtrak.
  69. ^ «Explore the SoCal Coast by Train». Pacific Surfliner.
  70. ^ «Amtrak Fiscal Year 2023 Ridership». Amtrak.
  71. ^ «Office website of the Los Angeles International Airport». Fly LAX.
  72. ^ «Airport Information». Ontario International Airport.
  73. ^ «History & Facts of Burbank Airport». Hollywood Burbank Airport.
  74. ^ «Long Beach Airport Directory». Long Beach Airport.
  75. ^ «Van Nuys Airport General Description». Los Angeles World Airports.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць