Мадрыд
Мадры́д (па-гішпанску: Madrid) — сталіца й найбуйнейшы горад Гішпаніі. Насельніцтва гораду складае 3 266 126 чалавек[4], а ўсяго ў аглямэрацыі налічваецца 6 271 000 чалавек (паводле дадзеных за 2007—2009 гады)[5]. Гэта трэці па велічыні горад Эўрапейскага зьвязу, пасьля Лёндану й Бэрліна, а ягоная сталічная аглямэрацыя зьяўляецца трэцяй па велічыні ў ЭЗ пасьля Лёндану й Парыжу.[6][7]. Горад ахоплівае ў агульнай складанасьці 604,3 км²[8].
Мадрыд | |||||
гішп. Madrid | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 871[1][2] | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Мадрыд | ||||
Правінцыя: | Мадрыд | ||||
Кіраўнік: | Хасэ Люіс Мартынэс-Альмэйда[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 667 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 3 213 271 чал. | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 91 | ||||
Паштовы індэкс: | 28001–28081 | ||||
Нумарны знак: | M | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°25′1″ пн. ш. 3°42′12″ з. д. / 40.41694° пн. ш. 3.70333° з. д.Каардынаты: 40°25′1″ пн. ш. 3°42′12″ з. д. / 40.41694° пн. ш. 3.70333° з. д. | ||||
Мадрыд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.madrid.es/ |
Мадрыдзкая гарадзкая аглямэрацыя валодае трэцім паводле велічыні СУП у Эўрапейскім Зьвязе[9]. Горад моцна ўплывае на палітыку, адукацыю, сфэру забаваў, пытаньні захаваньня навакольнага асяродзьдзя, СМІ, моду, навукі й мастацтва, што робіць вялікі ўнёсак у ягоны статус як аднаго з асноўных глябальных гарадоў сьвету[10][11]. З-за сваёй эканамічнай моцы, высокага ўзроўню жыцьця й памеру рынку, Мадрыд лічыцца буйным фінансавым цэнтрам Паўднёвай Эўропы й Пірэнэйскага паўвострава, ён месьціць галаўныя офісы большасьці асноўных гішпанскіх кампаніяў. Мадрыд зьяўляецца самым наведавальным сярод турысаў горадам Гішпаніі й чацьвёртым на кантынэнце[12], а таксама займае 10-ы радок у сьпісе гарадоў з прыдатнымі ўмовамі для жыцьця ў сьвеце паводле дадзеных часопісу «Манокль», які быў апублікаваны ў 2010 годзе[13][14]. Мадрыд таксама знаходзіцца ў сьпісе 12 зялёных гарадоў Эўропы паводле дадзеных на 2010 год[15]. Горад у цяперашні час змагаецца за права правядзеньня летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году[16].
Горад разьмешчаны на рацэ Мансанарэс у цэнтры краіны. Зьяўляючыся сталіцай Гішпаніі, горад месьціць рэзыдэнцыю ўрада, а таксама рэзыдэнцыю гішпанскага манарха, Мадрыд таксама зьяўляецца палітычным цэнтрам Гішпаніі[17]. Нягледзячы на тое, што Мадрыд валодае сучаснай інфраструктурай, горад захаваў гістарычны зьнешні выгляд. Ягоныя славутасьці ўключаюць Каралеўскі палац у Мадрыдзе, Тэатар Рэал (Каралеўскі тэатар) з адрэстаўраваным у 1850 годзе Опэрным тэатрам; парк Буэна Рэтыра, заснаваны ў 1631 годзе, будынак Нацыянальнай бібліятэкі XIX стагодзьдзя, якая зьмяшчае некаторыя з гістарычных архіваў Гішпаніі, археалягічны музэй, а таксама Залаты трохкутнік мастацтваў, разьмешчаны ўздоўж Пасэо дэль Прада й які складаецца з трох мастацкіх музэяў: музэй Прада, Нацыянальны цэнтар мастацтва каралевы Сафіі й музэй Тысэна-Барнэмісы[18].
Гісторыя
рэдагавацьНягледзячы на тое, што тэрыторыя сучаснага Мадрыда была заселена з дагістарычных часоў[19], у рымскую эпоху гэтая тэрыторыя належала дыяцэзіі Камплютум. Да нашых часоў захаваліся археалягічныя астанкі маленькай вёскі, якая існавала ў час эпохі вэстготаў, чыё імя, магчыма, было прынята пазьней арабамі[20]. Заснаваньне сучаснага гораду прыходзіцца з IX стагодзьдзе, калі Мухамад I заказаў будаўніцтва невялікага палаца ў тым жа месцы, дзе сёньня месьціцца каралеўскі палац. Вакол гэтага палаца была пабудавана невялікая цытадэль, аль-Мудайна. Цытадэль была заваявана ў 1085 годзе хрысьціянскім каралём Леона й Кастыліі Альфонса VI падчас ягонага прасоўваньня да Таледа. Ён перабудаваў мячэт гораду ў царкву Панны Альмудэны. У 1329 годзе генэральныя картэсы менавіта ў Мадрыдзе сабраліся на сваё першае пасяджэньне, каб даць параду каралю Альфонса XI. Сэфардзкія габрэі й маўры працягвалі жыць у горадзе ў часы хрысьціянскага панаваньня, пакуль не былі выгнаныя ў канцы XV стагодзьдзя. Пасьля буйнога пажару, Энрыке III Кастыльскі перабудаваў горад і ўсталяваў добра ўмацаваныя звонку сьцены ў Эль-Парда.
Позьняе сярэднявечча
рэдагавацьКаралеўства Кастыліі, са сталіцай у Таледа, і Каралеўства Арагон, са сталіцай у Сарагосе, былі злучаны ў сучасную Гішпанію каталіцкімі манархамі, каралевай Ізабэлай Кастыльскай і каралём Фэрдынандам II Арагонскім. Нягледзячы на тое, што іхны ўнук Карл I Гішпанскі жыў у Сэвільлі, сын Карла, Філіп II пераехаў у Мадрыд у 1561 годзе. Нягледзячы на тое, што афіцыйна горад не зьяўляўся сталіцай, але дэ-факта гэта мела месца быць. Сэвільля працягвала кантраляваць гандаль з калёніямі Гішпаніі, але Мадрыд кантраляваў Сэвільлю[21]. Акрамя кароткага пэрыяду 1601—1606 гадоў, калі Філіп III перанёс свой двор ў Вальядалід, Мадрыд стаў галоўным горадам Гішпаніі.
Падчас гішпанскага залатога стагодзьдзя ў XVI—XVII стагодзьдзях у Мадрыдзе быў пабудаваны Эскорыал, вялікі каралеўскі кляштар, дзякуючы намаганьням караля Філіпа II, які прыцягнуў на працу ў краіну некаторых з найвялікшых архітэктараў і мастакоў Эўропы. Дыега Вэляскес, адзін з самых уплывовых мастакоў эўрапейскай гісторыі і вельмі паважаны мастак у свой час, доўгі час жыў і працаваў у Мадрыдзе пры каралеўскім двары. Эль Грэка, іншы паважаны мастак таго пэрыяду, які надаў гішпанскаму мастацтву стыль італьянскага рэнэсансу й зрабіў важкі ўнёсак у гішпанскі стыль жывапісу, таксама працаваў у Мадрыдзе.
Мадрыд быў адным з культурных цэнтраў падчас гішпанскага залатога стагодзьдзя. Гішпанскі двор прыцягваў шматлікіх папулярных гішпанскіх мастакоў і пісьменьнікаў да гораду, у тым ліку Мігеля дэ Сэрвантэса. Акрамя таго, у горадзе нарадзіліся шматлікія вялікія пісьменьнікі гэтага пэрыяду: Лёпэ дэ Вэга, Франсыска дэ Кевэда, Кальдэрона дэ ля Баркі й Тырса дэ Маліна, і апошні зь выбітных матскоў залатога стагодзьдзя, Кляўдыё Каэльлё. Вядомы архітэктар рэнэсанса Хуан дэ Эрэра, які распрацаваў праект Пляса Маёр, які быў пабудаваны ў горадзе ў пэрыяд панаваньня Габсбургаў у якасьці цэнтральнага пляца. Ён разьмешчаны недалёка ад іншага вядомага пляца, Пуэрта дэль Соль.
Новыя палацы, як то Рэаль-дэ-Мадрыд, былі пабудаваны падчас панаваньня Філіпа V. Але сапраўдным сучасным горадам Мадрыд стаў у часы панаваньня Карла III, які быў адным з самых папулярных каралёў у гісторыі краіны, прыказка: «лепшы мэр — кароль» стала папулярнай у тыя часы. Калі Карл IV стаў каралём у горадзе пачалося паўстаньне. Пасьля паўстаньня Аранхуэс, якое ўзначаліў ягоны ўласны сын Фэрдынанд VII, Карл IV выракся ад стальца, але панаваньне Фэрдынанда VII было вельмі кароткім, бо ўжо ў траўні 1808 году напалеонаўскія войскі ўвайшлі ў горад.
Новы час
рэдагаваць2 траўня 1808 году насельніцтва Мадрыда паўстала супраць акупацыі гораду францускімі войскамі, што прывяло да рэпрэсіяў з боку францускіх імпэрскіх сілаў і пачатку гішпанскай вайны за незалежнасьць. Пасьля сканчэньня вайны за незалежнасьць у 1814 годзе Фэрдынанд VII вярнуўся на трон, але пасьля лібэральнай ваеннай рэвалюцыі, генэрал Рафаэль дэль Рыега прысіліў караля вярнуць канстытуцыю 1812 году. Гэта быў пачатак пэрыяду, калі лібэральныя й кансэрватыўныя ўрады чаргаваліся, і які скончыўся разам з каранацыяй Ізабэлы II у 1830 годзе. Аднак яна ня здолела падавіць палітычную напружанасьць, якая прывяла да яшчэ аднаго паўстаньня й сварэньня Першай Гішпанскай рэспублікі. Аднак празь нейкі час манархія была рэстаўрыравана й зноўку скасаваная, пры стварэньні Другой Гішпанскай рэспублікі, якая папярэднічала гішпанскай грамадзянскай вайне.
17 кастрычніка 1919 году быў адкрыты мэтрапалітэн.
Мадрыд стаў адным з найбольш пацярпелых гарадоў краіны падчас грамадзянскай вайны ў 1936—1939 гадох. Горад быў апорай рэспубліканцаў зь ліпеня 1936 году. Ягоныя заходнія прыгарады сталі арэнай татальнай бітвы ў лістападзе 1936 году, і ў гэты час Мадрыд стаў першым эўрапейскім горадам, які бамабавалі з самалётаў (Японія была першай, хто бамбаваў грамадзянскае насельніцтва ў сусьветнай гісторыі ў Шанхаі ў 1932 годзе), спэцыяльна накіраваныя супраць грамадзянскіх асобаў.
Падчас эканамічнага буму ў Гішпаніі з 1959 па 1973 гады, горад перажыў беспрэцэдэнтны рост колькасьці насельніцтва й багацьця, стаўшы найбуйнейшым паводле колькасьці СУП горадам у краіне, і займаючы трэцяе месца ў Заходняй Эўропе. Паступова рос і сам горад, прымаючы ў свой склад суседнія раёны, і дасягнуўшы такім чынам пашырэньня да 607 км². Поўдзень Мадрыда стаў вельмі прамыслова разьвіты, і там назіраліся масавыя міграцыі зь сельскіх раёнаў Гішпаніі ў горад. У паўночна-заходняй частцы гораду пачалі сяліцца людзі сярэдняй клясы, які зьявіўся ў выніку эканамічнага буму 1960-х гадоў, у той час як у паўднёва-ўсходняй частцы пражывала пераважна працоўная кляса.
Пасьля сьмерці Франка новыя дэмакратычныя партыі, у тым ліку левыя й рэспубліканскія партыі, прынялі караля Хуана Карласа I у якасьці пераемніка Франка, у мэтах забесьпячэньня стабільнасьці ў краіне. Гэта прывяло да зьмены дзяржаўнага ладу на канстытуцыйную манархію, са сталіцай у Мадрыдзе. Дзякуючы павышэньню дабрабыту насельніцтва ў 1980-х і 1990-х гадох горад умацаваў свае пазыцыі ў якасьці важнага эканамічнага, культурнага, прамысловага, адукацыйнага й тэхналягічнага цэнтру на эўрапейскім кантыненце.
Геаграфія
рэдагавацьМадрыд разьмешчаны ў цэнтры Гішпаніі на вышыні 667 м над узроўнем мора. Праз горад цячэ невялікая рака Мансанарес. Раней Мадрыд належыў гістарычнай вобласьці Кастылія. У паўночна-заходняй частцы гораду ўзвышаецца горны масіў Сьера-дэ-Гуадаррама зь яго найвышэйшай кропкай Пеньялара (2430 м).
Клімат
рэдагавацьДзякуючы вышыні ў 667 мэтраў над узроўнем мора і кантынэнтальнаму клімату лета ў Мадрыдзе сьпякотнае з малой колькасьцю ападкаў, а зімы нашмат халадней, чым у гарадах на міжземнаморскім узьбярэжжы. У некаторыя гады выпадае шмат сьнегу, а невялікія навалы сьнегу здараюцца практычна кожную зіму. Сярэдняя студзеньская тэмпэратура складае 2—4 °C, ліпеньская 24—25 °C. Сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў складае каля 400 мм.
Насельніцтва, мова, веравызнаньне
рэдагавацьСталіца займае першае месца ў краіне па колькасьці насельніцтва, якое павялічваецца галоўным чынам за кошт імігрантаў. У горадзе цяпер пражывае прыблізна 3 млн чалавек. Дзяржаўнай мовай зьяўляецца гішпанская, акрамя яе насельніцтвам гораду выкарыстоўваецца каталёнская, галісійская, басконская, а таксама мовы мігрантаў — арабская і іншыя. Большая частка насельніцтва каталікі.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьГорад кіруецца Гарадзкой радай, прадстаўнікі якога абіраюцца раз на чатыры гады шляхам усеагульнага галасаваньня ўсіх грамадзянаў, якім на той момант споўнілася 18 гадоў. Мэра сталіцы краіны, таксама абіраюць праз агульныя муніцыпальныя выбары. Мадрыд адміністрацыйна падзелены на 21 акругі, якія, у сваю чаргу, падзеленыя на раёны. Кожны раён знаходзіцца ў падпарадкаваньні раённага муніцыпальнай рады, чальцам якіх дэлегуюць свае прадстаўнічыя функцыі жыхары канкрэтнага раёну. Горад падзяляецца на наступныя акругі:
- Цэнтра (гішп. Centro)
- Архансуэла (гішп. Arganzuela)
- Рэтыра (гішп. Retiro)
- Саляманка (гішп. Salamanca)
- Чамартын (гішп. Chamartín)
- Тэтуан (гішп. Tetuán)
- Чамбэры (гішп. Chamberí)
- Фуэнкараль-эль-Парда (гішп. Fuencarral-El Pardo)
- Манклёа-Аравака (гішп. Moncloa-Aravaca)
- Латына (гішп. Latina)
- Карабанчэль (гішп. Carabanchel)
- Усэра (гішп. Usera)
- Пуэнтэ-дэ-Вальлекас (гішп. Puente de Vallecas)
- Мараталяс (гішп. Moratalaz)
- Сьюдад-Лінэаль (гішп. Ciudad Lineal)
- Арталеса (гішп. Hortaleza)
- Вільлявэрдэ (гішп. Villaverde)
- Вільля-дэ-Вальлекас (гішп. Villa de Vallecas)
- Вакальвара (гішп. Vicálvaro)
- Сан-Бляс (гішп. San Blas)
- Барахас (гішп. Barajas)
Эканоміка
рэдагавацьНягледзячы на тэндэнцыю да пераносу індустрыяльных цэнтраў у прамысловыя паркі, разьмешчаныя па-за гарадзкой рысай, Мадрыд зьяўляецца другім паводле істотнасьці пасьля Барсэлёны прамысловым цэнтрам Гішпаніі. У апошні пэрыяд узрасла значнасьць аэрапорта Барахас і яго ўклад у адміністрацыйную і фінансавую дзейнасьць. Істотна ўзрасло ў апошнія гады будаўніцтва дарогаў і пашырэньне чыгуначнага транспарту. Аднак Мадрыд, як і ўся Гішпанія, адстае ад астатняй Эўропы ў разьвіцьці новых тэхналёгіяў. У прыгарадах — некалькі аўтамабільных заводаў.
Акрамя таго, інфляцыя ў Гішпаніі вышэй за сярэднеэўрапейскі ўзровень. Пачынаючы з 1998 году кошты на жыльлё ўзрасьлі на 150 адстоткаў, чаму садзейнчіала ўвядзеньне эўра. Адбылася страта канкурэнтназдольнасьці з асноўнымі гандлёвымі партнэрамі. Дэфіцыт гарадзкога бюджэта ў 67 міліярдаў эўра зьяўляецца другім паводле памеру ў сьвеце. Мадрыд разьвівае турыстычную дзейнасьць, зьяўляючыся найбольш наведвальным замежнымі турыстамі горадам краіны. Абвяшчэньне Мадрыда ў 1992 годзе «Горадам эўрапейскай культуры» было істотным крокам у разьвіцьці гэтага працэсу.
Гарады-сябры
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Вікторыя Абрыль — гішпанская кінаакторка
- Ана Бэлен — сьпявачка і акторка
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в https://www.academia.edu/24787313/_2016_Presentaci%C3%B3n_de_Madrid_isl%C3%A1mico._Casa_%C3%81rabe_2_de_febrero_de_2016
- ^ а б в http://bibliotecadigital.aecid.es/bibliodig/es/catalogo_imagenes/grupo.cmd?path=1007132
- ^ http://www-2.munimadrid.es/CSE6/control/seleccionDatos?numSerie=14010100010
- ^ List of place name: Population of the Continuous Municipal Register by Population Unit (анг.) INE.es. Instituto Nacional de Estadística (1 студзеня 2019).
- ^ Total population in Urban Audit cities (анг.). Eurostat. Архіўная копія ад 21 студзеня 2012 г.
- ^ «World Urban Areas: Population & Density» (PDF). Demographia.
- ^ Thomas Brinkoff. «Principal Agglomerations of the World».
- ^ Member of the Governing Council (PDF). Delegate for Economy, Employment and Citizen Involvement. Page 6
- ^ Global city GDP rankings 2008–2025 (анг.). Pricewaterhouse Coopers. Архіўная копія ад 4 мая 2011 г.
- ^ Globalization and World Cities (GaWC) Study Group and Network, Loughborough University. «The World According to GaWC 2008».
- ^ «Global Power City Index 2009» (PDF).
- ^ «Madrid is the most touristic city of Spain». Madridiario.es.
- ^ «Monocle’s World’s Most Liveable Cities Index 2009». Monocle.com.
- ^ «Top 20 liveable cities — 10 Madrid». Monocle.com.
- ^ Greenest cities in Europe. City Mayors (2010-03-03).
- ^ «Media». Olympic.org.
- ^ «Madrid». Indiana.edu.
- ^ «Madrid: Overview». Easy expat.
- ^ «Pre-historic times in Madrid». JMcatellanos.com
- ^ «La dominación árabe(Arab rule). The city of Mayrit, a fortress in its origin, was founded by the end of the IX centruy». madridamano.com
- ^ «Madrid, de territorio fronterizo a región metropolitana. Madrid, from being the „frontier“ to become a Metropole.» History of Madrid. Luis Enrique Otero Carvajal