Хэльсынкі

Сталіца Фінляндыі

Хэ́льсынкі (па-фінску: Helsinki, па-швэдзку: Helsingfors) — сталіца й найбуйнейшае места Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Уусімаа. Места разьмешчана на беразе Фінскае затокі Балтыйскага мора. Насельніцтва на 2014 год складала 614 074 жыхары, разам з местамі-спадарожнікамі Вантаа, Эспаа і Каўніянэн утварае меставую аглямэрацыю з насельніцтвам большым за мільён чалавек.

Хэльсынкі
фін. Helsinki
Хэльсынкі
Герб Хэльсынкі
Дата заснаваньня: 12 чэрвеня 1550[1]
Краіна: Фінляндыя
Кіраўнік: Юхана Вартыяйнэн[d]
Плошча: 213,75 км²
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 614 074 чал.[2]
шчыльнасьць: 2872,86 чал./км²
аглямэрацыя: 1 402 542 чал.[2]
Тэлефонны код: 9
Геаграфічныя каардынаты: 60°10′32.02″ пн. ш. 24°56′3.01″ у. д. / 60.1755611° пн. ш. 24.9341694° у. д. / 60.1755611; 24.9341694Каардынаты: 60°10′32.02″ пн. ш. 24°56′3.01″ у. д. / 60.1755611° пн. ш. 24.9341694° у. д. / 60.1755611; 24.9341694
Хэльсынкі на мапе Фінляндыі
Хэльсынкі
Хэльсынкі
Хэльсынкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.hel.fi/, https://www.hel.fi/helsinki/sv, https://www.hel.fi/helsinki/de, https://www.hel.fi/helsinki/fr, https://www.hel.fi/helsinki/ru, https://www.hel.fi

Хэльсынкі зьяўляюцца цэнтрам бізнэсу, адукацыі, культуры і навукі ў Фінляндыі. У Вялікім Хэльсынкі разьмешчаны 8 унівэрсытэтаў і 6 тэхналягічных паркаў. 70% замежных кампаніяў, якія працуюць у Фінляндыі, разьмешчаны ў сталічным рэгіёне. Міграцыя насельніцтва з правінцыі робіць Хэльсынкі адным з найхуткарослых муніцыпальных раёнаў у Эўропе.

Галоўным міжнародным авіяцыйным вузлом у Фінляндыі зьяўляецца Лётнішча Хэльсынкі — Вантаа, разьмешчаны за 20 кілямэтраў ад цэнтру сталіцы. Зь лётнішча ажыцьцяўляюцца прамыя пералёты па ўсім сьвеце.

Хэльсынкі

Адукацыя рэдагаваць

 
Галоўны корпус Хэльсынскага ўнівэрсытэту.

У Хэльсынкі знаходзіцца найбуйнейшы ў краіне Хэльсынскі ўнівэрсытэт, а таксама шэраг іншых вышэйшых навучальных установаў, у якіх навучаюцца больш за 64 тысячаў студэнтаў. Сярэднюю адукацыю забясьпечваюць 190 школаў, зь іх 22 зьяўляюцца прыватнымі, паводле зьвестак на 2003 год.

Гарады-партнэры рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць