Ніш
Ніш (па-сэрбску: Ниш, на сэрбскай лацінцы: Niš) — горад у Сэрбіі, адміністрацыйны цэнтар рэгіёну Нішава.
Ніш | |||||
сэрб. Ниш, Niš | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | V ст. да н.э. | ||||
Краіна: | Сэрбія | ||||
Мэр: | Дарка Булатавіч[d] | ||||
Плошча: | 597 км² | ||||
Вышыня: | 195 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 183 164 чал. (2011)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 306,81 чал./км² (2011) | ||||
аглямэрацыя: | 260 273 чал. (2011)[1] | ||||
этнічны склад: | сэрбы, чарнагорцы, цыганы, баўгары, харваты | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +381 18 | ||||
Паштовы індэкс: | 18000 | ||||
Нумарны знак: | NI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°19′9″ пн. ш. 21°53′46″ у. д. / 43.31917° пн. ш. 21.89611° у. д.Каардынаты: 43°19′9″ пн. ш. 21°53′46″ у. д. / 43.31917° пн. ш. 21.89611° у. д. | ||||
Ніш | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.ni.rs |
Насельніцтва 183 164 чалавек (2011), разам з прыгарадамі — 260 273 жыхары. Ніш разьмешчаны на паўднёвы ўсход ад Бялграду, на рацэ Нішава. Тут сходзяцца асноўныя транспартныя шляхі з Цэнтральнай Эўропы ў Грэцыю і Турэччыну. На працягу стагодзьдзяў Ніш быў адміністрацыйным, гандлёвым і ваенным цэнтрам. У раёне сучаснага Нішу, у старажытным горадзе Наісе (па-лацінску: Naissus, па-грэцку: Ναϊσσός) нарадзіліся Канстантын Вялікі і Канстанцы III. У свой час Нішам валодалі розныя народы: дарданцы, тракійцы, ілірыйцы, кельты, рымляне, гуны, авары, а пасьля і бізантыйцы, сэрбы, баўгары і туркі.
Сучасны Ніш — буйны гандлёвы, прамысловы і культурны цэнтар на паўднёвым усходзе Сэрбіі.
Гісторыя
рэдагавацьРаньняя гісторыя
рэдагавацьНа тэрыторыі Нішу людзі жылі з эпохі сярэдняга палеаліту (100 000—30 000 год да н.э.). Назву гораду, хутчэй за ўсё, надалі кельты.
Рымляне захапілі горад у I стагодзьдзі да н.э., і Наіс (сучасны Ніш) стаў цэнтрам правінцыі Верхняя Мёзія. У верасьні 268 году н.э. рымская армія сутыкнулася з готамі ў крывавай бітве пад Наісам. Перамога ў ёй забясьпечыла існаваньне Заходняй Рымскай імпэрыі на наступныя два стагодзьдзі. А ў 271 (або ў 273) годзе ў Наісе нарадзіўся будучы імпэратар Канстантын Вялікі.
У V стагодзьдзі горад неаднаразова цярпеў ад нападу гунаў, якія, ў рэшце рэшт, разбурылі яго.
Сярэднявечча
рэдагавацьУ VI—VII стагодзьдзях на горад восем разоў нападалі славяне, і ў 615 годзе захапілі яго. У 803 годзе горад захапіў баўгарскі хан Крум. У 1018 годзе Бізантыя вярнула сабе горад. Баўгарыя зноў стала валодаць горадам з 1190 году. У 1386 і 1427 гадох горад быў разрабаваны і разбураны туркамі. У 1443 годзе горадам завалодаў сэрбскі дэспат Георгі Бранкавіч: хрысьціянскае войска на чале зь ім і вугорскім ваяводам Янашам Гуньядзі адкінула турак да Сафіі.
Асманская імпэрыя
рэдагавацьАле ўжо ў 1448 годзе Ніш быў захоплены асманамі. Падчас Вялікай турэцкай вайны ў верасьні 1689 году горад здолелі захапіць аўстрыйцы, але ўжо праз году яны былі вымушаны капітуляваць і зноў здаць яго туркам.
У 1737 годзе туркі пабудавалі Ніскую фартэцыю.
У складзе Сэрбіі і Югаславіі
рэдагавацьПаводле сьцьверджаньняў баўгарскіх гісторыкаў, да 1878 году большую частку насельніцтва складалі баўгары[2]. Але ў выніку Сан-Стэфанскага міру Ніш быў далучаны да Сэрбіі. у наступныя дзесяцігодзьдзі большасьць баўгараў пакінула горад, а ў сувязі з урбанізацыяй XX стагодзьдзя ў горад перасяліліся тысячы сэрбскіх сялянаў.
14 кастрычніка 1944 году горад быў вызвалены ад нацысцкіх акупантаў.
У 1996 годзе жыхары Нішу першымі паўсталі супраць рэжыму Слабадана Мілошавіча. Падчас вайны ў Югаславіі, 7 траўня 1999 году, горад бамбаваўся авіяцыяй NATO.
Славутасьці
рэдагаваць- Мэдыяна (рэшткі рымскага гораду)
- Нэкропаль IV—XII стагодзьдзяў
- Турэцкі караван-сарай XVI стагодзьдзя
- фартэцыя XVIII стагодзьдзя
- Сабор Сьвятой Тройцы
- Касьцёл Сэрцы Ісуса
- Мячэт Іслам Ага
- Сынагога
- Чэле Кула (Вежа Чарапоў)
- Мэмарыял на месцы канцэнтрацыйнага лягеру Црвэны Крст
Галерэя
рэдагаваць-
Мэдыяна (рэшткі рымскага гораду)
-
Уваход у фартэцыю
-
Ніш уначы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Попис становништва, домаћинстава и станова 2011 у Републици Србији
- ^ Герчев, Христо. Сръбски свидетелства върху българите в Моравско (болг.). — София, 1921.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНіш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў