Куала Лумпур

сталіца Малайзіі
(Перанакіравана з «Куала-Лумпур»)

Куа́ла Лумпу́р (па-малайску: балотнае вусьце) — сталіца Малайзіі і самы вялікі горад краіны, разьмешчаны ў цэнтральнай частцы Малацкага паўвострава. Куала Лумпур утварае спэцыяльную аднайменную акругу, якая з усіх бакоў акружана штатам Селандор. Насельніцтва 1 479 388 чалавек, разам з прыгарадамі 4 200 000 чалавек. Плошча гораду 243,65 км².

Куала Лумпур
Куала Лумпур
Герб Куала Лумпуру Сьцяг Куала Лумпуру
Першыя згадкі: 1851
Краіна: Малайзія
Акруга: Куала Лумпур
Мэр: Датук Абдул Хакім
Плошча: 243,65 км²
Вышыня: 66 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 1 809 699 чал.
шчыльнасьць: 7427,45 чал./км²
Часавы пас: UTC+8
Тэлефонны код: 03
Паштовы індэкс: 50000–59999
Геаграфічныя каардынаты: 3°8′52″ пн. ш. 101°41′43″ у. д. / 3.14778° пн. ш. 101.69528° у. д. / 3.14778; 101.69528Каардынаты: 3°8′52″ пн. ш. 101°41′43″ у. д. / 3.14778° пн. ш. 101.69528° у. д. / 3.14778; 101.69528
Куала Лумпур на мапе Малайзіі
Куала Лумпур
Куала Лумпур
Куала Лумпур
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kualalumpur.gov.my/

Гісторыя

рэдагаваць

Каляніяльны пэрыяд

рэдагаваць

У 1857 годзе раджа Абдула з роду ўладароў каралеўства Селангор дазволіў сяліцца ў даліне Кланг. У вусьцях рэк Гамбак і Келанг пасяліліся 87 кітайскіх працоўных з алавяных капальняў. Нягледзячы на тое, што 69 зь іх памерла з-за хваробаў і складанага жыцьця, паселішча захавалася. Хутка тут зьявіліся гандляры, якія мянялі ежу і адзеньне на волава. Адчыніліся першыя крамы і пачалі праводзіцца штотыднёвыя кірмашы.

Разам з разьвіцьцём паселішча брытанцы прыслалі паліцыянтаў, якія павінны былі пільнаваць грамадзкі спакой. Першым капітанам паліцыянтаў быў Хіў Сіеў. Паселішча хутка стала самым вялікім у Селангоры і адным з асноўных гарадоў Малайзіі, дзе вялася здабыча волава. Наступны капітан, Яп, спрыяў зьяўленьню паблізу гораду фэрмэраў, для забесьпячэньня бесьперапыннай крыніцы ежы. У 1881 годзе вялікі пажар амаль зьнішчыў горад. Пад час адбудовы цяпер ужывалася амаль толькі цэгла, для зьмяншэньня пагрозы паўторнага пажару. Капітан Яп адчыніў першую ў Малайзіі публічную школу і начлежку для бяздомных. Хутка пасьля гэтага былі дадзены дазволы на пабудову першых казыно і бараў, у якіх прадавалі алькаголь. У 1882 годзе сэр Фрэнк Швэтэнхам зрабіў Куала Лумпур цэнтрам брытанскай улады ў Малайзіі.

Пад час Другой Сусьветнай вайны з 11 студзеня 1942 году на працягу 44 месяцаў горад быў акупаваны японцамі.

Незалежнасьць Малайзіі

рэдагаваць

Калі ў 1957 годзе Малайская фэдэрацыя абвясьціла незалежнасьць, горад атрымаў статус сталіцы. Ён быў пацьверджаны ў 1963 годзе, калі краіна зьмяніла назву на Фэдэрацыя Малайзія.

У 1974 годзе горад быў выключаны са штату Селангор і ўтварыў асобную акругу «Куала Лумпур».

Сучаснасьць

рэдагаваць
 
Цэнтральная частка гораду

Сучасны Куала Лумпур адзін з самых хутка разьвіваючыхся гарадоў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, з эканамічным прыростам болей за 10% у год. У цэнтральнай частцы гораду ўзвышаюцца сучасныя хмарачосы. Але горад сутыкнуўся са значнымі транспартнымі праблемамі, і нягледзячы на пабудову некалькіх хуткасных дарог, дарожны рух амаль спаралізаваны пробкамі. Грамадзкі транспарт таксама разьвіты недастаткова.

Горад пабудаваны без архітэктарскага аналізу. Каля цэнтральнай часткі гораду з аўтастрадамі і хмарачосамі, знаходзяцца кварталы заселеныя кітайцамі зь іх традыцыйнымі дамамі і вузкімі вуліцамі.