Дэтройт
Дэтро́йт (па-ангельску: Detroit, ад францускага: de’troit — «праліў», мянушка: Горад матораў) — горад на поўначы ЗША, у штаце Мічыган. Месьціцца на рацэ Дэтройт, на мяжы з Канадай. Насельніцтва 951,3 тысячы жыхароў (2000), з прыгарадамі 4,4 мільёну жыхароў. Заснаваны 24 ліпеня 1701 году францускімі гандлярамі. Зьяўляецца буйным аўтапрамысловым цэнтрам.
Дэтройт | |||||
анг. Detroit | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 24 ліпеня 1701 | ||||
Краіна: | ЗША | ||||
Штат: | Мічыган | ||||
Кіраўнік: | Mike Duggan[d] | ||||
Плошча: | 9453 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 886 675 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 93,8 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-6 | ||||
летні час: | UTC-5 | ||||
Тэлефонны код: | 313 | ||||
Паштовы індэкс: | 48201 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°19′53″ пн. ш. 83°2′45″ з. д. / 42.33139° пн. ш. 83.04583° з. д.Каардынаты: 42°19′53″ пн. ш. 83°2′45″ з. д. / 42.33139° пн. ш. 83.04583° з. д. | ||||
Дэтройт на мапе ЗША ± ![]() ![]() Дэтройт | |||||
![]() | |||||
http://www.ci.detroit.mi.us |
Дэтройт і яго навакольле — адзін з найважнейшых цэнтраў расьсяленьня амэрыканцаў арабскага паходжаньня. У аддзяленьні Ўнівэрсытэту штату Мічыган у дэтройцкім прыгарадзе Дырбарн працуе цэнтар па араба-амэрыканазнаўстве[1]. Сярод мусульманскага насельніцтва Злучаных Штатаў, ды і іншых аматараў усходніх прысмакаў, Дэтройт — і асабліва Дырбарн — славіцца сваёй баклавой.[2]
ЭканомікаРэдагаваць
У Дэтройце разьмешчаныя штаб-кватэра General Motors, Ford Motor Company (у суседнім Дырбарне) і адна зь дзьвюх штаб-кватэраў DaimlerChrysler у Обэрн-Гілз (іншая знаходзіцца ў нямецкім Штутгарце).
МузыкаРэдагаваць
Дэтройт прызнаны горадам, дзе нарадзілася тэхна-музыка. Рэп-выканаўца Эмінэм таксама родам з прадмесьцяў Дэтройту.
СпортРэдагаваць
Дэтройт зьяўляецца адным зь некалькіх гарадоў ЗША, у якім ёсьць каманды чатырох галоўных спартовых лігаў Паўночнай Амэрыкі (НХЛ, НБА, НФЛ, МЛБ).
Клюб | Ліга | Стадыён | Заснаваны | Перамогі |
---|---|---|---|---|
Дэтройт Лаянз | NFL Амэрыканскі футбол | «Ford Field» | 1930 | 4 (НФЛ), 0 (Супэр Боўл) |
Дэтройт Пістанз | NBA Баскетбол | «Little Caesars Arena» | 1941 | 2 (НБЛ), 3 (НБА) |
Дэтройт Рэд Ўінгс | NHL Хакей | «Little Caesars Arena» | 1926 | 10 |
Дэтройт Шок | WNBA Баскетбол | «The Palace of Auburn Hills» | 1998 | 2 |
Дэтройт Тайгерз | MLB Бэйсбол | «Comerica Park» | 1894 | 4 |
Гарады-пабрацімыРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Дэтройт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў